ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіПраект “У госці да кніг”Урокі ў музеі

Урокі ў музеі

Праект “Урокі ў музеі” – гэта ўрокі, якія праходзяць не ў звыклай абстаноўцы класа, а ў музеі кнігі. Заняткі будуюцца на аснове фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з выкарыстаннем экспазіцыі музея для больш глыбокага вывучэння прадмета. Падручнікі і сшыткі замяняюцца сапраўднымі экспанатамі, цікавымі макетамі і займальнымі кнігамі. Прычым гэта не проста экскурсіі, а менавіта ўрокі на тэмы са школьнай праграмы, спецыяльна падрыхтаваныя музейнымі супрацоўнікамі. Школьнікі атрымаюць веды па школьным прадмеце разам з новымі ўражаннямі, а таксама змогуць праявіць свае творчыя здольнасці.

Запрашаем дзяцей разам з настаўнікамі і бацькамі на заняткі ў музеі кнігі. Упэўнены, такія ўрокі спадабаюцца вучням і не толькі ўнясуць разнастайнасць у школьнае жыццё, але і дазволяць хлопчыкам і дзяўчынкам палюбіць нават складаныя тэмы.

Тэмы заняткаў:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дом, дзе жывуць кнігі
Для школьнікаў 1–5 класаў.

Быць бібліятэкарам і музейнікам – не сумна
Для школьнікаў 1–5 класаў.

Кніжныя тэрміны: незразумелае становіцца простым
Для школьнікаў 6–11 класаў.

Рукапісная кніжнасць Беларусі
Для школьнікаў 1–5 класаў.

Ефрасіння Полацкая
Для школьнікаў 1–5 класаў.

Папяровыя цуды
Для школьнікаў 1–5 класаў.

Францыск Скарына – беларускі першадрукар
Для школьнікаў 1–11 класаў.

Шматрэлігійная Беларусь
Для школьнікаў 4–11 класаў.

Абавязковы папярэдні запіс.

Бібліятэкарам