ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыФонды і калекцыі бібліятэкіАўдыё-,відыё-дакументы

Аўдыя- і відэадакументы, электронныя выданні

Фонд аўдыявізуальных дакументаў (больш за 30 тысяч адзінак захоўвання) уключае грампласцінкі, аўдыякасеты, відэакасеты, кампакт-дыскі з запісамі класічнай і сучаснай музыкі айчынных і замежных кампазітараў. У фондзе маюцца запісы фальклорнай музыкі народаў свету, сабраны калекцыі джазавай, эстраднай і рок-музыкі розных музычных калектываў, прадстаўлены запісы беларускіх груп і асобных выканаўцаў.

Асноўная частка фонду знаходзіцца ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў для аператыўнага абслугоўвання карыстальнікаў.

У фондзе сабраны тэкставыя электронныя выданні (больш за 5 500 адзінак захоўвання) па розных тэмах, напрамках культуры, навукі, мастацтва, рэлігіі і іншых галінах ведаў. Прадстаўлены таксама дыскі, выпушчаныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі: “Гарады Беларусі на паштоўках канца XIX – пачатку XX стагоддзя”, “Слуцкае Евангелле”, “Літаратурная спадчына Беларусі, XI – сярэдзіна XX ст.”, “Спадчына Напалеона Орды”, “Запаветны напеў, запаветная даль... Белавежская пушча” і інш.

Склад фонду раскрываецца ў электронным каталогу НББ.
Бібліятэкарам