ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Грунтоўна пра Скарыну: ад першых нарысаў – да сучасных прац
Чырвоны Крыж, Чырвоны Паўмесяц, Чырвоны Крышталь

Канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”

Канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”
Іншыя навіны

22–24 мая ў Мінску адбудуцца XXIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Рэлігія і пісьменнасць як фактары фарміравання славянскай культуры”.


Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларуская праваслаўная царква, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Інстытут тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла”.

22–23 мая традыцыйна ў рамках чытанняў адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга” па тэме “Кніга і чытанне ў духоўнай культуры нацыі (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання)”. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў, работнікі адукацыі і культуры, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, супрацоўнікі царкоўных (епархіяльных, манастырскіх, прыходскіх) бібліятэк, бібліятэк духоўных школ.

Запланаваныя тэмы для абмеркавання:

  • праваслаўная кніга як вечны носьбіт ісціны, духоўнасці, культуры славянскага свету;
  • духоўная культура чалавека і роля праваслаўнай кнігі ў сучасных умовах;
  • духоўнасць і праблемы чытання ў грамадстве;
  • выхаванне культуры чытання праваслаўнай літаратуры сярод дзяцей і моладзі;
  • узаемадзеянне публічных і царкоўных бібліятэк па духоўна-маральным выхаванні ў праваслаўных традыцыях;
  • вопыт працы царкоўных і свецкіх бібліятэк з праваслаўнай літаратурай;
  • царкоўныя бібліятэкі ў сістэме духоўна-асветніцкай, катэхізацыйнай, місіянерскай і духоўна-адукацыйнай дзейнасці праваслаўнай царквы;
  • духоўная паэзія, выяўленчае мастацтва і музыка ў духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні чытачоў;
  • выкарыстанне літаратуры па гісторыі праваслаўя, аб праваслаўных святынях, святых і падзвіжніках набожнасці Беларусі ў духоўна-маральным выхаванні ў праваслаўных традыцыях;
  • праваслаўнае кнігавыданне ў Беларусі: зместавы і відавы склад выданняў;
  • вопыт выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных праграм, у рабоце бібліятэк з праваслаўнай літаратурай і яе чытачамі.

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца да 19 мая 2017 года па названых ніжэй адрасах.

Для рэспубліканскіх, публічных і школьных бібліятэк – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства, пр. Незалежнасці, 116, 220114, г. Мінск;
Рынкевіч Вольга Аляксандраўна,
тэл. 266 37 71,
e-mail: rynkoa@mail.ru

Для дзіцячых бібліятэк – ЦДБС г. Мінска, вул. А. Пашкевіч, 9;
Швед Таццяна Аляксееўна,
тэл. 334 10 65,
e-mail: childbibl.mark@solo.by

Для бібліятэк ВНУ – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Фундаментальная бібліятэка, аддзел гуманітарна-асветніцкай работы і папулярызацыі кніжных помнікаў, пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск;
Янковіч Людміла Іванаўна,
тэл. 209 50 41;
e-mail: yankovich@bsu.by

Для царкоўных бібліятэк – Прыход храма іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, вул. Прытыцкага, 65, 200121, г. Мінск;
Вінаградава Святлана Фёдараўна,
тэл. 253 15 49, маб. 119 00 29,
e-mail: tsam_by@mail.ru

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам