ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт парламенцкай дэлегацыі Лаоса
На кніжнай паліцы: беларуская мастацкая літаратура

Прэзентацыя факсіміле першага тома прац Скарыны

Прэзентацыя факсіміле першага тома прац Скарыны
Іншыя навіны

22 красавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя першых вынікаў агульнанацыянальнага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны – першага тома з поўнага збору прац беларускага першадрукара.


Выдавецкі праект, ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі якога сталі Белзнешэканомбанк і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. Задума рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011–2015 гг.

“Сёння мы фактычна пачынаем святкаваць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання”, – адзначыў пад час урачыстасці намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолій Тозік. Па яго словах, перавыданне першай кнігі Францыска Скарыны – гэта падзея не толькі для беларускай нацыянальнай культуры, але і для палітычнай і нацыянальнай гісторыі наогул.

У сваю чаргу міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў падкрэсліў значнасць узаемадзеяння дзяржаўных і прыватных устаноў у рэалізацыі сацыяльна і культурна значных праектаў: “Факсімільнае перавыданне спадчыны першадрукара – добры прыклад прыватна-дзяржаўнага партнёрства. Разлічваю, што гэта не апошні наш сумесны праект”.

Гэтыя спадзяванні падтрымаў і старшыня праўлення ААТ “Белзнешэканомбанк” Павел Калаур. “Вялікі гонар для нас усіх прымаць удзел у гэтым праекце. Прыемна мець дачыненне да вялікага”, – адзначыў ён.

Шматтомнае факсімільнае выданне ўпершыню дазволіць сабраць поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе (1517–1519) і Вільні (1522–1525). У яго аснову пакладзены электронныя копіі найлепш захаваных кніг першадрукара, якія зберагаюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой узнаўляе кнігі Францыска Скарыны. У іх захоўваецца структура, змест, асаблівасці шрыфтоў і гравюр арыгінальных выданняў, перададзены ўсе штрыхі, набытыя на працягу 500-гадовага існавання. Усе выданні суправаджаюцца каментарыямі навукоўцаў, а таксама перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы.

“Праект мы рэалізуем для таго, каб захаваць часцінку нашага мінулага, каб ніхто з нас не забываў фундаментальныя ісціны, якія нельга забываць”, – падкрэсліў пад час мерапрыемства дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Факсімільнае выданне кніг беларускага першадрукара прадставіць грамадскасці каштоўны пласт культурнай спадчыны нашага народа і стане базавай крыніцай для гістарычных, філалагічных, культуралагічных і кнігазнаўчых даследаванняў.

Чытайце таксама:
Запуск праекта па факсімільным перавыданні кніг Скарыны

Навіны

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу працы публічных бібліятэк: тэстуем і падпісваемся

3 Жні 2021

3 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў анлайн-трэнінг “Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў публічных бібліятэк электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі ВЧЗ па агульнаадукацыйных дысцыплінах: агляд функцыянальных магчымасцей”.

Бібліятэка анлайн

Віншуем з 85-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Міхайлаўну Гардзеенка

1 Жні 2021

Ніне Міхайлаўне ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, невычэрпнай энергіі і сіл, шчасця і дабрабыту, любові і ўвагі родных і блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

30 Ліп 2021

Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама – не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое – культура?

Навіны бібліятэк

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам