ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсы500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Дата мае сусветную значнасць і занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Рэспубліканскім камітэтам па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання 2 лютага 2017 года зацверджаны план мерапрыемстваў.

У Нацыянальнай бібліятэцы і прэс-цэнтры БелТА адбыліся пасяджэнне аргкамітэта і прэс-канферэнцыя, прысвечаныя падрыхтоўцы да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

У рамках знамянальнага юбілею Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах і сама стала арганізатарам шэрагу культурна-асветніцкіх, навуковых і адукацыйных праектаў.

Рэалізаваны міжнародны навуковы і выдавецкі праект "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", адбылася яго прэзентацыя і перадача ў дар шматтомнага камплекта факсімільных выданняў Скарыны Пасольству Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і расійскім бібліятэчна-інфармацыйным установам, бібліятэкам Калінінградскай вобласці, Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікам замежных дыпламатычных місій у Рэспубліцы Беларусь, дэлегацыі прарэктараў па навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі і прадстаўнікоў кіраўніцтваў навуковых устаноў Рэспублікі Узбекістан, вядучым бібліятэкам Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей, а таксама ўстановам культуры і адукацыі Магілёўскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай абласцей, Навагрудскай ЦБС, Навагрудскаму гісторыка-краязнаўчаму музею і Музейнаму комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны, бібліятэцы імя Д.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту культуры і мастацтваў; найбуйнейшым бібліятэкам свету: Бібліятэцы Кангрэса ЗША, Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, Брытанскай бібліятэцы, Цэнтральнай бібліятэцы Рыма і Ватыканскай апостальскай бібліятэцы, Александрыйскай бібліятэцы Егіпта, Бібліятэцы ААН у Жэневе і бібліятэцы Бернскага ўніверсітэта, Цюрыхскай бібліятэцы славістыкі і Музею Гутэнберга ў Фрыбуры (Швейцарыя), Берлінскай дзяржаўнай бібліятэцы, нацыянальным бібліятэкам Арменіі, Грузіі, Індыі, Казахстана, Манголіі, Расіі, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Венгрыі, Аўстрыі, Славакіі, Румыніі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Даніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Кітая, Польшчы, Украіны, Інданезіі, Бразіліі, Нацыянальнай бібліятэцы Францыі і бібліятэцы Нацыянальнай асамблеі Францыі, Каралеўскай бібліятэцы Даніі, Каралеўскай нацыянальнай бібліятэцы Нідэрландаў, Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі, бібліятэкам Вроцлаўскага і Ягелонскага ўніверсітэтаў, культурным цэнтрам Украіны, Бібліятэцы Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан – Лідара нацыі, Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта.

1 верасня адбылося падвядзенне вынікаў праекта, прэзентація і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар шматтомнага факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” прадстаўнікам дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, і навучальным установам краіны.

На XVI Міжнародным з’ездзе славістаў, які прайшоў 20–27 жніўня ў сталіцы Сербіі Бялградзе, беларускае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны прызнана адным з лепшых выданняў апошняга часу ў славянскім свеце.

У снежні выйшла ў свет персанальная энцыклапедыя "Францыск Скарына", якая змяшчае больш за 1 тыс. артыкулаў і каля 500 фотаздымкаў. У перспектыве плануецца стварэнне сайта на аснове матэрыялаў, размешчаных у энцыклапедыі.

Таксама на працягу юбілейнага года прэзентаваны "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" (серыя "Энцыклапедыя рарытэтаў"), 3-томнае выданне “Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя”, “Францыск Скарына. Чалавек свету”, “Францыск Скарына. Чалавек-легенда” (серыя “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”), кніга “Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка” (серыя “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”), “В гостях у Франциска Скорины” (cерыя “Книга волшебства”), "Шляхамі Францыска Скарыны", мініяцюрнае выданне “Кніга Юдзіфі”, альбомы "Вільня часоў Францыска Скарыны", “Асветнік з Полацка. Ушанаванне Францыска Скарыны”, зборнік п’есаў “Францыск Скарына і сучаснасць”, выдавецкія праекты "Мастацкая Скарыніяна" і "Дарогамі Францыска Скарыны".

У гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізавала дабрачынную акцыю “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі...”. У рамках праекта па ўсей краіне прайшлі акцыі перадачы кніг у дар. Камплекты выданняў атрымалі: бібліятэкі пенітэнцыярнай сістэмы; псіханеўралагічныя дамы-інтэрнаты г. Мінска; Мінскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў; Дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы “Світанак” Мінскай вобласці; Астрашыцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў; Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы; Рэспубліканскі клінічны медыцынскі шпіталь інвалідаў вайны імя П.М. Машэрава; Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў; Дзіцячы дом г. Віцебска; Гомельскі дзіцячы дом; Улукоўская дапаможная школа-інтэрнат у Гомельскай вобласці; Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў і Панямуньскі дзіцячы дом г. Гродна; выпраўленчая калонія № 2 г. Бабруйска; Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска; Дрыбінскі РЦСАН Магілёўскай вобласці, Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Лідар”, Радашковічская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

23 студзеня 2018 г. у бібліятэцы былі падведзены вынікі дабрачыннай акцыі "Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі...", у ходзе якой больш за 14, 5 тыс. выданняў перададзена розным сацыяльным установам нашай краіны – дзіцячым дамам, школам-інтэрнатам, дамам ветэранаў і інвалідаў і інш.

Карыстаецца папулярнасцю ў дзяцей і іх бацькоў праект “У госці да кніг”. У яго рамках праводзяцца цыклы заняткаў "Клуб кніжных прафесараў", "Музейныя чытанні", "Тайны праваслаўнай кнігі", "Урокі ў музеі". Музей кнігі паспяхова правёў першы і другі дні марафону майстар-класаў па папулярызацыі кніжнай культуры, пабываў у розных кутках краіны з праграмай “Пазітыў ад Скарыны”.

У рамках цыкла "Славутыя імёны Бацькаўшчыны" распрацавана экскурсія, прысвечаная творчасці Францыска Скарыны.

Бібліятэкай ініцыявана правядзенне конкурсу на стварэнне твораў для драматычнага тэатра "Францыск Скарына і сучаснасць".

У 500 гадавіну беларускага кнігадрукавання Нацыянальная бібліятэка стала суарганізатарам міжнародных выставачных праектаў "Францыск Скарына і яго эпоха" і “Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам”, а таксама падрыхтавала шэраг тэматычных кніжных і мастацкіх выставак:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у XXIV Дні беларускага пісьменства, які аб’яднаў адразу тры святочныя даты: 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага пісьменства, 1155-годдзе Полацка і сам Дзень пісьменства.

У бібліятэцы адбыліся маштабнае святкаванне Дня праваслаўнай кнігі і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў творчых літаратурных і даследчыцкіх работ навучэнцаў, прымеркаваных да 500-годдзя выдання Бібліі Францыскам Скарынам.

Нацыянальная бібліятэка прыняла ўдзел у Віленскім міжнародным кніжным кірмашы, у Віленскай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны было арганізавана свята Францыска Скарыны, а ў 2015 годзе ў сталіцы Літвы прайшоў комплекс беларуска-літоўскіх мерапрыемстваў, прысвечаных 525-годдзю з дня нараджэння беларускага першадрукара.

У 2016 годзе на Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы галоўнай тэмай нацыянальнага стэнда стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, была прадстаўлена серыя кніг, прысвечаных Францыску Скарыну, – “Чалавек-энцыклапедыя”, “Чалавек свету”, “Чалавек-легенда”.

14–15 верасня 2017 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”. Форум арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (CEI), Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін – удзельніц СНД (МФГС), Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў (MOST). Афіцыйнымі партнёрамі выступілі Банк БелВЭБ, кампаніі “Трэгрос-Інфа” і “Агенцтва Уладзіміра Граўцова”. Міжнародны кангрэс прайшоў пад патранатам ЮНЕСКА.

Нацыянальная бібліятэка стала суарганізатарам шэрагу навуковых канферэнцый і круглых сталоў, сярод якіх:

Cпецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прынялі ўдзел у міжнародных канферэнцыях за мяжой, арганізаваных у гонар 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання:

  • сесіі “500-годдзе беларускага кнігадрукавання” ў рамках Сусветнага бібліятэчнага і інфармацыйнага кангрэса: 83-й Генеральнай канферэнцыі і асамблеі ІФЛА (г. Вроцлаў, Польшча);
  • міжнародным сімпозіуме “Францыск Скарына і Прага” (г. Прага,Чэшская Рэспубліка);
  • міжнародным сімпозіуме "Чытацкая нацыя ў чытацкім свеце" ў рамках міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “ЭКСПА-2017” (г. Астана, Рэспубліка Казахстан);
  • XXV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Санкт-Пецярбург і беларуская культура” (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя);
  • V Санкт-Пецярбургскім міжнародным культурным форуме (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя).

21 снежня адбылося выніковае ўрачыстае мерапрыемства “Святло Скарыны” з падвядзеннем вынікаў юбілейнага года і ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у арганізацыю і правядзенне гэтай знакавай падзеі.

111