ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыІнфармацыя для аўтараў

Інфармацыя для аўтараў

Больш за 1 200 часопісаў прадставілі APC-скідкі для аўтараў з Беларусі

Міжнародны кансорцыум бібліятэк EIFL – партнёр Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні – заключыў пагадненне з вядучымі міжнароднымі выдавецтвамі па адмене ці зніжэнні аплаты за апрацоўку артыкулаў APC (APC – англ. article processing charges) для аўтараў з Беларусі пры публікацыі артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу ў аўтарытэтных навуковых часопісах, такіх як Reviews in the Neurosciences, Epidemiology & Infection, Computer Assisted Surgery, Nanocomposites і інш.

Тут прадстаўлены поўны спіс часопісаў (больш за 1 200 выданняў), для якіх дзейнічаюць умовы гэтых пагадненняў.

Абнаўленне спіса плануецца два разы ў год.

Бібліятэкарам