ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2021 г.

Выстаўкі 2021 г.


Бібліятэка Максіма

На выставе прадстаўлены асобнікі з аўтографамі паэта, беларускія выданні пачатку ХХ ст. з выдавецтваў Санкт-Пецярбурга, Вільні і Мінска, першыя беларускія газеты і календары, першыя выпускі твораў класікаў айчыннай  літаратуры і іншыя каштоўныя матэрыялы, якія маглі б захоўвацца ў Максіма Багдановіча.


“Боская камедыя" Дантэ

Выстава прымеркавана да 700-годдзя сусветнага паэтычнага шэдэўра, створанага Дантэ Аліг’еры.


Той самы падарунак да 1000-годдзя

Упершыню ў Мінску прадстаўлена ўнікальная магчымасць пабачыць друкаваны кніжны помнік –Берасцейскую (РадзівілаўскуюБіблію, якая пабачыла свет у 1563 г. у Берасцейскай друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага.

У 2019 г. Берасцейская Біблія была падаравана на 1000-годдзе горада Брэсту.

Таксама экспануецца факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі, выпушчанае да святкавання 1000-гадовага юбілею горада.

5+5+5

У рамках юбілейнай выставы прадстаўлены 5 рукапісаў, 5 старадрукаваных і 5 рэдкіх выданняў15 сапраўдных рарытэтаў з фондаў бібліятэкі, якія выключна рэдка пакідаюць фондасховішча.

Малады беларускі экслібрыс

У экспазіцыі выставы, адкрытай да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня), прадстаўлены работы ўдзельнікаў конкурсу экслібрысаў.

У творчым праекце ўзялі ўдзел дзеці ад 6 да 16 гадоў з усіх куткоў Беларусі. На выставе прадстаўлены больш за 170 экслібрысаў, створаных юнымі талентамі. Аўтарытэтнае журы выбрала пераможцаў. Іх творы выдзелены ў экспазіцыі ў асобны тэматычны блок.

Af-Dzurer.jpg

Вызваленне духу

У экспазіцыі прадстаўлены арыгінальныя першадрукі ХV – першай паловы XVI  ст., звязаныя з творчай спадчынай Альбрэхта Дзюрэра. Гэта такія знакамітыя выданні, як “Сусветная хроніка” Г. Шэдэля (Нюрнберг, 1493) і “Зборы твораў святога Амвросія Медыяланскага” (Базель, 1492) з першымі дрэварытамі А. Дзюрэра. Гравіраваная выява друкарскай маркі парыжскага выдаўца Ё. Бадзіуса і асобныя работы мастакоў-гравёраў майстэрні А. Дзюрэра змешчаны ў выданні лістоў італьянскага філолага і паэта Паліцыяна (1526), зборах твораў манашкі Хросвіты Гандэрсгеймскай (Нюрнберг, 1501) і Цыцэрона (Аўгсбург, 1531).

 histexlibr_AF.jpg Гісторыі пішуць экслібрысы

Выстава да Міжнароднага дня музеяў (18 мая) – вынік творчага эксперыменту, падчас якога юныя мастакі атрымалі магчымасць стаць сапраўднымі музейнымі куратарамі і дызайнерамі.

Экспанатамі сталі экслібрысы (кніжныя знакі), створаныя ўдзельнікамі творчай майстэрні “Залаты птах” пад кіраўніцтвам Юліі Шацілы. Мастацкія творы зроблены ў тэхніцы лінагравюры і прадстаўлены разам з арыгінальнымі клішэ на лінолеуме.

Af-Chyrvonaya_kniha.jpg

Чырвоная кніга

Галоўны экспанат – арт-кніга маладых беларускіх мастакоў Марыны Жвірбля і Фёдара Шурмялёва, у якую ўвайшлі выявы дзесяці жывёл з розных куткоў нашай планеты, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Побач з кожнай ілюстрацыяй пададзена прычына знікнення канкрэтнага віду.

Асноўная мэта − прыцягнуць увагу да праблем экалогіі і  заклікаць гледачоў задумацца аб наступствах нядбайнага стаўлення чалавека да прыроды.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены таксама ліставыя гравюры з выціснутымі выявамі жывёл і клішэ, з якіх друкавалася арт-выданне.


Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.

На выставе прадстаўлены ўзоры французскага пераплётнага майстэрства XVII–XVIII стст. Экспануюцца выданні з геральдычнымі суперэкслібрысамі славутых дзяржаўных, палітычных і ваенных дзеячаў Францыі, а таксама арыстакратыі: караля Людовіка XІІІ Справядлівага, “караля-сонца” Людовіка XІV, каралевы Марыі-Тэрэзіі Аўстрыйскай, караля Людовіка XV Каханага, каралевы Марыі Ляшчынскай (дачкі караля Рэчы Паспалітай), маркізы дэ Пампадур, міністра Жана-Батыста Кальбера і інш.

Af_Jan_Barszczewski.jpg

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”

Упершыню ў Мінску можна пабачыць нядаўна адшуканую пахавальную пліту Яна Баршчэўскага, якая стала сапраўднай сенсацыяй у айчынным літаратуразнаўстве і дазволіла адкрыць малавядомыя старонкі яго біяграфіі. Разам з ёй на выставе прадстаўлены найбольш каштоўныя артэфакты з фондаў бібліятэкі – прыжыццёвыя выданні яго твораў: зборнік “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844–1846), альманах “Незабудка” (1840–1844) і іншыя каштоўныя выданні.

  Узноўлены шэдэўр

Дзякуючы вядомаму бібліяфілу, калекцыянеру гравюр і экслібрысаў Алегу Судлянкову беларусы маюць магчымасць упершыню ўбачыць унікальную гравіравальную дошку ХVII ст. і ўзноўленую з яе па даўняй тэхналогіі гравюру з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага.

Тэхналогія і друк гравюры з рарытэтнай дошкі XVII ст. паўтораныя мастаком-графікам Віктарам Саўчанкам і прадстаўленыя на выставе ў фармаце відэафільма.

Да нашых часоў захаваліся дасканалыя беларускія медзярыты (металагравюры), уключаныя ў склад старадрукаў XVII–XVIІI стст., найлепшыя з якіх таксама прадстаўлены на выставе.
 Sapunou.jpg Руплівец беларускай даўніны

Выстава прымеркавана да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова (1851–1924).

Экспазіцыя створана на ўнікальных матэрыялах з асабістага архіва і бібліятэкі А.П. Сапунова. Сярод іх біяграфічныя дакументы, гімназічныя і студэнцкія сшыткі, перапіска з даследчыкамі. Прадстаўлены рукапісы, літаграфіі, планы, факсіміле дакументаў да легендарнай “Віцебскай даўніны” і іншых прац.

Сапраўдны рарытэт у экспазіцыі – рукапісная праца “Гісторыя г. Віцебска”, якая, на жаль, так і не была выдадзена.

  Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання

На выставе ўпершыню прадстаўлены ўнікальныя экспанаты: перапіска XIX стагоддзя сям’і Храптовічаў і вернутыя з-за мяжы кнігі з іх знакамітай бібліятэкі у Шчорсах.

Таксама ў экспазіцыі будуць прадстаўленыя мастацкія творы студэнтаў БНТУ, якія працавалі валанцёрамі на летніках па добраўпарадкаванні маёнтка Храптовічаў у Шчорсах у 2018–2019 гадах.

Выстава арганізавана сумесна з дабрачынным фондам “Шчорсы і Храптовічы”.

Бібліятэкарам