ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Філасофія жыцця ў скульптурах Сяргея Вакара
Адным з лепшых выданняў апошняга часу ў славянскім свеце прызнана беларускае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны

Факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” перададзена ў дар МЗС

Факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” перададзена ў дар МЗС
Іншыя навіны

24 жніўня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раманам Матульскім.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у ходзе сустрэчы Р. Матульскі перадаў у дар ведамству заключную частку шматтомнага факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Праект быў прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Суразмоўцы падкрэслілі значнасць гэтай ініцыятывы, якая дазволіла вярнуць спадчыну Ф. Скарыны ў нацыянальную і міжнародную культурную прастору, зрабіць яе даступнай для шырокага кола чытачоў. Зборнік наглядна дэманструе багацце і самабытнасць нацыянальнай культуры, глыбокія карані беларускага кнігадрукавання.

Р. Матульскі адзначыў, што пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў кніжная спадчына Скарыны была прэзентавана ў многіх краінах, у тым ліку Ватыкане, Вялікабрытаніі, Італіі, Кітаі, ЗША і Францыі.

Чытайце таксама:

Адным з лепшых выданняў апошняга часу ў славянскім свеце прызнана беларускае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам