ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бельгійскай Альбярціне прэзентавалі кніжную спадчыну Францыска Скарыны
Прэзентацыя кніжнай спадчыны Скарыны ў Гродна

Прэзентацыя кніжнай спадчыны Скарыны ў Горках

Прэзентацыя кніжнай спадчыны Скарыны ў Горках
Іншыя навіны

30 лістапада і 1 снежня ў бібліятэцы імя Д.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці прайшла творчая сустрэча з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандрам Сушай.


У межах мерапрыемства адбылося знаёмства выкладчыкаў і студэнтаў акадэміі з дзейнасцю ўстаноў культуры, навукі і адукацыі краіны па вывучэнні і папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны. Кандыдат культуралогіі, кнігазнавец, даследчык спадчыны Ф. Скарыны Аляксандр Суша распавёў пра тое, як вобраз беларускага першадрукара папулярызуецца ў сучасным культурным жыцці Беларусі, адзначыў важнасць мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, для кансалідацыі беларускага грамадства, патрыятычнага выхавання і ўмацавання станоўчага іміджу Беларусі ў свеце.

Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар бібліятэцы сельскагаспадарчай акадэміі факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па ўзнаўленні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, завяршыўся сёлета і стаў кульмінацыяй юбілейных мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Акрамя Аляксандра Сушы, у цырымоніі прынялі ўдзел прарэктар акадэміі Максім Патапенка, дырэктар бібліятэкі Ларыса Кухарава і шматлікія госці.

Падчас сустрэчы бібліятэка сельскагаспадарчай акадэміі і Горацкая цэнтральная бібліятэка імя Максіма Гарэцкага таксама падвялі вынікі працы над маштабным праектам “Духоўны патэнцыял кніжнай культуры”, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнiгадрукавання. Удзельнікам была прадэманстравана вялікая кніжная выстаўка “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі” з самымі цікавымі кнігамі беларускіх выдавецтваў, якія захоўваюцца ў фондах дзвюх бібліятэк. Аснову склалі выданні аб лёсе і дзейнасці Францыска Скарыны і іншых асветнікаў беларускай зямлі. У раздзеле “Кнігі… яны такія розныя” можна было ўбачыць самыя вялікія і самыя маленькія кнігі, якія захоўваюцца ў фондах дзвюх бібліятэк. Асобны раздзел выстаўкі “Жыццё, адданае кнігам” быў прысвечаны Дзям’яну Раманавічу Новікаву, які ўзначальваў бібліятэку акадэміі з 1920 па 1976 г. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выстаўкі выклікалі кнігі, сабраныя ў раздзеле “Літаратурная прастора Горак”. А кнігі, сабраныя пад назвай “Аўтограф на памяць”, нагадалі аб тых людзях, якія вучыліся ў сельскагаспадарчай акадэміі, наведвалі Горкі ці жылі там і пакінулі ў бібліятэках кнігі са сваімі пажаданнямі. З праектам пазнаёміліся больш за тысячу чалавек: гэта не толькі супрацоўнікі і студэнты акадэміі, але і вучні школ, і жыхары горада.

Бібліятэка БДСГА – найстарэйшая сельскагаспадарчая бібліятэка ў Рэспубліцы Беларусь. Заснавана ў 1840 г. пры Горыгорацкай земляробчай школе (з 1848 г. – інстытут). Першапачаткова налічвала толькі 163 кніг, але ўжо ў 1850 г. ў бібліятэцы было 4 095 выданняў. У той час у фондзе пераважала замежная літаратура. На 1 студзеня 2017 г. фонд бібліятэкі налічвае 1 290 003 адзінкі захоўвання. Фонд рэдкай і каштоўнай кнігі ўключае выданні з 1772 г. па цяперашні час і складае 19 782 адзінкі. У бібліятэцы зарэгістравана 11 879 карыстальнікаў (у большасці – студэнты).

Фота рэдакцыі газеты “Горацкі веснік”, аўтар – Міхаіл Ляўцоў.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам