ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыФонды і калекцыі бібліятэкіНотныя выданні

Нотныя выданні

Фонд нотных выданняў налічвае больш за 95 тыс. адзінак захоўвання і лічыцца найбольш поўнай калекцыяй нотных дакументаў у рэспубліцы. Ён універсальны па змесце і прызначаны для спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва, студэнтаў і навучэнцаў спецыялізаваных навучальных устаноў, аматараў музыкі. Калекцыя нотных дакументаў уключае творы айчынных, замежных кампазітараў-класікаў і сучасных аўтараў. 

Нацыянальныя дакументы прадстаўлены народнымі песнямі, інструментальнай музыкай, творамі Аладава М.І., Багатырова А.В., Глебава Я.А. і інш., рукапіснымі нотнымі выданнямі з аўтографамі Л. Шлег, У. Кандрусевіча, Г. Суруса і інш.

Значнае месца ў фондзе займае руская музычная літаратура. Маюцца зборы твораў М. Глінкі, М. Рымскага-Корсакава, С. Пракоф’ева, П. Чайкоўскага і іншых аўтараў.

Найбольшую каштоўнасць у дарэвалюцыйнай частцы фонду ўяўляюць замежныя ноты канца XVIII стагоддзя, у фондзе маюцца прыжыццёвыя выданні Ф. Шуберта, творы Р. Вагнера, Дж. Расіні, Г. Гендэля, Ш. Гуно і інш.

Склад фонду раскрываецца ў электронным каталогу НББ.
Бібліятэкарам