ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з адвакатам, прысвечаная шлюбна-сямейным спрэчкам
Малахітавая шкатулка

Кніжная спадчына Францыска Скарыны прэзентавана ў Індыі

Кніжная спадчына Францыска Скарыны прэзентавана ў Індыі
Іншыя навіны

21 студзеня ў г. Колката (Калькута) адбыліся прэзентацыя і цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Нацыянальнай бібліятэцы Індыі.

У ходзе ўрачыстага мерапрыемства ў прысутнасці дыпламатычнага корпуса, грамадскіх колаў і СМІ Індыі ганаровы консул Беларусі ў г. Колката Сітарам Шарма ад імя беларускага боку перадаў факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” начальніку ўпраўлення бібліятэк Міністэрства культуры Індыі – генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Індыі Шравану Кумару.

Абодва бакі выказалі ўпэўненасць у тым, што дадзенае мерапрыемства пакладзе пачатак плённаму двухбаковаму супрацоўніцтву паміж бібліятэкамі Беларусі і Індыі.

Выхад у свет 21-томнага факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” з’яўляецца сапраўды вялікай падзеяй не толькі для Беларусі, але і ўсёй сусветнай супольнасці.

Міжнародны навуковы і выдавецкі праект, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, працягваўся пяць гадоў і быў паспяхова завершаны падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання – у 2017 годзе. Сёння шматтомнае выданне працягвае папаўняць калекцыі найбуйнейшых бібліятэк свету і знаёміць жыхароў розных краін з багатай гісторыяй і самабытнай культурай Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам