ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новы дом, новае жыццё
Летнія фарбы буквіцы

Кніжная спадчына Скарыны цяпер і ў Музеі Гутэнберга

Кніжная спадчына Скарыны цяпер і ў Музеі Гутэнберга
Іншыя навіны

13 чэрвеня ў швейцарскім горадзе Фрыбуры адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільных выданняў “Кніжнае спадчына Францыска Скарыны” і “Буквар” (1618) у дар Музею Гутэнберга.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі выступіў з прэзентацыяй “алмаза ведаў”, пазнаёміў з гісторыяй развіцця беларускага кнігадрукавання і адзначыў важнасць мерапрыемстваў, якія спрыяюць развіццю дружалюбных адносін у сферы культуры паміж Беларуссю і Швейцарыяй.

Удзел у цырымоніі ўзялі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, высокапастаўленыя госці рэгіянальнага і федэральнага ўзроўняў, супрацоўнікі музея.

Раман Матульскі абмеркаваў з дырэктарам Музея Гутэнберга Штэфанам Ледэргерберам перспектывы супрацоўніцтва.

Візіт адбыўся пры арганізацыйнай падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі.

Партнёрам па факсімільным узнаўленні кніг Францыска Скарыны стаў Банк БелВЭБ. Факсіміле першага ў свеце “Буквара” было выдадзена пры падтрымцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Беларускага банка развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанка”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшоў візіт у Цюрыхскую бібліятэку славістыкі

Навіны

У бібліятэцы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

7 Сне 2023

7 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця 9 снежня 1948 г. Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зімовыя карункі

8 Сне 2023

Святочная выстава “Зімовыя карункі”, прымеркаваная да Новага года і Каляд, працуе з 8 снежня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Кніжныя выстаўкі

Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

7 Сне 2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 7 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам