ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Літаратурны прарыў, альбо Ці ўсе класікі на сваіх месцах?
Візіт парламенцкай дэлегацыі Латвіі

Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны дастаўлена ў Кіеў

Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны дастаўлена ў Кіеў
Іншыя навіны

3–4 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У.І. Вярнадскага, якая захоўвае вялікую колькасць арыгінальных выданняў Францыска Скарыны, прайшла прэзентацыя поўнага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны першадрукара.


Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша перадаў у фонды найбуйнейшай бібліятэкі Украіны 20-томны камплект выдання і выступіў з паведамленнем аб выніках пяцігадовай працы па падрыхтоўцы ўнікальнай публікацыі.

Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У. І. Вярнадскага падыходзіць да святкавання 100-гадовага юбілею сваёй дзейнасці, да якога засталося ўжо менш за год. Генеральны дырэктар бібліятэкі Уладзімір Попік адзначыў, што дзейнасць беларускіх калег па падрыхтоўцы і святкаванню 500-годдзя беларускага кнігадрукавання не проста заслугоўвае вялікай павагі, але і з’яўляецца сапраўды гераічным учынкам, які прымушае ўсіх бібліятэкараў з суседніх краін актывізаваць сваю працу па вывучэнні і папулярызацыі сваёй кніжнай спадчыны.

У адпаведнасці са зваротамі і запытамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на працягу 2014–2017 гадах былі алічбаваны ўсе выданні Ф. Скарыны, якія захоўваюцца ва Украіне: у Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У. І. Вярнадскага, Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя В. Стэфаныка, Адэскай нацыянальнай навуковай бібліятэцы, Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага ў Львове і Закарпацкім абласным краязнаўчым музеі імя Т. Лягоцкага ў Ужгарадзе. Адсканаваныя копіі былі перададзены Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для выкарыстання ў выдавецкай дзейнасці і ў складзе электронных калекцый.

На прэзентацыі Алесь Суша адзначыў, што тым самым беларускі бок выказвае сваю шчырую ўдзячнасць украінскім калегам за супрацоўніцтва. Можна ўпэўнена казаць, што перадача лічбавых копій з Украіны ў Беларусь і факсімільнага выдання з Беларусі ва Украіну будуць стымуляваць далейшыя культурныя і навуковыя сувязі нашых краін.

Чытайце таксама:

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам