ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чытанне як настрой жыцця
Нічога на свеце няма цікавейшага, як зладзіць летні паход!

Перадача ў дар першых факсімільных выданняў кніг Скарыны

Перадача ў дар першых факсімільных выданняў кніг Скарыны
Іншыя навіны

18 чэрвеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” прадстаўнікам замежных дыпламатычных місій у Рэспубліцы Беларусь і бібліятэкам Мінскай вобласці.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Белзнешэканомбанкам рэалізавала першую частку агульнанацыянальнага праекта па выпуску першых пяці тамоў факсімільнага выдання поўнага збору кніг Францыска Скарыны. Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. За гэты перыяд мяркуецца выпусціць факсіміле 25 кніг у 20 тамах – поўны рэпертуар выданняў, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе і Вільні.

Урачыстую цырымонію адкрыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Ён падзякаваў за паспяховую рэалізацыю праекта і перадаў прадстаўнікам замежных дыпламатычных місій краін, звязаных з лёсам беларускага першадрукара, першых пяць тамоў выдання.

Пад час прэзентацыі значнасць праекта падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, які засяродзіў увагу на пражскім перыядзе жыцця і творчасці Францыска Скарыны. Спадар пасол выказаў словы ўдзячнасці Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Белзнешэканомбанку.

Са значнай культурнай падзеяй у жыцці нашай краіны прысутных павіншаваў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і выказаў спадзяванне, што факсімільнае ўзнаўленне прац беларускага першадрукара пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў кніжнай культуры Беларусі. Пяцітомнік факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” быў перададзены бібліятэкам усіх раёнаў Мінскай вобласці.

Факсімільнае выданне атрымалі таксама члены аўтарскага калектыву, асобы, плённая праца якіх дала магчымасць паспяхова рэалізаваць праект: намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгій Галенчанка, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Бразгуноў.

Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой аднаўляе кнігі Францыска Скарыны. У іх захаваны структура, змест, асаблівасці шрыфтоў і гравюр арыгіналаў, перададзены ўсе штрыхі, набытыя на працягу амаль 500-гадовага існавання.

Факсімільнае выданне кніг беларускага першадрукара прадстаўляе грамадскасці каштоўны пласт культурнай спадчыны нашага народа і з’яўляецца базавай крыніцай для гістарычных, філалагічных, культуралагічных і кнігазнаўчых даследаванняў.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам