ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Назва
Апісанне
"Беларусь: ад мінулага да сучаснага"
(Скарыстайцеся пашыраным пошукам Электроннага каталога і ў полі "Тэматычныя базы" адзначце назву базы дадзеных)

У базе даных прадстаўлена бягучая (з 2007 г.) беларусазнаўчая інфармацыя пра дакументы па культуры, бібліятэчнай справе, філасофіі, псіхалогіі, рэлігіязнаўстве, гісторыі, грамадскіх навуках, мастацтве, мовазнаўстве, літаратуразнаўстве і іншых галінах ведаў. База даных уключае бібліяграфічныя запісы на зборнікі, аўтарэфераты дысертацый, дысертацыі, рукапісы, выяўленчыя матэрыялы, нотныя, картаграфічныя выданні, аўдыя-, відэадакументы на беларускай, рускай і замежных мовах, а таксама звесткі пра артыкулы з перыядычных выданняў, выданняў з працягам і зборнікаў на беларускай і рускай мовах.
У склад базы даных таксама ўключаны рэтраспектыўныя паўнатэкставыя калекцыі беларусазнаўчых дакументаў: “Крыніцы па гісторыі Беларусі канца XVIII – пачатку XX стагоддзя”, “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў друку”, “Белавежская пушча”, доступ да якіх ажыццяўляецца ў лакальным рэжыме (у будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).
Папаўненне базы ажыццяўляецца штодзённа.
Кансультанты:
Касінская Алена Іванаўна
Гарбачова Людміла Васільеўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 28
(8 017) 293 27 19
E-mail:
i_gryadovkina@nlb.by
ludmila_gorbacheva@nlb.by

"Беларусь у асобах і падзеях"

Беларусазнаўчая база даных "Беларусь у асобах і падзеях" змяшчае фактаграфічную інфармацыю пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі; пра найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця краіны; пра мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды; прафесійнныя творчыя калектывы; пра аб’екты, якія з’яўляюцца першымі або ўнікальнымі ў сваім родзе (першы буквар, першая школа, першая выява горада на карце і да т. п.).
Інфармацыя аб персаналіі ўключае ўсе дакументальна выяўленыя варыянты імя на беларускай, рускай і замежных мовх, а таксама псеўданімы, крыптонімы, духоўныя імёны; даты жыцця, месца нараджэння, род дзейнасці, прэміі, ганаровыя, воінскія і іншыя званні, галіну дзейнасці персоны. 
Звесткі пра падзеі ўключаюць усе дакументальна выяўленыя варыянты назвы (на беларускай, рускай, замежных мовах, у тым ліку, старыя, скарочаныя назвы), асноўныя даты, тэрыторыі, звязаныя з падзеяй, адносіны да пэўнай галіны дзейнасці, від аб’екта.
Тэкставая інфармацыя дапоўнена ілюстратыўным матэрыялам і гіперспасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы. Прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя як крыніца стварэння фактаграфічнага запісу.
Гэты электронны рэсурс дазваляе аператыўна атрымліваць дакладныя звесткі пра Беларусь, не звяртаючыся да шматлікіх друкаваных даведачных і энцыклапедычных выданняў.
Кансультант:
Маліноўская Алена Мікалаеўна
Барсукова Наталля Іванаўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 27
E-mail: 
malinovskaya@nlb.by

"Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін" База даных змяшчае інфармацыю пра бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, краін бліжняга і далёкага замежжа, кантактную інфармацыю іх кіраўнікоў, а таксама даныя пра электронныя інфармацыйныя рэсурсы, якія ствараюцца і/або набываюцца бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь.
Кансультанты:
Пшыбытка Марына Георгіеўна
Маліноўская Алена Мікалаеўна 
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 19
(8 017) 293 28 90
(8 017) 293 28 27
E-mail:
m_pshibytko@nlb.by
okv@nlb.by 
malinovskaya@nlb.by
"Гісторыя Беларусі" У базе даных прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя пра дакументы на розных мовах па гісторыі Беларусі, гістарыяграфіі, археалогіі, этнаграфіі, спецыяльных гістарычных дысцыплінах (храналогіі, генеалогіі, геральдыцы, метралогіі, тапаніміцы і інш.), а таксама па гісторыі асобных напрамкаў грамадскага развіцця краіны: эканомікі, культуры, адукацыі, медыцыны, сельскай гаспадаркі, ваеннай справы, спорту і інш. Уключана інфармацыя пра дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама пра выданні, выяўленыя па бібліяграфічных крыніцах. 
Бібліяграфічныя запісы часткова анатаваны. Аб’ём базы – звыш 48 тыс. бібліяграфічных запісаў. Храналагічны дыяпазон: 1993–2006 гг.
З 2007 г. звесткі пра дакументы па тэматыцы базы даных "Гісторыя Беларусі" адлюстроўваюцца ў базе даных "Беларусь: ад мінулага да сучаснага".
Кансультант:
Касінская Алена Іванаўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 28
E-mail:
i_gryadovkina@nlb.by
"Кніга Беларусі" База даных уяўляе сабой зводны каталог, які змяшчае бібліяграфічныя запісы дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі ў XVI–XVIII стст. лацінскім шрыфтам, з фондаў бібліятэк Беларусі, СНД, Еўропы, а таксама Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. 
Кансультант
Кірэева Галіна Уладзіміраўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 27 81 
E-mail:
kireeva@nlb.by
"Культура і мастацтва Беларусі, 1993–2007 гг." База даных змяшчае бібліяграфічныя запісы на кнігі, брашуры, навуковыя зборнікі, аўтарэфераты дысертацый, дысертацыі, артыкулы са зборнікаў, часопісаў і газет незалежна ад мовы выдання па пытаннях культуры і мастацтва Беларусі. Змяшчае бібліяграфічную інфрмацыю, складзеную абласнымі бібліятэкамі Беларусі. Большая частка бібліяграфічных запісаў анатавана. Храналагічны ахоп: 1993– 2007 гг.
Кансультант:
Гарбачова Людміла Васільеўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 27 19
E-mail:
ludmila_gorbacheva@nlb.by
"Мода і час"
("Мода и время")
У калекцыі “Мода і час” прадстаўлены электронныя копіі айчынных і замежных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта кнігі, часопісы, выяўленчыя выданні, артыкулы і ілюстрацыі, дзе апісаны модныя фасоны жаночага, мужчынскага і дзіцячага адзення. Храналагічны ахоп – з XVI па XX стагоддзе.
Кансультант:
Буйчык Аксана Міхайлаўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 28 30
E-mail:
buychik@nlb.by
"Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе" У базе даных змяшчаюцца поўныя тэксты публікацый у друкаваных і электронных айчынных і замежных сродках масавай інфармацыі пра дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кансультант:
Кісялёва Юлія Алегаўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 28 95
E-mail:
portal@nlb.by
"Radziviliana" База даных змяшчае бібліяграфічныя запісы на дакументы з калекцыі прыватнай бібліятэкі Радзівілаў у Нясвіжы і з’яўляецца яе бібліяграфічнай рэканструкцыяй. Храналагічны ахоп: XV–XX стст.
 
Кансультант:
Кірэева Галіна Уладзіміраўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 27 81
E-mail:
kireeva@nlb.by
"Чарнобыль" ("Чернобыль") База даных змяшчае бібліяграфічныя запісы дакументаў па розных аспектах Чарнобыльскай аварыі і яе наступствах у Беларусі і за яе межамі. Найбольш поўна прадстаўлены звесткі пра дакументы па сацыяльных і гуманітарных навуках (сацыялогіі, статыстыцы, дэмаграфіі, эканоміцы, палітыцы, дзяржаве і праве, мастацкай літаратуры, літаратуразнаўстве, рэлігіі, псіхалогіі). Уключана агульная інфармацыя па прыродазнаўстве, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне.
 
Прадстаўлены звесткі пра дакументы на беларускай, рускай, замежных мовах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, буйнейшых бібліятэк краіны, а таксама дакументы, выяўленыя па бібліяграфічных крыніцах.
 
Бібліяграфічныя запісы часткова анатаваныя. Аб’ём базы – звыш 26 тыс. бібліяграфічных запісаў. База даных уключае інфармацыю пра дакументы, выдадзеныя ў 1991–2006 гг.
 
З 2007 г. звесткі пра беларусазнаўчыя дакументы па тэматыцы базы даных "Чарнобыль" адлюстроўваюцца ў базе даных "Беларусь: ад мінулага да сучаснага".
 
Кансультант:
Касінская Алена Іванаўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 28 28
E-mail:
i_gryadovkina@nlb.by
"Электронная бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" База даных уяўляе сабой паўнатэкставую калекцыю нацыянальных дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый. У электроннай бібліятэцы рэалізаваны пошукавыя магчымасці па шэрагу элементаў (аўтар, загаловак, ключавое слова, наменклатура спецыяльнасцей, індэкс УДК, дата публікацыі).
 
На дадзены момант база даных змяшчае звыш 7 000 поўных тэкстаў электронных варыянтаў дысертацый па 25 галінах ведаў і звыш 22 000 аўтарэфератаў дысертацый.
 
Электронны рэсурс папаўняецца ў бягучым рэжыме, адлюстроўваючы паўнату і аператыўнасць прадастаўлення інфармацыі. Загрузка рэтраспектыўнага масіву выконваецца па меры алічбоўкі дакументаў.

Доступ да электронных дакументаў ажыццяўляецца праз лакальную сетку для зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кансультант:
Доўнар Алена Фёдараўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 25 86 (унутр. 75 86)
E-mail:
press@nlb.by

Інфармацыя для саіскальнікаў вучоных ступеняў

"Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" Электронная бібліятэка ўключае электронныя копіі кніг, рукапісаў, рэдкіх і старадрукаваных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый, а таксама дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь, перыядычных выданняў (газет, часопісаў), картаграфічных, нотных, электронных выданняў і аўдыядакументаў.
 
Кансультант:
Нікіціна Жанна Віктараўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 28 30.
E-mail:
nikitina@nlb.by
"Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі"

Работа па напаўненні электроннага архіва вядзецца з лістапада 2006 года. У ім прадстаўлены электронныя копіі перыядычных выданняў, якія выходзяць у свет у Рэспубліцы Беларусь: газеты, часопісы, паведамленні інфармацыйных агенцтваў.

База даных змяшчае электронныя версіі вядучых агульнарэспубліканскіх, цэнтральных грамадска-палітычных і галіновых газет, а таксама некаторыя мясцовыя і раённыя газеты.

Аснову раздзела "Часопісы" складаюць перыядычныя навуковыя выданні, уключаныя ў Пералік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Па стане на пачатак 2015 года карыстальнікі бібліятэкі маюць доступ да 411 назваў беларускіх перыядычных выданняў і прадуктаў інфармацыйных агенцтваў (85 газет, 314 часопісаў, 12 прадуктаў інфармагенцтваў).

Доступ да электронных дакументаў ажыццяўляецца прпз лакальную сетку для зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Электронны архіў абнаўляецца штодзённа па меры атрымання электронных копій перыядычных выданняў ад выдавецкіх арганізацый. Пастаянна вядзецца работа па пашырэнні рэпертуара перыядычных выданняў.

Кансультант:
Лук’янава Вольга Сяргееўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 25 86 (унутр. 75 86).
E-mail:
press@nlb.by

"Электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" У базе даных адлюстравана бібліяграфічная інфармацыя на дакументы, прадстаўленыя ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: старадрукаваныя і рэдкія выданні, рукапісныя кнігі (з 1509 г.); аўтарэфераты дысертацый (з 1993 г.); дысертацыі (з 1994 г.); перыядычныя выданні (часопісы – з 1800 г., газеты – з 1754 г., выданні з працягам – з 1789 г.); дакументы міжнародных арганізыцый (ААН, Савета Еўропы, АБСЕ і інш. – з 1928 г.); электронныя рэсурсы (з 1991 г.); аўдыёвізуальныя дакументы (з 1951 г.); выяўленчыя дакументы (з 1762 г.); картаграфічныя выданні (з 1776 г.); нотныя выданні (з 1800 г.). У электронным каталогу цалкам прадстаўлены дакументапаток, які паступае ў бібліятэку з 1993 г., а таксама звесткі пра дакументы, якія выдаваліся як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі з пачатку ХІХ ст. па 1992 г. і звязаны з ёй па зместавых, моўных прыметах, аўтарскай прыналежнасці. Пастаянна вядзецца работа па бібліяграфічным адлюстраванні рэтрамасіву розных фондаў бібліятэкі. Бібліяграфічныя запісы электроннага каталога часткова забяспечаны спасылкамі на поўныя тэксты дакументаў.

Кансультант:
Зелянеўская Наталля Пятроўна
Тэлефон для даведак:
(8 017) 293 26 71
E-mail:
zelenevskaya@nlb.by

Зводны пералік электронных паўнатэкставых навуковых часопісаў, газет і кніг з усіх падпісных баз даных НББ (EBSCO A-to-Z).


111