ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Актуальныя праблемы будаўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы
Свет вачыма дзяцей

Праект бібліятэкі – лаўрэат конкурсу “Мастацтва кнігі”

Праект бібліятэкі – лаўрэат конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя навіны

Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Арт-кніга” ХІ Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД узнагароджаны сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецтва “Калекшн” “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.


Удзельнікамі ХІ Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” сталі 77 выданняў павышанай якасці з 9 краін СНД: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны. Міжнароднае журы разглядала кнігі па дзевяці намінацыях: “Садружнасць”, “Мая краіна”, “Кніга для дзяцей і юнацтва”, “Дыялог культур”, “Навука і адукацыя”, “Арт-кніга”, “Аддрукавана ў Садружнасці”, “Перамога”, “Гран-пры”.

Выдавецкі праект па падрыхтоўцы і выпуску першага факсімільнага выдання поўнага збору кніг Ф. Скарыны, ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі якога сталі Белзнешэканомбанк і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, разлічаны на перыяд 2013–2017 гг.

Праект прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца 6 жніўня 2017 года. Шматтомнае факсімільнае выданне ўпершыню дазволіць сабраць поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе (1517–1519) і Вільні (1522–1525). У яго аснову пакладзены электронныя копіі найлепш захаваных кніг першадрукара, якія знаходзяцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін.

Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой узнаўляе кнігі Францыска Скарыны. У іх захоўваецца структура, змест, асаблівасці шрыфтоў і гравюр арыгінальных выданняў, перададзены ўсе штрыхі, набытыя на працягу існавання. Усе выданні суправаджаюцца каментарыямі навукоўцаў, а таксама перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы.

Мэта факсімільнага ўзнаўлення – пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў кніжнай культуры Беларусі.

Усяго ў 2013 годзе было выдадзена пяць кніг-факсіміле: “Быццё”, “Выхад”, “Лявіт”, “Лічбы” і “Другі Закон”. Кніга “Быццё” пачынае праект першага поўнага факсімільнага выдання ўсіх кніг Францыска Скарыны. Шырокавядомы яе тытульны аркуш, які з’яўляецца тытульным аркушам да ўсіх 23 надрукаваных у Празе кніг Бібліі. Гэта сведчыць пра тое, што Францыск Скарына ўспрымаў дадзенае выданне ў якасці першай кнігі біблейскага збору, які ён выпускаў, нягледзячы на тое што апублікаваў яе толькі на трэці год сваёй выдавецкай дзейнасці.

Патрэбна адзначыць, што менавіта Францыск Скарына ўпершыню выкарыстаў тытульны аркуш у славянскіх кнігах кірылічнага шрыфту. На тытульным аркушы кнігі “Быццё” перакладчык і выдавец размясціў загаловак да ўсёй Бібліі – “Біблія руская, выкладзеная доктарам Францыскам Скарынам са слаўнага горада Полацка, дзеля ўшанавання Бога і добрага навучання простых людзей”.

Чытайце таксама:

Навіны

30 Ліп 2021

Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама – не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое – культура?

Навіны бібліятэк

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мой чытацкі спіс: навошта ім дзяліцца і ў чым наогул сэнс

28 Ліп 2021

У эпоху Інтэрнэту ўсё наша жыццё навідавоку. Фотаздымкі з паездак, душэўныя пасты ў сацсетках, нататкі пра хобі і любімыя фільмы хутка становяцца здабыткам грамадскасці – і нават чытанне. Што прымушае нас весці свае чытацкія дзённікі? Пахвальба, жаданне самасцвердзіцца ці проста прага да самавыяўлення? Давайце разбірацца – у спісах, кнігах і саміх сабе.

Аўтарскі погляд

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

23 Ліп 2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам