ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2015 г.

Выстаўкі 2015 г.

"На скрыжаванні шляхоў…: беларускія землі на старадаўніх картах і ў рэчавых помніках ХV–XVIII стст."

Выстаўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі і прыватнай калекцыі І. Сурмачэўскага.

Кніга-юбіляр

Выстаўка да 120-годдзя першай публікацыі папулярнага зборніка Р. Кіплінга "Другая кніга джунгляў" у рамках экспазіцыі "Брама кніжных скарбаў".

Радзівілы і кніга

Выстаўка прысвечана выдатным творчым асобам аднаго з самых вядомых княжацкіх родаў Еўропы.

Літургікон, або Служэбнік

Прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў “Выстаўка адной кнігі”, прысвечаная 325-годдзю заснавання Супрасльскай друкарні.

Партызанскі і падпольны друк Беларусі

Выстаўка газет і лістовак з калекцыі падпольнага і партызанскага друку часоў Вялікай Айчыннай вайны з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прымеркавана да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Экспазіцыя створана ў музеі кнігі ў рамках праекта “Славім Вялікі подзвіг”.

"З друкарні пана Марціна Кухты"

Выстаўка была прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння друкара, выдаўца кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах Марціна Кухты.

Рукапіснае Евангелле ад Марка. ХХІ стагоддзе

Выстаўка прысвечана ўнікальнай каліграфічнай кнізе з афортамі “Евангелле ад Марка” пецярбургскага мастака Апалінарыі Мішынай.

Евангелле напрастольнае

Выстаўка адной кнігі "Евангелле напрастольнае" прымеркавана да Дня праваслаўнай кнігі і 440-годдзя выдання Евангелля Пятра Мсціслаўца.

Бібліятэкарам