ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіПраект “У госці да кніг”Тайны праваслаўнай кнігі

Тайны праваслаўнай кнігі

Запрашаем дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў бліжэй пазнаёміцца з праваслаўнай кнігай, яе гісторыяй, асаблівасцямі стварэння і афармлення.

Добрая кніга асвятляе розум і асвячае душу, а значыць яна з’яўляецца бясцэнным скарбам для чалавека. На прыкладах музейных экспанатаў юныя наведвальнікі музея змогуць у гэтым пераканацца. Яны ўбачаць, з якой глыбокай пашанай і стараннасцю нашы продкі стваралі кнігі.

На занятках дзеці даведаюцца, з якіх матэрыялаў і якой формы ў старажытнасці ствараліся кнігі, хто стаяў ля крыніц распаўсюджвання славянскага пісьменства і пра што былі першыя рукапісныя экзэмпляры. А творчыя захапляльныя заданні дадуць магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам лягчэй засвоіць новыя веды.

Заняткі будуць цікавыя вучням нядзельных школ і ўсім дзецям, якія захапляюцца гэтай тэмай.

Заняткі праводзяцца па папярэднім запісе.

ТЭМЫ ЗАНЯТКАЎ:

Хто прыдумаў глаголіцу?
Для школьнікаў 10–14 гадоў.

Па стапах Прападобнай Еўфрасінні Полацкай
Для школьнікаў 6–12 гадоў.

Кантактная інфармацыя:
Кацярына Вітальеўна Паланейчык, вядучы метадыст сектара навукова-праектнай работы,
тэлефон: (8 017) 293 27 82.

111