ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны перададзена ў дар Іспаніі
Прэзентацыя кніжнай спадчыны Скарыны ў Горках

У бельгійскай Альбярціне прэзентавалі кніжную спадчыну Францыска Скарыны

У бельгійскай Альбярціне прэзентавалі кніжную спадчыну Францыска Скарыны
Іншыя навіны

5 снежня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў прэзентацыю і цырымонію дарэння факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі.


Раман Сцяпанавіч расказаў удзельнікам мерапрыемства гісторыю рэалізацыі міжнароднага выдавецкага праекта, які быў здзейснены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ (2013–2017 гг.). Унікальнае факсіміле змяшчае электронныя копіі кніг вядомага гуманіста Францыска Скарыны, надрукаваных ім у Празе і Вільні. Падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання шматтомнае выданне прадставіла сусветнай грамадскасці каштоўны пласт беларускай гісторыі і прэзентавала Беларусь як краіну з багатай самабытнай культурай.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія Аляксандр Міхневіч, першы сакратар пасольства Кірыл Грушэўскі, генеральны дырэктар Каралеўскай бібліятэкі Бельгіі Сара Ламенс, супрацоўнікі бібліятэкі, вучоныя, пісьменнікі і выдаўцы дзвюх краін.

Напрыканцы сустрэчы адбылася аглядная экскурсія па будынку Каралеўскай бібліятэкі Бельгіі.

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам