ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Майстар-клас “Кніга ператварэнняў”
Вядомыя кнігазнаўцы з Латвіі, Літвы і Польшчы возьмуць удзел у ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

У Тбілісі прэзентавана факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”

У Тбілісі прэзентавана факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”
Іншыя навіны

23 сакавіка ў Нацыянальнай парламенцкай бібліятэцы Грузіі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прэзентаваў міжнародны навуковы і выдавецкі праект па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і перадаў у дар шматтомнае факсіміле выданняў беларускага першадрукара.

Раман Сцяпанавіч расказаў прысутным пра асноўныя этапы праекта і плённае супрацоўніцтва па яго рэалізацыі з Банкам БелВЭБ. Дзякуючы сумесным намаганням у год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўнікальнае выданне стала стрыжнем святочных мерапрыемстваў, якія прайшлі ва ўсім свеце.

Таксама Раман Матульскі прадставіў удзельнікам мерапрыемства прэзентацыю аб Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі: яе гісторыі, незвычайнай архітэктуры, інфармацыйных рэсурсах, каштоўных калекцыях выданняў мінулых стагоддзяў і магчымасцях установы як найбуйнейшага сацыякультурнага і інфармацыйнага цэнтра.

Пасля цырымоніі дарэння Раман Матульскі правёў перагаворы з генеральным дырэктарам Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі Грузіі Георгіем Кекелідзе, а таксама ў ходзе агляднай экскурсіі азнаёміўся з працай установы.

Дакумент, які заклікае ўмацаваць міжкультурныя сувязі паміж бібліятэкамі, быў падпісаны 22 сакавіка ў рамках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Грузіі ў пашыраным складзе. Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкай Грузіі стварае ўмовы для супрацоўніцтва ў галіне навукі і культуры, распаўсюджвання і абмену інфармацыйнымі рэсурсамі.

Фота прэс-службы Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі Грузіі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам