ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт дэлегацыі з Расіі
Дзіцячы пакой запрашае

Чараванне кнігай

Чараванне кнігай
Іншыя навіны

З 30 сакавіка па 30 жніўня на трэцім паверсе кальцавога калідора бібліятэкі арганізавана выстаўка “Чараванне кнігай”, прысвечаная Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі.


Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначаецца 2 красавіка, у дзень нараджэння Г.Х. Андэрсана. Заснаваны ў 1967 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай кнізе (IBBY), У гэты дзень IBBY раз у два гады прысуджае прэмію імя Г.Х. Андэрсана пісьменніку – аўтару кніг для дзяцей і мастаку – ілюстратару дзіцячых кніг.

Ініцыятыва стварэння Міжнароднага дня дзіцячай кнігі належыць вядомай нямецкай пісьменніцы Еле Лепман.

Ролю кнігі падчас фарміравання дзіцяці пераацаніць немагчыма. Кніга накіроўвае яго прыродную дапытлівасць, развівае і паглыбляе яе, адказвае на тысячы пытанняў, якія ўзнікаюць у яго ўяўленні, і наўрад ці ёсць патрэба гаварыць пра тое, наколькі вялікае значэнне ілюстрацый і мастацкага афармлення пры стварэнні кніг для дзяцей. Кніжная ілюстрацыя развівае ў дзіцяці эстэтычную ўспрымальнасць, якая выяўляецца перш за ўсё ў імкненні да прыгажосці ва ўсіх яе праявах, фарміруе мастацкі густ, дае прастору фантазіі і ўласнай творчасці дзяцей. Маляўнічае афармленне вокладкі выклікае натуральную цікавасць, інтарэс дзяцей да кнігі.

На выстаўцы прадстаўлена каля 30 яркіх, багата ілюстраваных выданняў. Усе кнігі напісаны беларускімі аўтарамі, сярод якіх – Алег Аблажэй, Анатоль Бутэвіч, Раіса Баравікова, Алена Масла, Павел Місько, Людміла Рублеўская, Надзея Ясмінска і інш., выйшлі ў беларускіх выдавецтвах і аформлены беларускімі майстрамі кніжнай графікі.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з самымі новымі творамі беларускай дзіцячай літаратуры, ацэняць усю разнастайнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюць сучасныя дызайнеры для афармлення дзіцячых выданняў, а таксама ўбачаць ілюстрацыі такіх таленавітых графікаў, як Павел Татарнікаў, Валерый Славук, Наталля Сустава, Маргарыта Цімохава, Аляксандра Стальмашонак, Кацярына Дубовік і многіх іншых.

Выстаўка будзе цікавая як дзіцячай аўдыторыі, так і шырокаму кругу чытачоў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам