ГалоўнаяМерапрыемствыКніжныя скарбы з манастырскага куфра
Чароўны сімвал: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па вырабе анёлаў
Запрашаем на творчыя заняткі “Пачастунак для мамы”

Кніжныя скарбы з манастырскага куфра

Кніжныя скарбы з манастырскага куфра
Іншыя мерапрыемствы
10 сакавіка – 10 красавіка
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

10 сакавіка ў музеі кнігі адбылося адкрыццё незвычайнай выставы сапраўдных кніжных скарбаў, якія нядаўна былі адшуканы ў адным з старадаўніх беларускіх манастыроў.

Упершыню для шырокай публікі прадстаўлена ўнікальная магчымасць убачыць па сутнасці фрагмент архіва старадаўняй друкарні – неразрэзаныя і незбрашураваныя аркушы XVII і XVIII стагоддзяў, падрыхтаваныя для далейшай працы пераплётчыкаў. На кожным з вялікіх друкарскіх аркушаў размяшчалася па восем старонак тэксту, якія ў далейшым павінны былі адпаведным чынам складвацца ў асобныя стосы, сшывацца разам, абразацца і пераплятацца ў прывычную нам сёння форму кнігі-кодэкса.

Па невядомых нам прычынах частка тыражу двух выданняў не прайшла адпаведную апрацоўку і засталася ў стосах з асобных аркушаў, якія на працягу некалькіх стагоддзяў захоўваліся ў сховах былога Гродзенскага манастыра брыгітак. Сёння яны дазваляюць нам атрымаць добрае ўяўленне пра тое, як друкаваліся кнігі ў мінулыя стагоддзі, асэнсаваць і візуальна ўявіць старажытную тэхналогію збірання і пераплёту выданняў.

Сёння мы нават можам гаварыць пра змест і назвы двух выданняў, якія павінны былі атрымаць форму кнігі яшчэ некалькі стагоддзяў таму назад. Гэта “Статут ордэна брыгітак” 1673 г. і “Брэвіярыум” 1748 г.

Разам з гэтымі незвычайнымі матэрыяламі са старажытнай друкарні ў музеі кнігі будуць экспанавацца элементы кніжнага пераплёту і аналагічныя старадрукаваныя кнігі ў “закончаным выглядзе” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Комплекс Брыгіцкага манастыра і касцёла займае цэлы квартал у цэнтральнай частцы Гродна і складаецца з касцёла, манастыра, арыгінальнага драўлянага лямуса і высокай каменнай агароджы з брамамі і вуглавымі васьміграннымі вежамі. Раней у склад комплексу ўваходзіла і высокая вежа-званіца, якая знаходзілася на супрацьлеглым баку вуліцы. Некалі гэта быў адзіны ў Беларусі храм і манастыр ордэна Святой Брыгіты, пабудаваны на ахвяраванні мясцовага магната К. Весялоўскага ў 1634–1642 гг. у стылі барока. Сёння ансамбль манастыра з’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння.

Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 10 красавіка 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход на адкрыццё вольны. У астатнія дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 22, 293 27 79.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Глядзіце таксама відэарэпартаж АНТ пра выстаўку.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам