ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2017 г.

Выстаўкі 2017 г.

Францыск Скарына і яго эпоха
На міжнароднай выстаўцы, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, прадстаўлены арыгіналы і факсіміле першадрукаваных кніг ХV–XVII ст.

Пачуццё здзіўлення…
Выстаўка аўтографа, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала і прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Ля вытокаў нацыянальнай бібліяграфіі
На выстаўцы прадстаўлены рукапісы ўспамінаў, перапіска і фотаздымкі з архіва Юліі Іосіфаўны, бібліяграфічныя выданні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падрыхтаваныя і выдадзеныя ў Беларусі і Расіі, іншыя матэрыялы.

Кніга кніг
Выстаўка прысвечана адной з галоўных кніг, якая адыграла знакавую ролю ў развіцці агульначалавечай культуры, святой кнізе хрысціян – Бібліі. У рамках хрысціянскага свету біблейскія тэксты аказалі значнае ўздзеянне на ўсе бакі жыцця. Біблія і ў нашы дні застаецца самым шматтыражным і самым перакладаемым выданнем свету.

Выстаўка рэдкіх рукапісных кніг і старадрукаў

На выстаўцы прадстаўлены рукапісы царкоўна-богаслужбовага зместу канца XV стагоддзя(Мінея, Трыёдзь, Пролаг), старадрукаваныя богаслужбовыя кнігі XVII–XVIII стагоддзяў з гравюрамі на тэму Нараджэння Хрыста з фонду Нацыянальнай бібліятэкі.

Бібліятэкарам