ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2015 г.Рукапіснае Евангелле ад Марка. ХХІ стагоддзе

Рукапіснае Евангелле ад Марка. ХХІ стагоддзе

З 19 мая ў музеі кнігі (пам. 348) працавала выстаўка, прысвечаная ўнікальнай каліграфічнай кнізе з афортамі “Евангелле ад Марка” пецярбургскага мастака Апалінарыі Мішынай.

Евангелле ад Марка – адно з чатырох кананічных Евангелляў, якое лічыцца самым раннім жыццяпісам Ісуса Хрыста і найбольш значнай кнігай Новага Запавету.

На выстаўцы экспанаваліся каліграфічная кніга і асобныя лісты з арыгінальным тэкстам і ілюстрацыямі. Евангелле прадстаўлена ў сінадальным перакладзе. Тэкст напісаны ад рукі, размешчаны паралельна на царкоўнаславянскай і рускай мовах і суправаджаецца ілюстрацыямі, створанымі ў тэхніцы каляровага афорта. У гэтым мастацкім праекце прадстаўлена непарыўная сувязь славеснага і выяўленчага шэрагаў – вобразы створаны з тэксту, а малюнак выкладзены літарамі.

Рукапісная кніга цалкам узноўлена паліграфічным спосабам выдавецтвам “Вита Нова” (Санкт-Пецярбург). Афорты ілюмініраваны сусальным золатам. Рукапісная частка выканана спецыяльна распрацаваным шрыфтам на падставе паўустава з моцным нахілам у левы бок і доўгімі вынаснымі элементамі.

Выстаўка арганізавана галерэяй “Кніжны салон” у рамках праекта “АРТ-БУК”.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

Бібліятэкарам