ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыЗводныя рэсурсы бібліятэк Беларусі

Зводныя рэсурсы бібліятэк Беларусі

Назва
Апісанне
"Беларусь у асобах і падзеях"

Беларусазнаўчая база даных "Беларусь у асобах і падзеях" змяшчае фактаграфічную інфармацыю пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі; пра найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця краіны; пра мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды; прафесійнныя творчыя калектывы; пра аб’екты, якія з’яўляюцца першымі або ўнікальнымі ў сваім родзе (першы буквар, першая школа, першая выява горада на карце і да т. п.).
Інфармацыя аб персаналіі ўключае ўсе дакументальна выяўленыя варыянты імя на беларускай, рускай і замежных мовх, а таксама псеўданімы, крыптонімы, духоўныя імёны; даты жыцця, месца нараджэння, род дзейнасці, прэміі, ганаровыя, воінскія і іншыя званні, галіну дзейнасці персоны.
Звесткі пра падзеі ўключаюць усе дакументальна выяўленыя варыянты назвы (на беларускай, рускай, замежных мовах, у тым ліку, старыя, скарочаныя назвы), асноўныя даты, тэрыторыі, звязаныя з падзеяй, адносіны да пэўнай галіны дзейнасці, від аб’екта.
Тэкставая інфармацыя дапоўнена ілюстратыўным матэрыялам і гіперспасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы. Прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя як крыніца стварэння фактаграфічнага запісу.
Гэты электронны рэсурс дазваляе аператыўна атрымліваць дакладныя звесткі пра Беларусь, не звяртаючыся да шматлікіх друкаваных даведачных і энцыклапедычных выданняў.
Кансультант:
Маліноўская Алена Мікалаеўна
Барсукова Наталля Іванаўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 27
E-mail:
malinovskaya@nlb.by

"Вучоныя Беларусі"

База даных “Вучоныя Беларусі” з’яўляецца карпаратыўным фактаграфічным інфармацыйным рэсурсам, у якім прадстаўлена інфармацыя:

  • аб асобах, якія маюць вучоныя ступені доктара/кандыдата навук і навуковыя званні;
  • навуковых работніках і выкладчыках ВНУ – аўтарах навуковых публікацый;
  • вышэйшых навучальных установах і структурных падраздзяленнях, у якіх працуюць вучоныя;
  • навуковых дынастыях/сем’ях.

Запрашаем грамадзян Рэспублікі Беларусь і ўраджэнцаў Беларусі незалежна ад грамадзянства, якія маюць вучоныя ступені / вучоныя званні, да фарміравання карпаратыўнай базы даных "Вучоныя Беларусі" і прапаноўваем запоўніць анкету.
Палажэнне аб базе даных "Вучоныя Беларусі".

Запісы складаюцца на дзвюх дзяржаўных мовах – рускай і беларускай (у залежнасці ад наяўнасці публікацый на гэтых мовах).

Пра кожнага вучонага можна атрымаць звесткі біяграфічнага характару, аб навуковых інтарэсах, галінах навуковай дзейнасці, месцы/месцах працы, пасадах, узнагародах, ганаровых званнях і інш. Прыведзены формы імя на рускай, беларускай і іншых мовах, псеўданімы, крыптонімы, духоўныя і іншыя імёны, пад якімі вучоны вядомы або ёсць публікацыі. Удакладнены сувязі з запісамі на ўстановы, у якіх працуюць вучоныя, а таксама з запісамі на навуковыя дынастыі/сем’і.

Запісы забяспечаны спасылкамі на Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі, электронны каталог бібліятэкі – удзельніцы праекта, фота вучонага і персанальны сайт/старонку (пры іх наяўнасці).

У фарміраванні базы даных “Вучоныя Беларусі” на бягучы момант бяруць удзел Нацыянальная бібліятэка Беларусі і бібліятэкі наступных ВНУ:

  • Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Беларуска-Расійскага ўніверсітэта;
  • Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта;
  • Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;
  • Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
  • Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры;
  • Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
  • Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта;
  • Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;
  • Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта;
  • Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна;
  • Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта;
  • Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта;
  • Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава;
  • Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны;
  • Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
  • Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.О. Сухога;
  • Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны;
  • Гомельскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА";
  • Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта;
  • Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
  • Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
  • Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова;
  • Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання;
  • Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна;
  • Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў г. Мінску;

Кансультанты:
Гаўрылава Святлана Леанідаўна
Бушыла Ларыса Леанідаўна
Кажура Ірына Пятроўна
Пятроўская Зоя Анатольеўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 71
(8 017) 293 26 62
(8 017) 293 29 93
E-mail:
gavrilova@nlb.by
bushilo@nlb.by
bdscient@nlb.by
petrovskaya@nlb.by

Зводны электронны каталог артыкулаў LibКАРД

Карпаратыўны інфармацыйны рэсурс, які фарміруецца бібліятэкамі – удзельнікамі рэспубліканскага кансорцыума LibКАРД на базе беларускага камунікатыўнага фармату BELMARC.

У Зводным электронным каталогу прадстаўлены бібліяграфічныя запісы артыкулаў перыядычных выданняў, якія выходзяць у Беларусі і за яе межамі.

Удзельнікамі кансорцыума LibКАРД з’яўляюцца:

  • Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П. Таўлая
  • Бібліятэка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
  • Бібліятэка Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (БГЭУ) (г. Гомель)
  • Бібліятэка Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога
  • Бібліятэка Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА" (г. Мінск)
  • Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева
  • Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
  • Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна
  • Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна
  • Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага
  • Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы г. Мінска
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – сістэма зводных электронных каталогаў, якія адлюстроўваюць бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

У склад ЗЭК бібліятэк Беларусі ўваходзяць:

  • зводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі (ЗЭК СКК) – нацыянальны карпаратыўны інфармацыйны рэсурс, які фарміруецца на базе чатырох рэспубліканскіх бібліятэк: Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь;
  • рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі бібліятэк Беларусі – нацыянальныя карпаратыўныя інфармацыйныя рэсурсы, якія адлюстроўваюць фонды бібліятэк рэгіёнаў краіны.

У зводным электронным каталогу сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі прадстаўлена:

  • больш за 5,8 млн бібліяграфічных запісаў на кнігі (уключаючы рэдкія і старадрукаваныя), дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя дакументы, картаграфічныя матэрыялы, нотныя дакументы, дакументы па стандартызацыі, аўдыя- і відэадакументы, перыядычныя выданні;
  • больш за 1,5 млн аўтарытэтных запісаў на такія найменні, як імя асобы, найменне арганізацыі, радавое імя, гандлёвая марка, геаграфічная назва, тэматычны прадмет, форма, жанр і фізічныя характарыстыкі дакумента.

Рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі (РЗЭК) бібліятэк Беларусі ўтрымліваюць бібліяграфічныя звесткі аб складзе фондаў 21 бібліятэкі краіны, якія ўключаюць: кнігі, брашуры, аўдыявізуальныя дакументы, выяўленчыя дакументы, нотныя выданні, картаграфічныя матэрыялы, аўтарэфераты дысертацый, састаўныя часткі дакументаў па краязнаўстве і электронныя рэсурсы.

У склад рэгіянальнай сеткі ЗЭК бібліятэк Беларусі ўваходзяць наступныя РЗЭК бібліятэк Беларусі:

Інфармацыйныя рэсурсы ЗЭК бібліятэк Беларусі, штодня папаўняюцца ў працэсе спецыялізаванай апрацоўкі, максімальна адаптаваны да запытаў карыстальнікаў і рэалізацыі задач карпаратыўнай каталагізацыі.

Кансультанты:
Мыхлік Вера Уладзіміраўна
Ішуціна Алена Іванаўна

Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 48
(8 017) 293 29 78

E-mail: skk@nlb.by
"Нацыянальная бібліяграфія Беларусі"

Зводны электронны інфармацыйны рэсурс нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі дазваляе: прадставіць максімальна поўны бібліяграфічны рэпертуар беларускіх нацыянальных дакументаў, якія захоўваюцца ў бібліятэках краіны і за яе межамі; забяспечыць у рэжыме рэальнага часу свабодны доступ да нацыянальнай бібліяграфічнай інфармацыі ўсім катэгорыям карыстальнікаў незалежна ад іх месцазнаходжання; абменьвацца бібліяграфічнай інфармацыяй на нацыянальным і міжнародным узроўнях, папулярызаваць дакументную спадчыну, гісторыю і культуру Беларусі.

У ЭІР адлюстраваны бібліяграфічныя звесткі пра дакументы, выдадзеныя на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; беларускіх аўтараў; на беларускай мове (у любой графіцы) незалежна ад месца выдання; якія адносяцца да Беларусі па змесце. Храналагічны ахоп – ад старадрукаванай і рукапіснай кнігі да выданняў сучаснага перыяду.

Папаўненне рэсурсу ажыццяўляецца штодзень.

Кансультанты:
Градоўкіна Ірына Уладзіміраўна
Ганчарова Анжаліка Віктараўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 26
(8 017) 293 28 28
E-mail: i_gryadovkina@mail.ru

"Нацыянальная база даных аўтарытэтных/ нарматыўных запісаў"

База даных змяшчае аўтарытэтныя/нарматыўныя, даведачныя, спасылачныя, машыначытальныя запісы на наступныя віды найменняў (энтытэтаў): "імя асобы", "найменне арганізацыі", "радавое імя", "адміністрацыйна-тэрытарыяльная або геаграфічная назва", "гандлёвая марка", "уніфікаваны загаловак", "абагульняльны уніфікаваны загаловак", "месца выдання як пункт доступу", "форма, жанр або фізічныя характарыстыкі дакумента".
Аўтарытэтныя запісы змяшчаюць інфармацыю пра прынятыя (усталяваныя) загалоўкі, уключаюць іх варыянтныя формы, сувязі з іншымі аўтарытэтнымі запісамі, разнастайныя заўвагі і іншую дадатковую інфармацыю, якая характарызуе загаловак або аўтарытэтны запіс у цэлым. На замежныя найменні прыводзяцца варыянты ў аўтэнтычнай форме. Аўтарытэтныя запісы з’яўляюцца пунктамі доступу бібліяграфічных запісаў дакументаў, прадстаўленых у электронным каталозе, а таксама могуць выкарыстоўвацца як самастойны даведачны рэсурс пры выкананні фактаграфічных запытаў па беларускай тэматыцы. База даных абнаўляецца пастаянна. Уключае запісы на беларускай, рускай і замежных мовах.
Кансультанты:
Гаўрылава Святлана Леанідаўна
Бушыла Ларыса Леанідаўна
Крышаловіч Таццяна Генадзеўна
Міснік Тамара Яўгеньеўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 71
(8 017) 293 28 67
(8 017) 293 28 69
E-mail:
gavrilova@nlb.by
bushilo@nlb.by

111