ГалоўнаяМерапрыемствыМінскі гадзіннікавы завод і Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентуюць выставу “Гадзіна мовы”
Сугучнасць слоў жывых
Запрашаем далучыцца да прыгод мышкі Пік-Пік і яе сяброў

Мінскі гадзіннікавы завод і Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентуюць выставу “Гадзіна мовы”

Мінскі гадзіннікавы завод і Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентуюць выставу “Гадзіна мовы”
Іншыя мерапрыемствы
21 лютага – 21 сакавіка
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

Да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) у музеі кнігі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Гадзіна мовы”.

У экспазіцыі ўпершыню будуць прадстаўлены 7 мадэляў гадзіннікаў лімітаванай калекцыі “Мова”, выпушчаныя ў 2019–2022 гг.

Апошнія рэлізы калекцыі прысвечаны народнаму паэту Беларусі Пімену Панчанку да 105-годдзя з дня яго нараджэння. За аснову дызайну Мінскі гадзіннікавы завод узяў першы зборнік вершаў паэта – Упэўненасць” 1938 г., у якім усхваляюцца хараство і багацце роднай зямлі.

Прыхільнікам беларускай літаратуры добра вядома імя Пімена Панчанкі – паэта і публіцыста, крытыка і перакладчыка. Галоўнае ў яго творчай спадчыне – вершы, у якіх выказваюцца думкі і надзеі эпохі, адлюстроўваецца багатая гама чалавечых пачуццяў. Яго паэзія, непаўторная і глыбока нацыянальная, назаўжды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры мінулага стагоддзя.

На адкрыцці выставы будзе прысутнічаць унучка паэта – Кацярына Андрэеўна Панчанка, а таксама дызайнеры і аўтары калекцыі “Мова” Мінскага гадзіннікавага завода.


Адкрыццё выставы адбудзецца 21 лютага а 16-й гадзіне ў музеі кнігі (пам. 347).
Уваход на адкрыццё – вольны, у іншыя дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Экспазіцыя будзе працаваць да 21 сакавіка 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.

Магчыма правядзенне экскурсій як для індывідуальных наведвальнікаў, так і для груп.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 82, 293 27 79.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам