ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Урок “Мая малая радзіма” ў музеі кнігі
Апублікавана інструкцыя для бібліятэкараў па Маракешскім дагаворы на рускай мове

Кніжная спадчына Францыска Скарыны прэзентавана ў Бразіліі

Кніжная спадчына Францыска Скарыны прэзентавана ў Бразіліі
Іншыя навіны

29 жніўня ў г. Рыа-дэ-Жанейра адбылася прэзентацыя і цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Нацыянальнай бібліятэкі Бразіліі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Аляксандр Царкоўскі ўручыў шматтомнае факсіміле выконваючай абавязкі дырэктара бразільскай бібліятэкі Марыі Эдуардэ Маркеш.

Падчас урачыстага мерапрыемства для кіраўніцтва і супрацоўнікаў бразільскай бібліятэкі была праведзена прэзентацыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і прадэманстраваны відэафільм пра біяграфію беларускага першадрукара з субтытрамі на партугальскай мове. Кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва выказаў упэўненасць у тым, што дадзенае мерапрыемства пакладзе пачатак плённаму двухбаковаму супрацоўніцтву паміж бібліятэкамі Беларусі і Бразіліі.

У сваю чаргу калектыў бразільскай бібліятэкі высока ацаніў дар і выказаў зацікаўленасць у сумесных праектах і абмене вопытам.

Выхад у свет 21-томнага факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” з’яўляецца сапраўды вялікай падзеяй не толькі для Беларусі, але і ўсёй сусветнай супольнасці.

Міжнародны навуковы і выдавецкі праект, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, доўжыўся пяць гадоў і быў паспяхова завершаны летась, падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. І сёння шматтомнае выданне папаўняе калекцыі найбуйнейшых бібліятэк свету і знаёміць жыхароў розных краін з багатай гісторыяй і самабытнай культурай Беларусі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам