30 ліпеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя прарэктараў па навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі і прадстаўнікоў кіраўніцтваў навуковых устаноў Рэспублікі Узбекістан.
Для гасцей правялі азнаямленчую экскурсію, падчас якой яны змаглі ацаніць магчымасці бібліятэкі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.
Напрыканцы экскурсіі дэлегатам уручылі факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Падоранае выданне было падрыхтавана ў рамках міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта, рэалізаванага бібліятэкай і Банкам БелВЭБ падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.