ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыБазы даных адкрытага доступу

Рэсурсы адкрытага доступу

A - B - C - D - E - F - G - H - I - J - K - L - M - N - O - P - Q - R - S - T - U - V - W - X - Y - Z
А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - О - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Э - Ю - Я

Назва
Апісанне
AAT: Art and Architecture Thesaurus On Line Структураваны слоўнік, які змяшчае 125 тыс. тэрмінаў па мастацтве, архітэктуры, дэкаратыўным мастацтве, матэрыяльнай культуры (часавы ахоп – ад антычнасці да нашых дзён).
 ABC-Chemistry Каталог спасылак, створаны кафедрай агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па стане на 01.03.2018 г. утрымлівае спасылкі на 52 рэцэнзуемыя навуковыя часопісы па хіміі на рускай мове і на 607 часопісаў на англійскай мове. Прадугледжана магчымасць прагляду кароткага апісання рэсурсаў, навігацыі па назвах часопісаў.
З дапамогай тэхналогіі Google Custom Search забяспечваецца пошук па назвах і кароткіх апісаннях часопісаў, прадстаўленых на сайце. Магчымы адкрыты доступ да поўных тэкстаў апублікаваных артыкулаў на сайтах праваўладальнікаў часопісаў. Поўныя тэксты артыкулаў даступны як для чытання анлайн, так і для запампоўкі ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – руская, англійская.
Academic Archive On-line (DiVA) У рамках праекта Digital Scientific Archive (DiVA) арганізаваны свабодны доступ да поўных тэкстаў дысертацый, абароненых у 21 універсітэце Скандынаўскіх краін.
Academic Journals Партал навуковых часопісаў створаны ў 2002 годзе. Змяшчае 111 рэцэнзуемых часопісаў, па мастацтве, біялогіі, сельскай гаспадарцы, медыцыне, гуманітарных і натуральных навуках. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 ACS Publications Электронная бібліятэка часопісаў і кніг выдавецтва, створаная Амерыканскім хімічным таварыствам. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 63 часопісы, 1 400 электронных кніг па хіміі. Выдавецтва штогод публікуе каля 30 новых электронных кніг. Прадугледжана навігацыя па назве часопіса, тэме. Рэсурсы даступны паартыкульна як для чытання анлайн, так і запампоўкі ў фармаце PDF. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Мова дакументаў – англійская.
AgEcon Search Электронная бібліятэка змяшчае тэксты навуковых публікацый у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя. AgEcon Search уключае даклады, часопісныя артыкулы, главы кніг і ўрадавыя дакументы. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 AGRISКаталог спасылак. Па стане на пачатак 2018 г. змяшчае больш за 2,7 млн бібліяграфічных запісаў і рэфератаў дакументаў па сельскай гаспадарцы і сумежных галінах з краін – членаў FAO (экалогія, ахова прыроды, батаніка, біялогія, эканоміка сельскай гаспадаркі, ветэрынарыя, лясная гаспадарка, пчалярства, паляванне, рыбалоўства, рыбаводства, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчаванне). Вядзецца нацыянальнымі цэнтрамі краін – членаў FAO і Каардынацыйным цэнтрам AGRIS у Рыме з 1975 г. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
African Digital Library (AOL) Партал створаны ў 1999 годзе ў супрацоўніцтве з NetLibrary. Змяшчае каля 200 000 электронных кніг па ўсіх галінах ведаў. Мова дакументаў – англійская.
African Journals OnLine (AJOL) Партал створаны ў 1998 годзе некамерцыйнай арганізацыяй AJOL з ПАР. Карпаратыўная электронная бібліятэка рэцэнзуемых навуковых часопісаў розных тэматык з афрыканскіх краін змяшчае электронныя версіі артыкулаў з больш, чым 520 часопісаў, 220 з іх – у адкрытым доступе. Электронныя рэсурсы даступныя як для чытання анлайн, так і для спампоўкі ў фармаце PDF пасля рэгістрацыі. Прадугледжаны магчымасці паўнатэкставага простага і пашыранага пошука па такіх атрыбутах, як аўтар, назва артыкула, дата публікацыі, ключавыя словы па асобных часопісах і ўсёй электроннай бібліятэцы. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
AME Publishing Уключае больш за 40 навуковых медыцынскіх часопісаў адкрытага доступу. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
American Ballet Theatre Ballet Dictionary Унікальны інтэрактыўны слоўнік, які ўключае 170 балетных тэрмінаў. Змяшчае ўзоры балетных рухаў у выкананні артыстаў American Ballet Theatre Company.
 American MemoryПартал створаны ў 1994 г. Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Па стане на пачатак 2018 г. змяшчае звыш 9 млн дакументаў у 100 тэматычных калекцыях. На партале прадстаўлены рукапісы, гравюры, фатаграфіі, плакаты, карты, гуказапісы, фільмы, кнігі, брашуры па амерыканскай гісторыі і культуры з фондаў Бібліятэкі Кангрэса ЗША. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Электронныя рэсурсы даступныя як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
AMSERПартал, створаны Нацыянальным навуковым фондам (National Science Foundation) у рамках праекта Internet Scout. На партале прадстаўлены каталог спасылак на навуковыя публікацыі. Прадугледжаны просты і пашыраны пошук. Пашыраны пошук магчымы па ключавых словах, класіфікатары Бібліятэкі Кангрэса ЗША, праваўладальніку, выдаўцу і да т.п. Рэалізавана магчымасць фільтрацыі вынікаў пошуку па такіх фасетах, як права доступу, мова, тып дакументаў, праваўладальнік. Вынікі пошуку можна адсартаваць па даце, рэлевантнасці, назве і да т.п. Мовы дакументаў – англійская, нямецкая, французская, італьянская, партугальская, руская.
 The Analytical Sciences Digital Library Электронная бібліятэка, якую падтрымлівае Аддзяленне аналітычнай хіміі і Амерыканская хімічная супольнасць у рамках праекта Нацыянальнай навуковай лічбавай бібліятэкі (National Science Digital Library). Змяшчае спасылкі на навуковыя рэсурсы, а таксама тэксты рэцэнзуемых навуковых артыкулаў. З дапамогай тэхналогіі Google Custom Search забяспечваецца пошук па рэсурсах бібліятэкі. Электронныя рэсурсы даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Arxiv.org Найбуйнейшы тэматычны рэпазіторый адкрытага доступу. Змяшчае больш за мільён паўнатэкставых артыкулаў па фізіцы, матэматыцы, нелінейнай дынаміцы, інфармацыйных тэхналогіях, біялогіі, фінансах і статыстыцы. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 ATO Legal DatabaseЮрыдычная база даных, створаная Нацыянальнай бібліятэкай Аўстраліі. Змяшчае прававую і палітычную інфармацыю, прадстаўленую ў адкрытым доступе. Прадугледжана магчымасць простага і пашыранага пошуку, прагляду новых паступленняў па днях. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн або скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Bangladesh Journals OnLine (BanglaJOL) База даных электронных часопісаў Бангладэш. Змяшчае артыкулы з больш чым 40 спецыялізаваных медыцынскіх часопісаў па акушэрстве і гінекалогіі для практыкуючых дактароў. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 Baishideng Publishing GroupЭлектронная бібліятэка выдавецтва “Baishideng Publishing Group”. Па стане на пачатак 2018 г. змяшчае 43 медыцынскія часопісы ў адкрытым доступе (42 на англійскай і адзін на кітайскай), 23 з якіх індэксуюцца ў PubMed Central, PubMed. “Baishideng Publishing Group” з’яўляецца прафесійным выдаўцом з 25-гадовым вопытам у рэдагаванні і публікацыі часопісаў клінічнай медыцыны. Таксама на сайце прадстаўлены блог выдавецтва. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – англійская, кітайская.
BASE (Bielefeld Academic Search Engine) Пошукавая сістэма, створаная ў 2004 г. Па стане на пачатак 2018 г. змяшчае больш за 100 мільёнаў дакументаў з больш чым 5 тыс. крыніц. З’яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце пошукавых сістэм, якія спецыялізуюцца на пошуку навуковых дакументаў адкрытага доступу ў сетцы Інтэрнэт. Аператарам BASE з’яўляецца бібліятэка ўніверсітэта г. Білефельд (Universitatsbibliothek Bielefeld). Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Мова дакументаў – англійская.
Bioline International Партал створаны ў 1993 годзе ў якасці партнёрства паміж Tropical Database ў Бразіліі (цяпер Даведачны цэнтр па экалагічнай інфармацыі або CRIA) і Electronic Publishing Trust for Development (EPT) у Вялікабрытаніі. Уключае публікацыі з галіны аховы здароўя, трапічнай медыцыны, бяспекі прадуктаў харчавання. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 BMJ Journals Электронная бібліятэка камерцыйнага выдавецтва BMJ Publishing Group. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае больш за 3 млн артыкулаў з 65 часопісаў па медыцыне, 17 з якіх у адкрытым доступе. Пошук ажыццяўляецца пры дапамозе простага і пашыранага варыянтаў пошуку. Электронныя рэсурсы даступны паартыкульна як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 Brooklyn Daily Eagle Online Электронны архіў перыёдыкі, створаны публічнай бібліятэкай Брукліна. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе алічбаваныя выпускі газет “Brooklyn Daily Eagle” за 1841–1955 гг., “Brooklyn Life and Activities of Long Island Society” за 1924–1931 гг., “Brooklyn Life” за 1890–1924 гг. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Прадугледжаны пошук па архіве, прагляд выпускаў па гадах. Мова дакументаў – англійская.
Bryn Mawr Classical ReviewЭлектронны архіў аглядаў манаграфій у галіне археалогіі, гісторыі антычнага мастацтва і інш. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае справаздачы аб навуковай рабоце. Прадстаўлены апошнія апублікаваныя агляды, а таксама магчымасць навігацыі па гадах публікацый. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
Cambridge History of English and American Literature Онлайн-версія энцыклапедыі "Гісторыя літаратуры Англіі і Амерыкі" (выданне Кембрыджскага універсітэта 1907–1921 гг. у 18 тамах). Часавы ахоп дакументаў – ад антычнасці да пачатку 20 стагоддзя. База даных змяшчае таксама каштоўныя бібліяграфічныя матэрыялы.
Canada Portal Library and archives CanadaЭлектронны архіў дысертацый Канады. Па стане на пачатак 2018 г. змяшчае звыш 2 200 000 дакументаў з 56 універсітэтаў і каледжаў Канады. Самыя раннія дысертацыі адносяцца да 1950-х гадоў. У асноўным прадстаўлены дакументы з 1980-х гг. па сённяшні дзень. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская, французская.
CELT (the Corpus of Electronic Texts)Электронная бібліятэка забяспечвае адкрыты доступ да сучасных і гістарычных дакументаў па ірландскай гісторыі і літаратуры. Па стане на 01.03.2018 г. у бібліятэцы прадстаўлена звыш за 1 600 дакументаў. Тэксты суправаджаюцца анатацыяй, даведачнай інфармацыяй, графікай, перакладамі і навуковай бібліяграфіяй. З дапамогай тэхналогіі Google Custom Search забяспечваецца пошук па рэсурсах бібліятэкі, якія даступны для чытання анлайн. Мовы дакументаў – англійская, ірландская, французская, лацінская.
ChemDB Інфармацыйны партал па хіміі, створаны ўніверсітэтам Каліфорніі. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 4 млн апісанняў злучэнняў і больш за 8 млн ізамераў. Прадугледжана магчымасць вылічэння малекулярных уласцівасцей, адрозных ад трохмернай мадэлі, пошуку малекул па назве, структуры, аднаўленні хімічных рэакцый. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
Chemical Search EngineПошукавая сістэма і каталог спасылак для спецыялістаў хімічнай і сумежных галін. Магчымы доступ да поўных тэкстаў больш за 75 000 дакументаў (па стане на 1 лютага 2018 г.). Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн і скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
ChemNetЭлектронная бібліятэка навучальных матэрыялаў па хіміі, у якой прадстаўлены манаграфіі, падручнікі, зборнікі задач, расійскія электронныя часопісы (“Расійскі хімічны часопіс”, “Веснік Маскоўскага ўніверсітэта” (серыя “Хімія”)) і навучальныя базы даных па хімічных элементах і злучэннях. Створана хімічным факультэтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава. Рэсурс змяшчае таксама спасылкі на мультымедыя публікацыі, на канферэнцыі і семінары. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн і скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
 Chemweb Інфармацыйны партал па хіміі, створаны ў красавіку 1997 г. З’яўляецца найбуйнейшым анлайнавым хімічным парталам у свеце. З 2003 г. уладальнікам з’яўляецца выдавецтва Elsevier. Па стане на 01.03.2018 г. прадастаўляе адкрыты доступ да 350 часопісаў розных выдавецтваў і баз даных па даследаваннях у галіне хіміі і хімічнай прамысловасці. Прадметныя галіны: аналітычная хімія, біяхімія, электрахімія, неарганічная хімія і г.д. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Chronicling America. Historic American NewspapersЭлектронны архіў газет, створаны Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе шматлікія рэсурсы амерыканскіх СМІ з 1690 па 1963 г. Пашыраны пошук магчымы па назве, даце, месцы публікацыі, а таксама па ключавых словах. Вынікі пошуку можна адсартаваць па папулярнасці, даце, краіне і алфавіце. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
CiteUlikeПошукавы сэрвіс навуковых артыкулаў, створаны ў 2004 г. Рычардам Кэмеранам (Вялікабрытанія). Па стане на 01.04.2018 г. забяспечвае пошук па больш чым 8 млн артыкулаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. Рэалізавана функцыя, якая дазваляе карыстальнікам захоўваць і распаўсюджваць спасылкі на навуковыя артыкулы. Сэрвіс рэалізуе ідэю сацыяльных закладак і арыентаваны на прасоўванне і развіццё абмену навуковымі спасылкамі сярод даследчыкаў. Некаторыя артыкулы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 CNAAЭлектронны архіў дысертацый Нацыянальнага савета па акрэдытацыі і атэстацыі Малдовы быў створаны ў 2001 г. Змяшчае поўныя тэксты дысертацый з 2004 па 2017 г. Па стане на пачатак 2018 г. уключае звыш 2 100 дакументаў. Архіў ахоплівае такія прадметныя галіны, як філасофія, псіхалогія, біялогія, права, педагогіка, эканоміка, гісторыя, геаграфія, фізіка-матэматычныя навукі, тэхнічныя навукі, сельскагаспадарчыя навукі. Прадугледжана навігацыя па годзе публікацыі, па прадметнай галіне. Маецца магчымасць прагляду анатацый, ключавых слоў, размеркавання дысертацый па арганізацыях. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн або скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – румынская.
 Collection of Computer Science Bibliographies Бібліяграфічная база даных, створаная ў 1995 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае больш за 7 млн запісаў, з якіх больш за 1 млн запісаў утрымліваюць спасылкі на рэсурсы адкрытага доступу, даступныя на сайтах праваўладальнікаў. Рэалізаваны пошук дакументаў па ключавых словах і гадах публікацый. Прадугледжана сартаванне вынікаў пошуку па годзе і папулярнасці. Электронныя рэсурсы даступныя для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
 Digitale Dissertationen Электронны архіў дысертацый Тэхнічнага ўніверсітэта Берліна. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 100 дысертацый па тэхнічных навуках. Прадугледжаны пошук па архіве, прагляд кароткага апісання рэсурсаў. Тэксты дысертацый даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – нямецкая, англійская.
Digital Library and Archives Электронная бібліятэка ўніверсітэта Віргініі (ЗША). Уключае часопісы, якія выдаюцца ва ўніверсітэце.

Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.

Directory of Open Access Journals(DOAJ) Партал створаны ў 2003 годзе Лундскім універсітэтам у Швецыі. Змяшчае каталог навуковых часопісаў са свабодным доступам да поўных тэкстаў артыкулаў навуковых і акадэмічных часопісаў адкрытага доступу, якія ахопліваюць усе прадметныя галіны.

Частка часопісаў змяшчае поўныя тэксты артыкулаў непасрэдна на платфрме DOAJ. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляд кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.

Бясплатныя паўнатэкставыя версіі спецыялізаваных навуковых часопісаў. Шырокі тэматычны ахоп. Матэрыялы на англійскай і іншых мовах.
 E-Books Directory Каталог спасылак, створаны ў 2008 г. Па стане на 01.03.2018 г. уключае спасылкі на 10 533 манаграфіі па інфарматыцы, гісторыі, біялогіі і г.д. На галоўнай старонцы прадугледжаны прагляд апошніх дададзеных кніг у каталог, а таксама спісу найбольш папулярных кніг. З дапамогай тэхналогіі Google Custom Search забяспечваецца пошук па каталогу. Таксама прадугледжаны прагляд па прадметных галінах. Магчымы адкрыты доступ да поўных тэкстаў апублікаваных артыкулаў на сайтах праваўладальнікаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фарматах PDF, epub, mobi (Kindle). Мова дакументаў – англійская.
EconLit Партал Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі. Карыстальнікам даступныя рэцэнзіі і агляды, працоўныя матэрыялы, матэрыялы семінараў і канферэнцый, навучальныя рэсурсы, а таксама калекцыі даных эканамічных даследаванняў. Уключае базу даных часопісаў, якія выдаюцца Амерыканскай эканамічнай асацыяцыяй. Частка дакументаў знаходзіцца ў адкрытым доступе. Мова дакументаў – англійская.
EconPapers Партал забяспечвае доступ да найбуйнейшага тэматычнага рэпазітарыя электронных рэсурсаў адкрытага доступу ў галіне эканомікі і сумежных навук REPEC (Research Papers in Economics). Па стане на 01.01.2018 REPEC уключае метаданыя з больш чым 1 900 рэпазітарыяў буйных выдавецтваў і навукова-даследчых арганізацый. Прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя па 2 500 000 матэрыялах. Звыш 2 200 000 паўнатэкставых дакументаў даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 eDesiderata

Пошукавы сэрвіс, створаны Цэнтрам даследчых бібліятэк (Center for Research Libraries). Па стане на 01.04.2018 г. магчымы прагляд па больш чым 800 бібліяграфічных і паўнатэкставых баз даных. Сэрвіс арыентаваны на бібліятэчную супольнасць і забяспечвае доступ да апісанняў найбуйнейшых паўнатэкставых і бібліяграфічных баз даных (БД). Прадугледжаны прагляд па назвах БД і пастаўшчыкоў электронных інфармацыйных рэсурсаў. Рэалізавана магчымасць фільтрацыі вынікаў прагляду па такіх фасетах, як ключавое слова, тып БД, уладальнік, прадметная галіна.

Маецца функцыя стварэння асабістага кабінета пасля папярэдняй рэгістрацыі. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
EDGAR Database (U.S. Companies) Паказальнік інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць матэрыялы пра даходы амерыканскіх фірм, зарэгістраваных Камісіяй па абмене і бяспецы.
 Education TodayЭлектронны часопіс змяшчае артыкулы па праблемах адукацыі, новых метадах навучання, напісаныя аўтарамі Асацыяцыі грамадскіх школ правінцыі Антарыё (Канада). Прадстаўлены таксама навіны ў сферы адукацыі. Прадугледжана магчымасць падпіскі па e-mail для атрымання звестак аб выхадзе новых выпускаў. З 2018 г. матэрыялы артыкулаў знаходзяцца ў адкрытым доступе. Электронныя копіі архіваў выпускаў з 2013 па 2017 г. часткова таксама даступны на сайце. Друкаваныя копіі ўсіх архіваў выпускаў з 2013 па 2017 г. можна заказаць у зале перыядычных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Мова дакументаў – англійская.
E-journals.org Каталог спасылак на сайты электронных часопісаў па біяхіміі і клетачнай біялогіі, мікрабіялогіі, батаніцы, заалогіі, будызме, кітаязнаўстве, эканоміцы, хіміі, электратэхніцы, электроніцы, гісторыі, Блізкім Усходзе і акіянаграфіі, фармацэўтыцы, ахове здароўя, сацыялогіі і інш. Прадугледжана магчымасць прагляду спісу часопісаў па пэўнай тэме. Некаторыя часопісы, прадстаўленыя ў каталогу, знаходзяцца ў адкрытым доступе. Мова дакументаў – англійская.
Eldis Каталог спасылак, створаны ў 1996 годзе Інстытутам вывучэння праблем развіцця Вялікабрытаніі, утрымлівае больш за 50 000 спасылак на поўныя тэксты 8 000 выдавецтваў. Eldis забяспечвае свабодны доступ да актуальных, навуковых публікацый па пытаннях міжнароднага развіцця. Дакументы разбітыя па калекцыях у адпаведнасці з тэмамі, краінамі, да якіх яны адносяцца. Маецца блог з каментарыямі ўдзельнікаў і партнёраў. Прадугледжана магчымасць простага пошуку, прагляду інфармацыі па тэмах і краінах. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Electronic Journals Library Найбуйнейшая электронная бібліятэка Германіі, створаная Рэгенсбургскім універсітэтам. Каталог змяшчае больш за 17 000 спасылак на часопісы адкрытага доступу па археалогіі, архітэктуры, мастацтве, біялогіі, фізіцы, хіміі, эканоміцы, адукацыі, электратэхніцы, энергетыцы, ахове навакольнага асяроддзя, ядзернай энергетыцы, сельскай гаспадарцы, геаграфіі, гісторыі, праве, лінгвістыцы і літаратуразнаўстве, матэматыцы, машынабудаванні, журналістыцы, філасофіі, сацыялогіі. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Большасць электронных рэсурсаў даступна як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – англійская, нямецкая.
 The Electronic Journal of Information Systems in Developing Countries (EJISDC) Электронны часопіс. Змяшчае артыкулы прысвечаныя інфармацыйным тэхналогіям, інфармацыйным сістэмам, а таксама практычным пытанням у галіне праектавання, распрацоўкі, укаранення, кіравання і ацэнкі інфармацыйных сістэм і тэхналогій у краінах, якія развіваюцца. Прадстаўлены ўсе выпускі ў адкрытым доступе з 2000 года. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
E-LIS Тэматычны рэпазіторый створаны ў 2003 годзе. Па стане на 01.01.2018 змяшчае больш за 19 000 публікацый па бібліятэчнай справе, інфарматыцы, і сумежных дысцыплінах на 22 мовах. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляд кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Маецца функцыя прагляду найбольш запатрабаваных публікацый.
Energy Research Centre of the Netherlands (ECN)Электронная бібліятэка публікацый Цэнтра даследаванняў энергетыкі Нідэрландаў. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 200 публікацый. Прадугледжаны прагляд публікацый па тыпу і даце. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
eScholarship Электронная навуковая бібліятэка Універсітэта Каліфорніі. Змяшчае калекцыі кніг, навуковыя артыкулы, тэксты дысертацыі, рабочыя дакументы і матэрыялы канферэнцый. Прадугледжаны магчымасці простага пошуку, прагляду калекцый. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Eric Weisstein's World of Biography Электронная навуковая энцыклапедыя, створаная энцыклапедыстам Эрыкам У. Вайштэйнам у 2002 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае артыкулы па астраноміі, фізіцы і хіміі, матэматыцы, а таксама ўключае біяграфіі вучоных. Прадугледжана навігацыя па прадметных рубрыках. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
erLib.comЭлектронная бібліятэка створана ў 2006 г. Па стане на пачатак 2018 г. уключае звыш 20 тыс. кніг больш за 4 тыс. аўтараў. Акрамя мастацкай літаратуры, прадстаўлены таксама даведнікі і энцыклапедыі, навучальная літаратура. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – руская.
E-thesis – FAO Corporate Document Repository Тэматычны рэпазіторый створаны Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН і змяшчае дакументы з 2007 года, якія ахопліваюць такія тэмы, як сельская гаспадарка, жывёлагадоўля, рыбалоўства, лясная гаспадарка, а таксама ўстойлівае кіраванне прыроднымі рэсурсамі. Прадугледжаны просты і пашыраны пошук па ключавых словах. Мовы дакументаў – англійская, руская, французская, іспанская, арабская і кітайская.
Freebookcentre.net Электронная бібліятэка навуковых кніг, створаная ў 2010 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 4 000 дакументаў. Прадметныя галіны: камп’ютарныя навукі, медыцына, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія і г.д. З дапамогай тэхналогіі Google Custom Search забяспечваецца пошук па рэсурсах бібліятэкі, якія даступны для чытання анлайн. Прадугледжана навігацыя па прадметных рубрыках. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF Мова дакументаў – англійская.
FreeBooks4doctors Электронная бібліятэка кніг выдавецтва “Flying Publisher”, створаная ў 2000 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 369 кніг па медыцыне. Прадметныя галіны: анатомія, кардыялогія, дэрматалогія і г.д. Рэалізавана функцыя простага пошуку. Прадугледжана сарціроўка вынікаў пошуку па прадметных рубрыках, мове, годзе публікацыі. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – англійская, нямецкая, французская, іспанская, партугальская.
FreeComputerBooksЭлектронная бібліятэка ўтрымлівае ў адкрытым доступе навучальныя дапаможнікі і манаграфіі па вылічальнай тэхніцы, праграмаванні, сістэмнаму адміністраванні, камп’ютарных сетках, камп’ютарнай графіцы, матэматыцы. Прадугледжаны пошук па катэгорыях, загалоўках і ключавых словах. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн і скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 The Free Patents Online Пошукавая сістэма, створаная ў 2004 годзе. Забяспечвае пошук па патэнтах ЗША, Германіі, Японіі і іншых дакументаў. Прадугледжаны функцыі асабістага кабінета.
Бясплатная рэгістрацыя дае такія функцыі, як захаванне пошукавых запытаў, атрыманне навін па e-mail і прагляд RSS-каналаў. Таксама прадугледжаны экспарт метаданых вынікаў пошуку (нумар дакумента, тып дакумента, дата публікацыі, назва, рэферат, імя вынаходніка, праваўладальнік, нумар заяўкі, дата падачы) у Excel. Даступны функцыі простага і пашыранага пошуку, якія па змаўчанні ажыццяўляюцца па патэнтах ЗША. Пашыраны пошук у Free Patents Online дапамагае ствараць складаныя запыты для пошуку па некалькіх крытэрыях (краіна, год публікацыі і г.д.).
Маецца платны інструмент AcclaimIP, які забяспечвае больш гібкі пошук і аналітыку па патэнтах. Электронныя рэсурсы даступны часткова ў адкрытым доступе, як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Поўны тэкст не даступны для некаторых дакументаў амерыканскіх патэнтаў да 1976 г. і для невялікай колькасці дакументаў пасля 1976 г. Мова дакументаў – англійская.
FreeScience Электронная бібліятэка навуковых публікацый, створаная ў 2005 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 3 159 кніг. Прадметныя галіны: біялогія, хімія, камп’ютарныя навукі, эканоміка і фінансы, матэматыка, медыцына, фізіка. Прадугледжаны прагляд дакументаў па прадметных галінах, а таксама прагляд кароткага апісання публікацый. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF Мовы дакументаў – англійская, італьянская, французская.
FreeTechBook Каталог спасылак навуковых кніг, створаны ў 2004 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 1 200 кніг, падручнікаў, зборнікаў лекцый, па камп’ютарнай тэхніцы, праграмаванні і матэматыцы. Пошук забяспечваецца з дапамогай тэхналогіі Google Custom Search. Магчыма сарціроўка вынікаў пошуку па аўтару, выдаўцу, годзе публікацыі. Прадугледжаны таксама прагляд апошніх кніг, дададзеных у каталог кніг і найбольш папулярных кніг. Электронныя рэсурсы даступны на сайтах праваўладальнікаў як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Gale’s Literary Index Паказальнік Gale’s Literary Index забяспечвае просты і хуткі доступ да друкаваных версій літаратурна-мастацкіх часопісаў, выдадзеных у Аўстраліі. Часопісы змяшчаюць біяграфіі аўтараў і крытычныя артыкулы пра іх творы.
Genamics JournalSeekБаза даных часопісаў створана пры падтрымцы OCLC у рамках сістэмы WorldCat. Па стане на 01.02.2018 г. змяшчае больш за 41 480 найменняў часопісаў па ўсіх галінах навукі. Інфармацыя пра часопіс уключае апісанне тэматыкі, абрэвіятуру, спасылку на дамашнюю старонку часопіса, катэгорыю і ISSN. Рэсурс дазваляе хутка ідэнтыфікаваць патэнцыйныя часопісы для публікацыі сваіх даследаванняў, а таксама дазваляе знайсці новыя часопісы, якія прадстаўляюць інтарэс для пэўнай галіны навуковай дзейнасці. Пошук ажыццяўляецца толькі па загалоўку або ISSN. Прадугледжана навігацыя па тэме. Мова – англійская.
HighWire PressКаталог спасылак, створаны бібліятэкай Стэнфардскага ўніверсітэта ў 1995 г. пры падтрымцы выдавецтва HighWire Press, якое з’яўляецца лаўрэатам прэміі Асацыяцыі навуковага і прафесійнага таварыства выдаўцоў (ALPSP) за “Сэрвіс для некамерцыйнай публікацыі”. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 261 спасылку на навуковыя часопісы. Прадметныя галіны – біялогія, біямедыцына, фізіялогія, клінічная медыцына, псіхіятрыя, а таксама іншыя галіны медыцыны і сумежных з ёй навук. Спасылкі на рэсурсы прадстаўлены ў алфавітным парадку. Прадугледжана навігацыя па назве часопіса і выдавецтва. Артыкулы з часопісаў даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Hindawi Publishing Corporation База даных выдавецтва, створанага ў 1997 годзе ў Каіры (Егіпет) Ахмедам Хіндаві і Нагвой Абдэль-Маталіб. Змяшчае больш за 300 навукова-тэхнічных часопісаў адкрытага доступу, практычна па ўсіх кірунках навуковых даследаванняў. Са студзеня 2007 года “Хіндаві” выкарыстоўвае мадэль адкрытага доступу да сваіх часопісаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF, XML, ePUB. Мова дакументаў – англійская.
 HrčakЭлектронны архіў часопісаў Харватыі. Па стане на 20.01.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 457 часопісаў, 14 362 апублікаваных выпускаў і 181 868 апублікаваных артыкулаў па ўсіх галінах ведаў. Прадугледжана магчымасць простага і пашыранага пошуку, прагляду статыстыкі наведвання сайта і навігацыі па тэмах. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн або скачвання ў фармаце PDF. Мова – харвацкая.
 IBIMA publishing Электронная бібліятэка выдавецтва IBIMA publishing, створаная ў 2008 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 61 часопіс па сацыяльных і тэхнічных навуках, медыцыне. Прадугледжаны просты пошук, прагляд апошніх дададзеных артыкулаў, а таксама рух па прадметных рубрыках і гадах. Рэсурсы даступны паартыкульна як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
ICTP Preprints Archive Электронны архіў прэпрынтаў Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі (International Centre for Theoretical Physics).

Храналагічны ахоп – з 2005 года. Тэматыка прэпрынтаў: прыкладная фізіка, фізіка кандэнсаваных асяроддзяў, статыстычная фізіка, фізіка Зямлі, фізіка энергіі, касмалогія і астрафізіка, матэматыка і інш. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Не падтрымліваецца з 2011 г.

IDEAS Найбуйнейшы тэматычны рэпазіторый электронных рэсурсаў адкрытага доступу ў галіне эканомікі і сумежных навук REPEC (Research Papers in Economics). Па стане на 01.01.2018 REPEC уключае метаданыя з больш чым 1 900 рэпазіторыяў буйных выдавецтваў і навукова-даследчых арганізацый. Прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя па 2 500 000 матэрыялах. Звыш 2 200 000 паўнатэкставых дакументаў даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
iLoveLanguages : Your Guide to Languages on the Web Электронная бібліятэка рэсурсаў па вывучэнні больш за 50 замежных моў. На рэсурсе прадстаўлены таксама артыкулы, падручнікі, слоўнікі, часопісы, урокі па вывучэнні моў, навучальныя дапаможнікі для выкладчыкаў, спасылкі на сайты для зносін на розных мовах, матэрыялы канферэнцый. Рэсурсы прадстаўлены для чытання онлайн і скачвання ў фармаце PDF. Мова – англійская.
 InTechЭлектронная бібліятэка навуковых кніг выдавецтва InTech, створаная ў 2004 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 47 032 навуковыя артыкулы, а таксама кніжныя главы з 3 362 кніг па навуцы, тэхніцы і медыцыне. Прадугледжаны магчымасці простага пошуку, прагляду найбольш запатрабаваных публікацый і кароткае апісанне рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для запампоўкі ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 Internet ArchiveЭлектронны архіў, створаны Брустэрам Кейлам у 1996 г. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 16 млн кніг і артыкулаў, 4 млн аўдыязапісаў, а таксама каля 4 млн відэазапісаў. Архіў забяспечвае доўгатэрміновае архіваванне сабранага матэрыялу і адкрыты доступ да сваіх баз даных для шырокай публікі. Мэтай архіва з’яўляецца захаванне культурна-гістарычных каштоўнасцей цывілізацыі ў эпоху інтэрнэт-тэхналогій. Па стане на кастрычнік 2017 г., памер архіва – 17 петабайт. Просты пошук прадугледжаны па ключавых словах. Маецца магчымасць пашыранага пошуку па тыпу дакумента, даце, аўтару, краіне. Вынікі пошуку можна адсартаваць па даце, папулярнасці, а таксама алфавіце. Рэсурсы даступны пасля бясплатнай рэгістрацыі як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Internet Encyclopedia of Philosophy (IEP) Анлайнавая энцыклапедыя. Адкрыты доступ да даведачнай інфармацыі па філасофіі. Энцыклапедыя таксама змяшчае біяграфіі вядомых філосафаў. Прадугледжаны прагляд інфармацыі па алфавіце, а таксама просты пошук па тэхналогіі Google Custom Search. Энцыклапедыі прысвоены ISSN 2161-0002. Энцыклапедыя падтрымліваецца 300 аўтарамі і 30 рэдактарамі. Сайт энцыклапедыі мае звыш аднаго мільёна наведванняў у месяц.
 Internet History Sourcebooks ProjectПартал створаны ў 1996 г. Полам Холсалам пры падтрымцы Фардамскага ўніверсітэта (Нью-Ёрк, ЗША). Прадастаўляе свабодны доступ да вучэбных матэрыялаў па сусветнай (у асноўным еўрапейскай) гісторыі. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
Internet Library of Early Journals Сумесны праект Бірмінгемскага, Ліідскага, Манчэстэрскага і Оксфардскага універсітэтаў. Ажыццяўляецца ў рамках праграмы eLib ("Электронныя бібліятэкі"). Мэтай праекта з’яўляецца алічбаванне і размяшчэнне ў Інтэрнэце часопісаў, якія выдаваліся ў XVIII–XIX стст., а таксама бібліяграфічных баз даных. Праект быў завершаны ў 1999 г. Матэрыялы не абнаўляюцца.
Internet Movie DatabaseЭлектронная энцыклапедыя кінематографа змяшчае шырокія звесткі аб сусветным кінематографе: пра рэжысёраў, прадзюсераў, акцёраў, сцэнарыстаў, кампазітараў, дызайнераў, аператараў, майстроў спецэфектаў і многае іншае, так ці інакш звязанае з кінематографам і тэлебачаннем. Прадугледжана магчымасць пакідаць і праглядаць водгукі пад кожным артыкулам. Мова – англійская.
JCatalogКаталог спасылак створаны Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам імя. М.В. Ламаносава і Інстытутам фізіка-хімічнай біялогіі імя А.М. Белазерскага. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе спасылкі на 819 навуковых часопісаў. Прадметныя галіны: біяхімія, біяінжынерыя, біяфізіка, біятэхналогіі, біялогія клеткі, біялогія развіцця, геноміка, малекулярная біялогія. Прадугледжана магчымасць пошуку па назве часопісаў і прадметных галінах. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для запампоўкі ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – руская, англійская.
Journals Published by Virginia Tech Libraries Электронная бібліятэка выдавецтва Virginia Tech. Па стане на пачатак 2018 г. змяшчае звыш 48 часопісаў, прадстаўленых у адкрытым доступе па ўсіх галінах ведаў. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
J-STAGE Электронная бібліятэка японскіх часопісаў, створаная ў 2009 г. Навукова-тэхнічным агенцтвам Японіі. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 2 260 артыкулаў часопісаў па сацыяльных, тэхнічных навуках і медыцыне. Прадугледжаны пошук, а таксама прагляд па назве, прадметнай рубрыцы, выдаўцу. Артыкулы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – англійская, японская.
La Documentation Francaise Электронная бібліятэка навуковых артыкулаў Францыі. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 13 010 дакументаў па праве, культуры і эканоміцы. Прадугледжана функцыя простага пошуку. Магчыма сартаванне вынікаў пошуку па прадметных рубрыках. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – французская.
LERSSE Digital LibraryЭлектронная бібліятэка па інфармацыйнай бяспецы ўключае часопісы, матэрыялы канферэнцый, прэзентацыі, кнігі, даклады ў адкрытым доступе. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага доступу. Рэсурсы даступны для чытання анлайн і скачвання ў фармаце PDF. Мова – англійская. Апошняе абнаўленне – 12.07.2017.
 The Literary Encyclopedia Электронная энцыклапедыя па літаратуры была створана ў 2000 г. Уключае больш за 4 тыс. артыкулаў па літаратуразнаўстве, а таксама артыкулы па дапаможных дысцыплінах, такіх як гісторыя ці філасофія. Артыкулы былі напісаны больш за 2 тыс. вучоных, большасць з якіх цяпер з’яўляецца выкладчыкамі ўніверсітэтаў. Прадугледжана магчымасць прагляду зместу профіляў аўтараў, літаратурных тэрмінаў, асобных літаратурных твораў на англійскай мове, а таксама магчымасць простага і пашыранага пошуку. Мова – англійская.
Living ReviewsЭлектронная бібліятэка аглядаў часопісаў, створаная міжнароднай выдавецкай кампаніяй Springer. Прадастаўляе адкрыты доступ да трох аглядных часопісаў: Living Reviews in Relativity, Living Reviews in Solar Physics, Living Reviews in Computational. У іх прадстаўлены аглядныя артыкулы па асноўных тэмах часопісаў General Relativity and Gravitation, Solar Physics і Computational Astrophysics and Cosmology, якія распаўсюджваюцца па падпісцы. Прадугледжаны прагляд па прадметных галінах. Рэсурсы даступны паартыкульна як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Making of America Электронная бібліятэка, створаная ў 1995 годзе Карнельскім і Мічыганскім універсітэтамі. Змяшчае больш за 10 000 кніг і 50 000 часопісных артыкулаў па даваенным перыядзе амерыканскай гісторыі, адукацыі, псіхалогіі, сацыялогіі, рэлігіі, навуцы і тэхніцы. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская. Не абнаўляецца з 2007 года.
MDPI Open Access Journals Электронная бібліятэка часопісаў выдавецтва MDPI. Змяшчае 188 рэцэнзуемых навуковых часопісаў. Па стане на 01.01.2018 30 часопісаў маюць імпакт-фактар. Імпакт-фактар часопіса “Genes” у 2017 годзе – 3 600. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 medINDНацыянальная база даных рэцэнзуемых медыцынскіх часопісаў Індыі, створаная ў 2010 г. ICMR. Па стане на пачатак 2018 г. змяшчае звыш 100 індыйскіх часопісаў у галіне медыцыны. 62 часопіса – у адкрытым доступе. Храналагічны ахоп – з 1985 г. па сённяшні дзень. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
NARCIS (National Academic Research and Collaborations Information System)Пошукавая сістэма. Па стане на пачатак 2018 г. прадастаўляе доступ да 1,5 млн навуковых публікацый (610 тыс. з якіх у адкрытым доступе) – дысертацый, навуковых справаздач даследчых арганізацый і ўніверсітэтаў Нідэрландаў па ўсіх галінах навукі. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн або скачвання ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – англійская, нямецкая, нідэрландская.
Nashol.comЭлектронная бібліятэка, якая змяшчае ў адкрытым доступе навучальныя выданні па ўсіх галінах навукі, мастацкую літаратуру, дапаможнікі для вывучэння моў. Прадугледжана навігацыя па аўтару, тэме, годзе выдання. Прадугледжаны сэрвісы форуму, прагляду статыстыкі наведванняў. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн або скачвання ў фарматах PDF, FB2. Мова дакументаў – руская.
National Library of AustraliaЭлектронны архіў Нацыянальнай бібліятэкі Аўстраліі. Прадастаўляе адкрыты доступ да алічбаваных аўстралійскіх газет за 1803–2011 гг. Прадугледжаны пошук па ключавых словах, а таксама магчымы прагляд па назве, даце, прадметнай галіне і г.д. Вынікі пошуку можна адсартаваць па рэлевантнасці і даце. Рэсурсы даступныя для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
National Service Center for Environmental Publications (NSCEP)Электронная бібліятэка артыкулаў, створаная Агенцтвам па ахове навакольнага асяроддзя Злучаных Штатаў. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 400 тыс. артыкулаў з 1976 г. да нашых дзён па ахове навакольнага асяроддзя. Пошук магчымы па ключавых словах, а таксама па годзе публікацыі. Вынікі пошуку можна адсартаваць па папулярнасці, даце публікацыі і алфавіце. Рэсурсы даступны пасля бясплатнай рэгістрацыі як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
NTRS: NASA Technical Reports ServerБаза даных касмічных даследаванняў NASA. Па стане на 01.01.2018 г. змяшчае больш за 500 тыс. дакументаў адкрытага доступу ў галіне касмічных даследаванняў. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку, прагляду па аўтару, даце публікацыі, калекцыі. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн або скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 OMICS Электронная бібліятэка часопісаў выдавецтва OMICS па медыцыне. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 63 часопісы. Прадугледжаны магчымасці простага пошуку, сартавання часопісаў па імпакт-фактары (IF), прагляду кароткага апісання часопісаў, навігацыі па годзе публікацыі. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для запампоўкі ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Online Etymology DictionaryЭлектронны этымалагічны слоўнік англійскай мовы. Слоўнік дае тлумачэнні аб тым, што азначаюць англійскія словы і як яны гучалі 600 або 2 000 гадоў таму. Даты побач з кожным словам паказваюць на самы ранні год, калі дадзенае слова было пісьмова зафіксавана. Асноўнымі крыніцамі з’яўляюцца: “Этымалагічны слоўнік сучаснай англійскай мовы”, “Усёабдымны этымалагічны слоўнік англійскай мовы”, “Оксфардскі англійскі слоўнік” (другое выданне), “Слоўнік этымалогіі Барнхарта”, “Этымалагічны слоўнік Холтхаўзена”, а таксама “Слоўнік амерыканскага слэнгу” Кіпфера і Чапмена. Прадугледжана магчымасць простага пошуку, прагляд найбольш папулярных слоў, навігацыі па алфавіце, а таксама існуе аднайменнае прылажэнне для смартфонаў. Мова – англійская.
OpenClass Электронная бібліятэка, створаная ў рамках дзяржаўнага кантракту “Стварэнне і развіццё сацыяльна-педагагічных супольнасцей у сетцы Інтэрнэт”. Арыентавана на навучэнцаў старэйшай ступені агульнай адукацыі. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш 47 000 дакументаў (падручнікі, планы-канспекты, майстар-класы і г.д.). Прадметныя галіны: біялогія, геаграфія, прыродазнаўства, замежныя мовы, інфарматыка, мастацтва, гісторыя, краязнаўства, літаратура, матэматыка і г.д. Прадугледжаны прагляд дакументаў па прадметных галінах. Электронныя рэсурсы даступныя для чытання анлайн. Мова дакументаў – руская.
OpenDOAR Каталог навуковых рэпазіторыяў адкрытага доступу. Па стане на 01.01.2018 змяшчае інфармацыю аб 2 600 рэпазіторыях. Прадугледжаны магчымасці пошуку па краіне, прадметнай вобласці, мове, відзе інфармацыйных рэсурсаў, якія змешчаны ў рэпазіторыі.
Open Humanities Press Электронная бібліятэка выдавецтва Open Humanities Press. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 36 кніг па гуманітарных навуках і каталог спасылак на 21 часопіс, якія выдаюцца партнёрамі Open Humanities Press. Прадугледжаны прагляд кароткага апісання рэсурсаў. Рэсурсы даступны паартыкульна як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 The Oxford Text Archive Электронны архіў створаны Оксфардскім універсітэтам ў 1976 г. Па стане на 01.03.2018 г. уключае 27 230 дакументаў. Прадметныя галіны: літаратура і лінгвістыка. Прадугледжана магчымасць простага і пашыранага пошуку. Дакументы даступны для чытання або запампоўкі ў фарматах XML, HTML, ePub, mobi (Kindle). Мова дакументаў – англійская.
Perseus Digital LibraryЭлектронная бібліятэка была створана ў 1995 г. бібліятэкай Універсітэта Тафтс, ЗША. Змяшчае матэрыялы Старажытнай Грэцыі, грэка-рымскай класікі і англійскага рэнесансу, матэрыялы, прысвечаныя германскім народам. Старажытнагрэчаскія творы ў Perseus захоўваюцца ў выглядзе бэта-кода, але іх можна перафарматаваць для адлюстравання ў розныя сістэмы транскрыпцыі. Маецца таксама каталог спасылак на рэсурсы адкрытага доступу. Мовы – англійская, грэчаская, арабская.
 The Poetry Archive Электронная бібліятэка англамоўнай паэзіі. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае больш за 2 000 вершаў на англійскай мове і іх аўдыязапісы. Прадугледжаны магчымасці пошуку па бібліятэцы. Мова – англійская.
Project Gutenberg of Australia Project Gutenberg забяспечвае бясплатны доступ да поўных тэкстаў кніг, аўтарскія правы на якія скончыліся або аўтары далі згоду на прадстаўленне іх твораў. Усяго змешчана каля 2 000 назваў.
Sage JournalsЭлектронная бібліятэка выдавецтва SAGE Publications. Навігацыя ажыццяўляецца па назве выдання, прадметных галінах. Прадугледжаны прагляд кароткага апісання рэсурсаў. Пашыраны пошук ажыццяўляецца па ключавых словах, аўтару, даце, назве арганізацыі. Пры фарміраванні пошукавага запыту можна выбраць рэжым пошуку па рэсурсах, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 81 часопіс па навуцы, тэхніцы, медыцыне, сацыяльных і гуманітарных навуках. Вынікі пошуку можна адсартаваць па рэлевантнасці, даце, а таксама па колькасці скачванняў або цытаванняў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
Scholarpedia Партал змяшчае навуковыя артыкулы, якія напісаны, рэцэнзуюцца і падтрымліваюцца навуковымі экспертамі з усяго свету. Scholarpedia прызначана для дадатку Вікіпедыі, даючы навуковую інфармацыю па матэматыцы, натуральных і грамадскіх навуках. Мова дакументаў – англійская.
 Science 2.0Навуковая электронная бібліятэка, створаная ION Publications. Змяшчае ў адкрытым доступе навуковыя артыкулы па фізіцы, біялогіі і медыцыне. Прадугледжаны прагляд па прадметных галінах. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
 Science-advisor Пошукавая сістэма з элементамі форуму, створаная шведскай кампаніяй Scimetrica. Па стане на 01.03.2018 г. забяспечвае доступ да 1 815 476 дакументаў па фізіцы, астрафізіцы, матэматыцы і біялогіі. Прадугледжана магчымасць пошуку па метаданых, прагляду статыстыкі колькасці наведванняў на сайце, водгукаў пра публікацыі, рэкамендацый. Поўныя тэксты публікацый даступныя для чытання анлайн і запампоўкі ў фармаце PDF з рэпазіторыяў arXiv.org, PubMedCentral, а таксама часткова электроннай бібліятэкі PubMed. Мова дакументаў – англійская.
 ScienceBlogsІнфармацыйны партал, створаны Seed Media Group у 2008 г. Змяшчае калекцыю навуковых блогаў па фізіцы, матэматыцы, біялогіі і г.д., якая пастаянна абнаўляецца. Прадугледжаны прагляд па прадметных рубрыках, а таксама пошук на партале па ключавых словах. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
ScienceDaily Magazine Інфармацыйны партал навуковых паведамленняў, створаны ў 1995 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш чым 65 000 навуковых паведамленняў, 15 000 малюнкаў, 2 500 запісаў энцыклапедый, 1 500 аглядаў кніг па ўсіх галінах навукі. Партал атрымаў агульнае прызнанне ў студэнтаў, даследчыкаў, спецыялістаў у галіне аховы здароўя, дзяржаўных устаноў, педагогаў і шырокай грамадскасці па ўсім свеце. Прадугледжана навігацыя па прадметных рубрыках, пошук па партале, а таксама прагляд папулярных артыкулаў і новых паступленняў. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
ScienceDirect Электронная бібліятэка камерцыйнага выдавецтва Elsevier, створаная ў 1997 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае больш за 3 500 часопісаў, з якіх 633 – у адкрытым доступе.
Рэалізаваны зручныя функцыі пошуку дакументаў. Прадугледжаны рух па прадметных рубрыках, а таксама прагляд асобных артыкулаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. Электронныя рэсурсы даступны, як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
SCIENCEDOMAINinternationalЭлектронная бібліятэка часопісаў выдавецтва SCIENCEDOMAIN international. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 73 рэцэнзуемыя міжнародныя часопісы па фізіцы, астрафізіцы, матэматыцы і біяфізікі. Прадугледжана магчымасць прагляду часопісаў па алфавіце, тэме. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн або ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
  Sciencegate Каталог спасылак, створаны кампаніяй Novalogix AG. Змяшчае спасылкі на навуковыя артыкулы, атрыманыя больш чым з 1 400 універсітэтаў і выдавецтваў, па розных галінах ведаў. Па стане на 01.04.2018 г. звыш 2 млн артыкулаў знаходзяцца ў адкрытым доступе. Прадугледжаны пошук па даце, тыпу, ключавых словах. Таксама магчыма сарціроўка вынікаў пошуку па даце і папулярнасці. Мова дакументаў – англійская.
ScitationПошукавая сістэма Scitation падтрымліваецца Амерыканскім фізічным інстытутам (American Institute of Physics (AIP)) і забяспечвае эфектыўны пошук сярод шматлікіх міждысцыплінарных навукова-тэхнічных публікацый, падтрымліваемых AIP, у тым ліку і артыкулах, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. На базе Scitation магчымы доступ да поўных тэкстаў часопісаў і матэрыялаў канферэнцый выдавецтва AIP Publishing, а таксама рэсурсаў выдаўцоў-партнёраў. Мова дакументаў – англійская.
 The Septic's Companion Электронны слоўнік брытанскага слэнгу. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае каля 875 слоў. Прадугледжана магчымасць штотыднёвага атрымання на паштовую скрыню дададзенага слова для вывучэння. Для прастаты навігацыі ўсе словы разбітыя па катэгорыях. Маецца магчымасць пошуку па слоўніку. Мова – англійская.
Small town newspaperЭлектронная бібліятэка амерыканскіх газет, якія выдаюцца ў невялікіх гарадах. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 250 выданняў. Магчымы прагляд выпускаў газет, якія выдаюцца ў пэўным штаце. Рэалізаваны просты пошук па матэрыялах газет. Маецца функцыя прагляду асобных артыкулаў па газетных рубрыках. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
 Social Science Research Network (SSRN) Рэпазіторый адкрытага доступу, заснаваны ў 1994 г. фінансавымі эканамістамі Майклам Джэнсенам і Уэйн Мар. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае 778 990 навуковых артыкулаў па сацыяльных і гуманітарных навуках, эканоміцы. У 2011 і 2013 гг. прызнаны лепшым навуковым рэпазіторыем ў рэйтынгу Ranking Web of World Repositories (ініцыятыва Лабараторыі Cybermetrics даследчай групы, якая належыць Нацыянальнаму даследчаму савету Іспаніі). Прадугледжана магчымасць простага і пашыранага пошуку, сарціроўкі вынікаў пошуку па колькасці запамповак і даце. Рэалізаваны функцыі прагляду колькасці запамповак і цытаванняў кожнага артыкула, а таксама колькасці артыкулаў і іх загрузак для кожнага аўтара. Рэсурсы даступны для чытання анлайн і запампоўкі ў фармаце PDF пасля рэгістрацыі на сайце. Мова дакументаў – англійская.
Stanford Encyclopedia of Philosophy Электронная энцыклапедыя была створана ў 1995 годзе Стэнфардскім універсітэтам. У стварэнне энцыклапедыі былі ўцягнуты прафесары з 65 акадэмічных інстытутаў па ўсім свеце. Акрамя анлайнавага статусу, энцыклапедыя падтрымлівае традыцыйны акадэмічны падыход, які выкарыстоўваецца ў большасці энцыклапедый і акадэмічных часопісаў. Якасны кантэнт на рэсурсе дасягаецца за кошт выкарыстання аўтараў-спецыялістаў і дбайнай праверкі артыкулаў кампетэнтным рэдакцыйным саветам. Па некалькіх параметрах, такіх як індэкс цытавання, энцыклапедыя з’яўляецца найбольш паспяховым і аўтарытэтным рэсурсам па філасофіі. Электронныя рэсурсы даступныя для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
SUDOC – Systeme universitaire de documentationБібліяграфічная база даных універсітэтаў і навуковых бібліятэк Францыі (каля 3 тыс. устаноў). Па стане на пачатак 2018 г. змяшчае звыш 6 млн запісаў пра навуковыя матэрыялы (манаграфіі, дысертацыі, перыядычныя выданні, артыкулы). Большасць запісаў мае спасылкі на аўтараў і прадметныя рубрыкі. Кожны запіс змяшчае ўказанне на месцазнаходжанне дакумента з магчымасцю яго заказу ў арганізацыі-фондатрымальніка. Прадугледжана магчымасць простага і пашыранага пошуку. Мова – французская.
Symbols

 Электронная энцыклапедыя, створаная амерыканскай кампаніяй STANDS4 LLC. Змяшчае інфармацыю пра сімвалы, знакі, сцягі і гліфы. Уключае шырокі спектр сімвалаў (ад старажытных алхімічных знакаў да сімвалаў, якія выкарыстоўваюцца ў сучасных валютных знаках). Пошук сімвалаў ажыццяўляецца па катэгорыях, алфавіце або ключавых словах. Электронныя рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
SyntheticPages Інтэрактыўная база даных па хімічных рэчывах і сінтэзе хімічных злучэнняў, створаная Каралеўскім хімічным таварыствам у 2007 г.
Кожнаму хімічнаму рэчыву прысвойваецца ўнікальны ідэнтыфікатар, які з’яўляецца часткай адпаведнага URL-адраса. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе інфармацыю пра больш чым 63 млн малекул з больш чым 280 крыніц. Магчымы пошук па ключавых словах. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
 Theses and Dissertations Online Рэпазіторый доктарскіх дысертацый Іспаніі прадастаўляе адкрыты доступ да поўных тэкстаў доктарскіх дысертацый, абароненых ва ўніверсітэтах Іспаніі. Па стане на 01.03.2018 г. у рэпазіторыі 30 170 дакументаў. Прадугледжана магчымасць простага і пашыранага пошуку, прагляду па назве ўніверсітэта, аўтару, загалоўку, годзе публікацыі, прагляду статыстыкі наведванняў. Рэсурсы прадстаўлены для чытання анлайн і запампоўкі ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – іспанская, англійская.
Theses Canada Свабодны доступ да больш як 220 тыс. бібліяграфічных апісанняў аўтарэфератаў дысертацый і дысертацый пачынаючы з 1950-х гг. з 58 універсітэтаў і каледжаў Канады. Больш за 32 тыс. поўных тэкстаў дысертацый за 1998–2002 гг. прадстаўлена ў свабодным доступе.
 Tesis Doctorales en Red (TDR) Свабодны доступ да поўных тэкстаў доктарскіх дысертацый (больш за 4 000), абароненых ва універсітэтах Іспаніі пачынаючы з 2000 г.
University of Melbourne ePrints Repository (UMER) Электронны архіў Мельбурнскага ўніверсітэта. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
 US Patent and Trademark Office (USPTO) База даных патэнтаў і гандлёвых марак створана Міністэрствам гандлю ЗША. Прадастаўляе адкрыты доступ да амерыканскіх патэнтаў і гандлёвых марак, апублікаваных з 1790 г. па сённяшні дзень. Прадугледжана магчымасць простага і пашыранага пошуку. Рэсурсы прадстаўлены для чытання анлайн. Мова дакументаў – англійская.
Wageningen Dissertation Abstracts Свабодны доступ да нацыянальнай базы даных электронных дысертацый Вагенінгенcкага універсітэта (Нідэрланды). Прадстаўлены дысертацыі і аўтарэфераты дысертацый пачынаючы з 1918 г. Кожны дакумент забяспечаны рэфератам аўтара, большасць апісанняў маюць спасылкі на поўны тэкст.
 WikibooksІнтэрнэт-партал, прызначаны для калектыўнай працы па стварэнні вучэбнай літаратуры па тэхналогіі “вікі”: кожны можа стварыць і змяніць любую старонку любога падручніка і кожны можа бясплатна чытаць, капіраваць, выдаваць і змяняць яго змесціва. Створаны фондам “Вікімедыя” ў 2003 г. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе звыш 3 000 падручнікаў і 79 619 артыкулаў. Паводле ацэнак Compete.com, за верасень 2015 г. сайт Wikibooks.org набраў 2 102 708 унікальных наведвальнікаў. Прадугледжаны прагляд па прадметных рубрыках. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мовы дакументаў – англійская, французская, нямецкая, іспанская.
Wikipedia: List of online newspaper archivesКаталог спасылак, створаны Wikipedia. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае больш за 100 спасылак на электронныя архівы газет. У каталогу прадстаўлены спасылкі на рэсурсы як у адкрытым доступе, так і па падпісцы. Прадугледжана навігацыя па краіне. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF, GIF. Мовы дакументаў – англійская, французская, нямецкая, іспанская.
 World Bank Online Статыстычная база даных па эканоміцы, створаная Сусветным банкам. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 17 000 дакументаў з 220 краін. Прадугледжана сарціроўка вынікаў пошуку па тыпах дакументаў, рэгіёне ці краіне. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – англійская.
World Digital Library (WDL) World Digital Library (Сусветная лічбавая бібліятэка) ажыццяўляе бясплатны доступ у шматмоўным фармаце да вялікай колькасці матэрыялаў, якія прадстаўляюць культуры розных краін свету.
 World health organization-Publications Электронная бібліятэка, створаная Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ). Змешчаны артыкулы і часопісы СААЗ: “Бюллетень Всемирной организации здравоохранения”, “Медицинский журнал Восточного Средиземноморья”, “Еженедельная эпидемиологическая сводка”, “Информация ВОЗ о лекарственных средствах”. Ахоплівае ўсе выпускі з 2008 г. Па стане на 01.03.2018 г. налічваецца больш за 70 выпускаў часопісаў у адкрытым доступе. Прадастаўлена магчымасць пошуку па сайце. Электронныя рэсурсы даступны паартыкульна як для чытання анлайн, так і для запампоўкі ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – руская, англійская, французская, іспанская.
 The WWW Virtual Library Віртуальная электронная бібліятэка, створаная ў 1991 годзе Цімаці Бернерсам-Лі, знакамітым даследчыкам WWW (аўтарам такіх тэхналогій, як URI, URL, HTTP, HTML).
WWW Virtual Library уяўляе сабой найбуйнейшы каталог, які змяшчае структурыраваную калекцыю велізарнай колькасці спасылак на розныя крыніцы інфармацыі – ад электронных часопісаў да ўстаноў. Ахоплівае рэсурсы па розных прадметных галінах: сельская гаспадарка, мастацтва, бізнес і эканоміка, сувязь і СМІ, інфарматыка, адукацыя, машынабудаванне, гуманітарныя навукі, матэматыка, біялогія, фізіка, медыцына і ахова здароўя і інш.
Прадугледжаны магчымасці простага пошуку і прагляду спасылак па тэмах. Мова дакументаў – англійская.
 XooxleAnswersКаталог спасылак на шматлікія алічбаваныя копіі газет, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе. Усе рэсурсы арганізаваны ў выглядзе наступных калекцый: “Дзяржаўныя і рэгіянальныя газетныя архівы ЗША”, “Студэнцкія газеты”, “Гістарычныя архівы часопісаў”, “Еўрапейскія архівы”, “Астатні свет”. Прадугледжана магчымасць прагляду кароткага апісання рэсурсаў. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – англійская, французская, нямецкая, іспанская.
 Авторефераты диссертаций Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь Электронная бібліятэка аўтарэфератаў дысертацый, створаная Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь. Прадастаўляе адкрыты доступ да бібліяграфічных апісанняў і поўных тэкстаў аўтарэфератаў кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае больш за 1 700 дакументаў. Прадугледжана магчымасць простага пошуку, пошуку па галінах ведаў. Рэсурсы даступны для запампоўкі ў фармаце DOC пасля рэгістрацыі на сайце. Мова дакументаў – руская.
 Акушерство. Гинекология. Репродукция Электронны часопіс створаны ў 2007 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае больш за 30 выпускаў часопіса ў адкрытым доступе. Выходзіць 4 разы ў год накладам 8 000 экзэмпляраў. Часопіс уключаны ў Пералiк вядучых рэцэнзуемых навуковых часопісаў і выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Прадугледжаны магчымасці простага і пашыранага пошуку. Электронныя рэсурсы даступны паартыкульна для чытання анлайн і для запампоўкі ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
 Архив открытого доступа
Санкт-Петербургского государственного университета

 Рэпазіторый Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта на 01.03.2018 г. уключае больш 7 500 дакументаў па тэхнічных і сацыяльных навуках. Прадугледжана магчымасць прагляду па аўтару, загалоўку, даце публікацыі, тэме і калекцыі. Некаторыя дакументы даступны ў якасці поўнага тэксту толькі для навучэнцаў СПБДУ. Забяспечваецца пошук як па палях метаданых, так і па поўных тэкстах дакументаў. Электронныя рэсурсы часткова даступны для чытання анлайн і запампоўкі ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – руская, англійская.
 Архив электронных ресурсов СФУ Архіў электронных рэсурсаў Сібірскага федэральнага ўніверсітэта быў заснаваны ў 2002 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае дысертацыі і выпускныя кваліфікацыйныя работы (9 989 дакументаў), матэрыялы канферэнцый, семінараў (12 070 дакументаў), навуковыя часопісы (4 035 дакументаў), перыядычныя ненавуковыя выданні (250 дакументаў), навучальныя, навуковыя і іншыя выданні (8 157 дакументаў). Пошук ажыццяўляецца па аўтару, загалоўку, а таксама па даце публікацыі. Прадугледжана магчымасць чытання анлайн або запампоўка ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – руская, англійская.
Архіў фінансавых часопісаўЭлектронны архіў фінансавых часопісаў, створаны прафесарам, навуковым кіраўніком Інстытута фінансавых рынкаў і прыкладной эканомікі Фінансавай акадэміі пры ўрадзе РФ, загадчыкам аддзела міжнародных рынкаў капіталу ІМЭМА РАН, Я.М. Міркіным. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 11 часопісаў. З дапамогай тэхналогіі Google Custom Search забяспечваецца пошук па рэсурсах архіва. Электронныя рэсурсы даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
 Атмосфера. Новости кардиологии Электронны часопіс створаны ў 2001 г. Інстытутам клінічнай кардыялогіі імя А.Л. Мяснікова. Па стане на 01.03.2018 г. ўключае 74 выпускі часопіса. Мэтавая аўдыторыя – практыкуючыя ўрачы. Асноўнай задачай часопіса з'яўляецца асвятленне і папулярызацыя сярод урачоў агульнай практыкі сучасных падыходаў да прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння захворванняў органаў сардэчна-сасудзістай сістэмы, інфармаванне аб інавацыйных тэхналогіях у кардыялогіі. Асаблівая ўвага на старонках часопіса нададзена айчынным і міжнародным нарматыўным дакументам, клінічным рэкамендацыям і стандартам у галіне кардыялогіі, а таксама разбору клінічных выпадкаў і абмену вопытам. Глыбіня архіва – з 2001 г. па сённяшні дзень. Электронныя рэсурсы даступны паартыкульна як для чытання анлайн, так і для запампоўкі ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Аўтарэфераты дысертацый Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі СА РАН Theses in State Public Library for Science and Technology (Russia, Siberian reg.).
Свабодны доступ да базы даных "Каталог аўтарэфератаў дысертацый", часткі электроннага каталога ДПНТБ СА РАН, якая ствараецца з 1992 г.
 База данных АГРОС База даных Цэнтральнай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі прадастаўляе адкрыты доступ да электроннага каталога кніг, часопісаў, артыкулаў, аўтарэфераты дысертацый, дэпаніраваным рукапісам, каталогу рэдкай і каштоўнай сельскагаспадарчай кнігі. Па стане на 01.03.2018 г. уключае больш за 50 тыс. дакументаў. Прадастаўляецца магчымасць заказу поўных тэкстаў праз службу дастаўкі дакументаў (паслуга платная). Прадугледжана магчымасць простага, пашыранага пошуку і пошуку па правілах артэфакта. Мова дакументаў – руская.
 БД ИНИОН Бібліяграфічная база даных, створаная Інстытутам навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках (ІНІГН) РАН. Агульны аб'ём запісаў па стане на 01.03.2018 г. складае больш за 4 млн запісаў. Штогадовы прырост – каля 100 тыс. запісаў. У базы даных ўключаюцца анатаваны апісанні кніг і артыкулаў з часопісаў і зборнікаў на 140 мовах, якія паступілі ў Фундаментальную бібліятэку ІНІГН. Апісанні артыкулаў і кніг у базах даных забяспечаны шыфрам захоўвання і спасылкамі на поўныя тэксты крыніц з Навуковай электроннай бібліятэкі eLibrary. Мова дакументаў – руская.
Бібліятэка эканомікі і фінансаўЭлектронная бібліятэка манаграфій і дысертацый па эканоміцы і сумежных галінах ведаў. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 26 дысертацый і 59 манаграфій. Прадугледжана навігацыя па прадметных галінах. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фарматах DOC, PDF. Мова дакументаў – руская.
Біяфармацэўтычны часопіс Навукова-вытворчы часопіс заснаваны ў 2009 годзе. Перыядычнасць выдання: 6 разоў у год. У часопісе публікуюцца аглядныя артыкулы па найбольш актуальных праблемах у галіне біяфармацэўтыкі, вынікі эксперыментальных і клінічных даследаванняў.

Мовы дакументаў – руская, англійская.

Бюлетэнь медыцынскіх інтэрнэт-канферэнцый Электронны архіў інтэрнэт-канферэнцый па медыцыне. Матэрыялы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Бюллетень физиологии и патологии дыхания Электронны часопіс “Бюллетень физиологии и патологии дыхания”.

Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Расіі ўключаны ў Пералiк вядучых рэцэнзуемых навуковых часопісаў і выданняў, у якіх рэкамендуецца публікацыя асноўных вынікаў дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата і доктара навук. Усе выпускі часопіса (з 1998 года) даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.

Вестник Оренбургского государственного университетаЭлектронны мультыдысцыплінарны навуковы часопіс, створаны Арэнбургскім дзяржаўным універсітэтам. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 198 выпускаў часопіса. Глыбіня архіва – з 1999 г. па нашы дні. Часопіс уключаны ў Рэфератыўны часопіс і базы даных ВІНІТІ. Звесткі аб часопісе публікуюцца ў міжнароднай даведачнай сістэме па перыядычных і выданнях з працягам Ulrich's Periodicals Directory. Пошук ажыццяўляецца па аўтару і назве артыкула. Электронныя рэсурсы даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Вестник спортивной наукиЭлектронны архіў часопіса, створаны Федэральным навуковым цэнтрам фізічнай культуры і спорту. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 67 выпускаў часопіса. Глыбіня архіва – з 2006 г. па нашы дні. Часопіс індэксуецца ў Расійскім індэксе навуковага цытавання. Прадугледжана навігацыя па годзе публікацыі. Электронныя рэсурсы даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
 Журнальный портал ФТИ им. А.Ф. Иоффе Электронная бібліятэка часопісаў створана ў 2016 г. Фізіка-тэхнічным інстытутам імя А.Ф. Іофе Расійскай акадэміі навук. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае больш за 300 выпускаў 5 часопісаў у адкрытым доступе. Прадметныя галіны: аморфныя паўправаднікі, мікра- і нанаструктуры, дэфекты і прымесі, легіраванне і імплантацыя, радыяцыйныя эфекты, эпітаксія і рост тонкіх плёнак, зонная структура паўправаднікоў, транспартныя з'явы, эфекты тунэлявання, прыкладныя аспекты матэрыялазнаўства. Глыбіня архіва – з 1992 г. па сённяшні дзень. Прадугледжаны магчымасці прагляду статыстыкі рэлевантнасці артыкулаў часопіса. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для запампоўкі ў фармаце PDF. Правы на англамоўныя версіі часопісаў належаць іншым выдавецтвам. Мовы дакументаў – руская, англійская.
 КіберЛенінка Навуковая электронная бібліятэка, створаная ў 2010 г кампаніяй “Іцеос”, пры падтрымцы Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (РДБ). Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш за 200 000 навуковых артыкулаў па ўсіх галінах ведаў. Рэалізавана функцыя простага пошуку. Прадугледжаны прагляд папулярных артыкулаў, а таксама забяспечваецца рух па прадметных рубрыках. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Корпоративный менеджментЭлектронная бібліятэка змяшчае даведачную і метадычную, аналітычную інфармацыю, а таксама, практычныя прыклады па кіраванні кампаніямі, інвестыцыях, фінансах. З’яўляецца найбуйнейшай і найстарэйшай калекцыяй публікацый, якія знаходзяцца ў свабодным доступе. Ажыццяўляецца штотыднёвае папаўненне рэсурсаў бібліятэкі, старанна адсартаваных па тэматычных рубрыках. Магчымы прагляд па тыпах дакументаў і тэматычных рубрыках. З дапамогай тэхналогіі Yandex забяспечваецца пошук па рэсурсах бібліятэкі. Рэсурсы даступны для чытання анлайн. Мова дакументаў – руская.
Культура физическая и здоровьеЭлектронны часопіс, створаны Варонежскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам і навукова-метадычным саветам па фізічнай культуры Міністэрства адукацыі і навукі РФ. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 22 выпускі часопіса. Глыбіня архіва – з 2013 г. па нашы дні. Электронныя рэсурсы даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская. ISSN 1999-3455
Мир науки Навуковы электронны часопіс па педагогіцы і псіхалогіі, створаны выдавецтвам “Мир науки”. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 26 выпускаў часопіса. Усе артыкулы, апублікаваныя ў часопісе, размяшчаюцца ў базе даных Расійскага індэкса навуковага цытавання (РІНЦ) Навуковай электроннай бібліятэкі eLIBRARY.RU. Электронныя рэсурсы даступныя для скачвання паартыкульна ў фармаце PDF. З дапамогай тэхналогіі Yandex забяспечваецца пошук па артыкулах часопіса. Мова дакументаў – руская. ISSN 2309-4265
 Московский центр непрерывного математического образования Электронная бібліятэка Маскоўскага цэнтра бесперапыннай матэматычнай адукацыі, створаная ў 1996 г. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 173 кнігі па матэматыцы, прадастаўленыя аўтарамі і выдавецтвамі, а таксама лекцыі, зборнікі задач, праграмы курсаў у фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Навука і тэхнікаЭлектронны навуковы часопіс, створаны Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе артыкулы з 85 выпускаў часопіса. Глыбіня архіва – з 2004 г. па нашы дні. Часопіс уключаны ў пералік выданняў ВАК Беларусі, БД EBSCOhost. Часопіс індэксуецца ў Web of Science (БД Emerging Sources Citation Index), ROAD, DOAJ і г.д. Прадугледжаны прагляд часопіса па аўтару, выпуску, найменні артыкула. Рэалізаваная магчымасць асобнага прагляду свежага выпуску часопіса. Пошук ажыццяўляецца па аўтару, назве артыкула, ключавых словах. Вынікі пошуку можна адсартаваць па даце, алфавіце, аўтару, рэлевантнасці. Электронныя рэсурсы даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Наукова періодика України Электронная бібліятэка навуковых перыядычных выданняў Украіны, створаная Нацыянальнай бібліятэкай Украіны імя У.І. Вярнадскага. Змяшчае ў адкрытым доступе звыш за 2 600 часопісаў, больш за 800 000 поўных тэкстаў артыкулаў. Прадугледжаны магчымасці простага, пашыранага пошуку, пошуку па паказальніках, па ключавых словах, па рубрыкатарах ББК. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – украінская, руская, англійская.
Портал психологических изданийЭлектронная бібліятэка па псіхалогіі, створаная Маскоўскім дзяржаўным псіхолага-педагагічным універсітэтам. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 20 навуковых часопісаў, 62 зборнікі канферэнцый і навуковых прац, а таксама больш за 10 000 артыкулаў. Бібліятэка ўключана ў міжнародны рэйтынг акадэмічных рэпазіторыяў The Ranking Web of World repositories і займае ў ім 55 месца (па даных 2015 г.). Выданні бібліятэкі ўключаны ў пералік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Расійскай Федэрацыі, базы даных EBSCOhost і г.д. Прадугледжана навігацыя па тэматычных рубрыках, аўтарах, ключавых словах. Рэалізавана магчымасць прагляду на галоўнай старонцы новых паступленняў. Пашыраны пошук ажыццяўляецца па ISSN, выдаўцу, тыпу дакументаў, назве. З дапамогай тэхналогіі Google Custom Search забяспечваецца пошук па рэсурсах бібліятэкі. Электронныя рэсурсы даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Праблемы сучаснай адукацыіЭлектронны часопіс. Змяшчае вынікі актуальных тэарэтычных і практыка-арыентаваных даследаванняў у галіне адукацыі, філасофіі, педагогікі і псіхалогіі, а таксама матэрыялы дыскусій па праблемах развіцця айчыннай навукі і адукацыі. З’яўляецца міждысцыплінарным часопісам, уключаным у сістэму Расійскага індэкса навуковага цытавання (РІНЦ). Прадстаўлены ўсе выпускі з 2010 г. Прадугледжана магчымасць навігацыі па годзе публікацыі. Дакументы даступны для чытання анлайн і скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская. ISSN 2218-8711.
 Репозиторий Тверского госуниверситета Рэпазіторый Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта, па стане на 01.03.2018 г. змяшчае 922 артыкулы з 12 часопісаў у адкрытым доступе. Прадугледжана магчымасць пошуку па УДК, арганізацыях, назвах часопісаў, апошнім паступленнях. Рэсурсы даступны паартыкульна для чытання анлайн і запампоўкі ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
 Российское общество психиатров Электронная бібліятэка па псіхіятрыі. Па стане на 01.03.2018 г. змяшчае 24 часопісы, а таксама лекцыі ў адкрытым доступе. Электронныя рэсурсы даступны як для чытання анлайн, так і для запампоўкі ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Русский биографический словарь Электронны слоўнік утрымлівае найбольш аўтарытэтныя рускія дарэвалюцыйныя біяграфічныя крыніцы: Па стане на 01.03.2018 г. уключае больш за 15 000 біяграфій дзеячаў расійскай гісторыі і культуры, а таксама артыкулы аб рускіх паўміфічных і фальклорных персанажах, матэрыялы тома “Расія”, якія ўключаюць агляды расійскай гісторыі, расійскай палітычнай, прававой і фінансавай сістэм, артыкулы па гісторыі культуры і навукі і г.д., напісаныя выбітнымі вучонымі пачатку ХХ ст., каля 2 000 партрэтаў і малюнкаў дваранскіх гербаў ілюструюць артыкулы-біяграфіі, 86-томны Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, 25-томны Рускі біяграфічны слоўнік Палаўцова, Зводны слоўнік-пералік рускіх біяграфій, Энцыклапедыю братоў Гранат і інш. Акрамя тэкставых артыкулаў энцыклапедыя змяшчае партрэты і гербы, а таксама гукавыя і відэафайлы. Інфармацыя, апублікаваная на сайце, тычыцца гістарычнай
Рэпазіторый
Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
Рэпазіторый Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе больш 9 000 матэрыялаў канферэнцый, 34 аўтарэферата дысертацый, 6 навуковых часопісаў і да т.п. Прадугледжаны прагляд па даце, аўтару, калекцыі, загалоўку і тэме. Пошук магчымы як па ўсім рэпазіторыі, так і па асобнай калекцыі. Вынікі пошуку можна адсартаваць па даце, алфавіце і рэлевантнасці. Прадметныя галіны: біялогія, эканоміка, фінансы, фізічная культура. Электронныя рэсурсы даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Старыя газеты Праект уключае алічбаваныя архівы савецкіх газет. Дакументы, прадстаўленыя ў фарматах HTML і DjVu, даступны для бясплатнага прагляду і скачвання.
УниверсариумАдукацыйны партал, створаны ТАА “Курсариум”, пры падтрымцы Агенцтва стратэгічных ініцыятыў. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае 163 курсы і адукацыйныя праграмы, з іх – 54 у адкрытым доступе. Прадметныя галіны: менеджмент, педагогіка, праграмаванне, кіраванне, фізіка і да т.п. Аўтары курса з’яўляюцца прафесійнымі выкладчыкамі. Кожны курс падзелены на модулі, якія змяшчаюць відэаматэрыял, даступны для прагляду анлайн, а таксама суправаджальны матэрыял, даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
 Успехи физических наук Электронны часопіс, які публікуе агляды сучаснага стану найбольш актуальных праблем фізікі і сумежных навук. Глыбіня архіва – з 1918 г. па сённяшні дзень. Па стане на 01.03.2018 г. у адкрытым доступе налічваецца 1 011 выпускаў. Часопіс праіндэксаваны ў Science Citation Index, Current Contents, Physics Abstracts, Chemical Abstracts. Пераклад на англійскую мову быў пачаты Амерыканскім інстытутам фізікі (АІФ) з 66-га тома часопіса ў 1958 г. Impact-фактар ў 2016 г. – 2,301.Электронныя рэсурсы прадстаўлены як для чытання анлайн, так і для запампоўкі ў фармаце PDF. Мовы дакументаў – руская, англійская.
Федэральны адукацыйны партал – эканоміка, сацыялогія, менеджмент: Дысертацыі (Расія) Portal for Education (Russia).
Федэральны адукацыйны партал змяшчае 364 анатаваныя апісанні аўтарэфератаў і поўных тэкстаў дысертацый, падрыхтаваных у галіне эканомікі, сацыялогіі і менеджменту ў Расіі і за мяжой.
Финансовая электронная библиотекаЭлектронная бібліятэка, створаная прафесарам, навуковым кіраўніком Інстытута фінансавых рынкаў і прыкладной эканомікі Фінансавай акадэміі пры ўрадзе РФ, загадчыкам аддзела міжнародных рынкаў капіталу ІМЭМА РАН Я.М. Міркіным. Па стане на 01.04.2018 г. змяшчае ў адкрытым доступе 290 кніг, 11 доктарскіх і 118 кандыдацкіх дысертацый, 422 дыпломныя праекты і магістарскія дысертацыі, 105 метадычных распрацовак, 781 артыкул. З дапамогай тэхналогіі Google Custom Search забяспечваецца пошук па рэсурсах бібліятэкі. Электронныя рэсурсы даступны для скачвання ў фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Часопіс “Биомедицина Электронны часопіс Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва (ФГБУН НЦБМТ ФМБА) Расіі змяшчае артыкулы агляднага, эксперыментальнага і вучэбна-метадычнага плана. Глыбіня архіва – з 2005 года па цяперашні час. Прадугледжана магчымасць прагляду выпускаў па гадах і скачвання іх у фармаце PDF. Мова дакументаў – руская.
Часопіс «Вестник МГУ. Серия "Химия"» Электронны часопіс адкрытага доступу публікуе артыкулы па розных кірунках фундаментальных і прыкладных даследаванняў у хіміі, уключаючы медыцынскую хімію і фармакалогію. Часопіс публікуе аглядныя артыкулы, арыгінальныя даследчыя артыкулы і кароткія паведамленні.
Перыядычнасць выхаду часопіса – 6 нумароў у год.
Магчымы прагляд нумароў часопіса і тэкстаў артыкулаў па гадах.
Эмбарга на доступ да поўных тэкстаў – 1 год.