ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У цэнтры Вільнюса ўсталявалі мемарыяльную дошку Якубу Коласу
Сектар рэдкай кнігі з’явіўся ў Брэсцкай абласной бібліятэцы

Кніжную спадчыну Францыска Скарыны прэзентавалі ў Брэсце

Кніжную спадчыну Францыска Скарыны прэзентавалі ў Брэсце
Іншыя навіны

9 лістапада адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар установам культуры, навукі, адукацыі Брэсцкай вобласці факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.


Цырымонія прайшла ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага

Выступаючы перад прысутнымі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі адзначыў, што для ажыццяўлення гэтага маштабнага праекта, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Банку БелВЭБ спатрэбілася каля пяці гадоў. Сіламі высокапрафесійнага калектыву кнігазнаўцаў, гісторыкаў, лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, культуролагаў былі ўзноўлены ў выглядзе факсіміле ўсе кнігі беларускага першадрукара.

Раман Сцяпанавіч падкрэсліў, што пераклады біблейскіх кніг, выкананыя Ф. Скарынам, – унікальная з’ява беларускай і ўсёй ўсходнеславянскай культуры. Вядома больш за 300 друкаваных асобнікаў, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Літвы, Польшчы, Славеніі, Расіі, Украіны. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца 10 кніг. Гэта адзіная ў краіне калекцыя выданняў першадрукара.

Факсімільнае выданне кніг Францыска Скарыны дазволіла ўпершыню поўнасцю сабраць працы, надрукаваныя ім у Празе і Вільні.

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам