Серыя “Клуб кніжных прафесараў” з’яўляецца суцэльным курсам і ўключае 9 заняткаў. На працягу навучальнага года дзеці наведваюць музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кожны месяц. Праграма пачынаецца ў верасні і завяршаецца ў маі.
На занятках, якія праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, хлопчыкі і дзяўчынкі ажыццявяць вандраванне ў гісторыю кнігі, атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры. Заняткі змяшчаюць інтэрактыўныя экскурсіі, пазнавальныя гутаркі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні.
Атрыманню ведаў спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе кожнае дзіця выяўляе сябе свабодна і ў той жа час усе захоплены агульнай справай. Дзеці стануць не толькі гледачамі, якія пазіраюць на прадметы ў вітрынах, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу спазнання кнігі.
Тэмы заняткаў:
Кантактная інфармацыя:
каардынатар праекта “Клуб кніжных прафесараў” Таццяна Андрэеўна Сапега,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.
e-mail: sapega@nlb.by
https://www.facebook.com/taciankasapieha