ГалоўнаяМерапрыемствы100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Кеды”
Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Юліі Іосіфаўны Бібіла

100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг

100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг
Іншыя мерапрыемствы
26 мая – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

26 мая а 16-й гадзіне ў музеі кнігі (пам. 347) ладзіцца адкрыццё выставы “100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг”.

Выстава прысвечана гісторыі фарміравання фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і дэманструе найбольш значныя і каштоўныя ўзоры беларускай і сусветнай кніжнай спадчыны, назапашанай за 100 гадоў.

Фонд галоўнай бібліятэкі краіны на сённяшні дзень налічвае звыш 10 мільёнаў экзэмпляраў. У гэтым багацці ведаў вылучаецца сваёй унікальнасцю калекцыя рукапісаў і друкаваных выданняў XV – пачатку XXI ст., якая пачала фарміравацца адначасова з заснаваннем бібліятэкі ў 1922 г. У яе аснову ўвайшлі былыя магнацкія і шляхецкія бібліятэкі, бібліятэчныя зборы розных устаноў, прыватныя кнігазборы вядомых дзеячаў культуры, мастацтва, навукі і г.д.

Экспазіцыя “100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг” знаёміць наведвальнікаў з калекцыямі рукапісаў, інкунабул, палеатыпаў, старадрукаваных кніг XVI–XVIII стст., рэдкіх кніг XIX – пачатку XXI ст.

Выстава адлюстроўвае эвалюцыю кнігі і фондаў бібліятэкі. Тут можна пабачыць кнігі на розных матэрыялах: пачынаючы з гліняных таблічак, пальмавых лістоў, пергаменту і заканчваючы паперай; і кнігі розных форм – ад скрутка да кодэкса. Шэраг асобнікаў экспануецца ўпершыню.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстава будзе працаваць да 31 снежня 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам