ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2011–2012 гг.Вялікае мастацтва артылерыі

Вялікае мастацтва артылерыі

Два прыжыццёвыя выданні кнігі Казіміра Семяновіча "Великое искусство артиллерии" – першае на лацінскай мове 1650 г. і другое ў перакладзе на французскую мову 1651 г. – надрукаваны ў Амстэрдаме.

"Вялікае мастацтва артылерыі" Казіміра Семяновіча – манаграфія, напісаная на лацінскай мове, зразумелай усім вучоным Еўропы таго часу, складаецца з пяці частак і ўключае 206 гравюр з малюнкамі, выкананымі самім аўтарам.

К. Семяновіч – тэарэтык артылерыі, ваенны інжынер, лічыцца адным з заснавальнікаў сусветнай ракетнай балістыкі і касманаўтыкі.

Даследаванне звярнула на сябе ўвагу спецыялістаў розных краін і было перакладзена на шматлікія еўрапейскія мовы. На працягу стагоддзяў гэты твор быў не толькі адной з найважнейших у Еўропе навуковых работ, але і адным з найбольш запатрабаваных падручнікаў па артылерыі.

Старадрукаваныя выданні для бібліятэкі набыў у верасні 2012 г. ТАА "БПС-Сбербанк". Падзея праходзіла ў рамках Года кнігі і была прымеркавана да 90-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

Бібліятэкарам