ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыТэматычны год у Беларусі2023 – Год міру і стварэння

2023 – Год міру і стварэння

god-mira.jpg

У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб’яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Пастановай ад 1 лютага 2023 г. № 93 Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года міру і стварэння.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках Года міру і стварэння арганізавала і правяла шэраг навуковых, культурна-асветніцкіх, адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў.

8 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя выдання “Храмы святого Александра Невского в Беларуси”. Выданне выйшла ў свет у 2022 годзе ў выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі і прымеркавана да 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага – дзяржаўнага дзеяча і палкаводца.

11 студзеня ў музеі кнігі адкрылася выстава “У краіне мар”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР Канстанцыі Буйло (1893–1986).

17 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў творчы вечар “Ветразь лёсу” беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча з нагоды яго 75-гадовага юбілею.

З 17 студзеня па 30 красавіка ў кальцавой галерэі 2-га паверха была арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2022 год.

27 студзеня ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча начальніка аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вольгі Германовіч абмеркавала з працоўным калектывам Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

З 31 студзеня па 9 красавіка ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) арганізавана фотавыстаўка “Чырванаборскі край”.

16 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя дакументальнага выдання “Холокост в Беларуси: трагедия и память”.

З 20 лютага па 26 сакавіка ў кальцавой галерэі 3-га паверха арганізавана выстава “Ад літары да слова. Ад слова да мовы”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

З 21 лютага на партале бібліятэкі можна паглядзець відэаролік да Міжнароднага дня роднай мовы.

28 лютага ў атрыуме 2-га паверха адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Фантастычная вандроўка” ў межах штогадовага праекта “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі”.

З 15 сакавіка па 6 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве да Года міру і стварэння праходзіла выстаўка плакатаў і паштовак з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

З 21 сакавіка па 1 мая ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) працавала выстаўка “На мяжы рэальнасці”, прымеркаваная да 65-гадовага юбілею Рыгора Мяжуева.

22–26 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўдзел у ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы (ММКВК) “Свет кнігі без меж”.

31 сакавіка ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Кішынёве адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Беларусь: цудоўныя імгненні”.

Нацыянальная бібліятэка, усведамляючы сваю асаблівую місію ў справе выхавання любві да кнігі і чытання, праводзіць цыкл акцый “Падары кнігу – падары свет” па перадачы ў дар кніг бібліятэкам Беларусі.

З 28 чэрвеня па 20 жніўня ў кальцавой галерэі 2-га паверха праходзіць выстава “Мая краіна”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня).

5 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося адкрыццё беларуска-расійскі выставачны праект “Прыгажосць і традыцыі народнага касцюма”, прымеркаваны да Года міру і стварэння ў Рэспубліцы Беларусь і Года педагога і настаўніка ў Расійскай Федэрацыі.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з 10 ліпеня па 30 снежня 2023 года праводзіць рэспубліканскі конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі, прысвечаны Году міра і стварэння.

З 23 жніўня па 12 лістапада ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе выстава “Горад мой, якім зачараваны”, прымеркаваная да Дня горада.

Падчас XXX Дня беларускага пісьменства (2–3 верасня, г. Гарадок Віцебскай вобласці) Нацыянальная бібліятэка прэзентавала кніжную выстаўку “Творцы з азёрнага краю”, прысвечаную знакамітым ураджэнцам Віцебшчыны.

19–20 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў X Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.

23 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Дакрануцца душой да спадчыны”, прымеркаванага да 20-гадовага юбілею Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

1 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу”, азнаёміцца з якой можна ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) і музеі кнігі (пам. 347) да 24 лістапада 2023 года.

19 снежня ў бібліятэцы адбылася прэс-прэзентацыя “Гуманістычны і стваральны патэнцыял беларускай літаратуры”.

20 снежня ў рамках дабрачыннай акцыі “Падары кнігу – падары свет” супрацоўнікі аддзела камплектавання бібліятэкі сумесна з прадстаўнікамі Беларускага саюза жанчын наведалі спецыяльную школу-інтэрнат № 10 г. Мінска.

21 снежня ў рамках дабрачыннай акцыі “Падары кнігу – падары свет” Нацыянальная бібліятэка перадала ў фонд бібліятэкі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа 150 кніг.

На працягу 2023 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіла дабрачынную акцыю “Падары кнігу – падары свет”.

Бібліятэкарам