ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Высоцкі па-беларуску
Прэзентацыя часопіса “Артэфакт”

Беларуска-літоўскія мерапрыемствы да юбілею Скарыны

Беларуска-літоўскія мерапрыемствы да юбілею Скарыны
Іншыя навіны

У лістападзе ў Вільні, сталіцы Літоўскай Рэспублікі, прайшоў комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных 525-годдзю беларускага першадрукара Францыска Скарыны.


Афіцыйная цырымонія пачалася з ускладання кветак да мемарыяльнай дошкі Францыска Скарыны на Ратушнай плошчы ў Вільні, на тым месцы, дзе, як мяркуецца, і знаходзілася друкарня першадрукара.

Удзел у цырымоніі прынялі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вільні, кіраўніцтва пасольства Беларусі ў Літве, віленскай мэрыі, нацыянальных бібліятэк Беларусі і Літвы і многія зацікаўленыя.

Важным мерапрыемствам сталі прэзентацыя і перадача ў дар галоўным бібліятэкам Літоўскай Рэспублікі (Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя М. Мажвідаса, Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук і Бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта), а таксама Віленскай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. У межах прэзентацыі былі абмеркаваны сумесныя дзеянні бібліятэк Літвы і Беларусі па падрыхтоўцы да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў 2017 г.

Падчас прэзентацыі адбылася цырымонія падпісання дамовы аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Заключэнне дагавора будзе садзейнічаць больш цеснаму і ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву нашых краін у галіне бібліятэчнай справы.

Таксама 20 і 21 лістапада праходзіла міжнародная навуковая канферэнцыя “Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага”, у рамках якой выступілі эксперты з Беларусі і Літвы па пытаннях сумеснага вывучэння кніжнай спадчыны нашых краін. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Беларускае культурнае таварыства ў Літве “Сябрына”, Літоўская асацыяцыя беларусістаў, Інстытут літоўскай мовы, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Правядзенне сумесных канферэнцый і іншых навуковых мерапрыемстваў дазваляе з’яднаць навуковыя сілы для вывучэння агульнай культурнай спадчыны Беларусі і Літвы, паслужаць умацаванню міжнародных культурных сувязей.

Вельмі сімвалічна, што ўсё гэтыя мерапрыемствы прайшлі ў двухбаковым беларуска-літоўскім фармаце, паколькі дзейнасць Скарыны і многіх яго паслядоўнікаў лучыць нашыя культуры. Францыск Скарына, які нарадзіўся ў Полацку, вучыўся ў Кракаве і Падуі, друкаваў свае кнігі ў Празе і Вільні, злучыў гэтая гарады непарыўнай сувяззю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам