ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

“Ветразь лёсу”: творчы вечар Навума Гальпяровіча

“Ветразь лёсу”: творчы вечар Навума Гальпяровіча
Іншыя навіны

17 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў творчы вечар “Ветразь лёсу” беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча з нагоды яго 75-гадовага юбілею.

На творчым рахунку вядомага паэта, публіцыста, тэлевядучага, радыёжурналіста больш за 10 кніг паэзіі і прозы, яго вершы пакладзены на музыку вядомымі беларускімі кампазітарамі – Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым. У сваіх аўтарскіх праграмах на тэлебачанні ён уздымае актуальныя пытанні культуры і гісторыі Беларусі, сустракаецца са знакамітымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі краіны.

Halpiarovich-2.jpg

Выказаць падзяку Навуму Якаўлевічу за літаратурную творчасць, па вартасці ацаніць яго ўлад у развіццё беларускай культуры, павіншаваць з юбілеем сабраліся калегі, сябры і госці. З цёплымі словамі да прысутных звярнуліся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка; акцёр i рэжысёр Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, пастаноўшчык радыёспектакляў Алег Вінярскі; рэдактар праграмы “Суразмоўцы” на тэлеканале “Беларусь 3”, кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алесь Мойскі, вядомыя беларускія тэле- і радыёвядучыя, прыхільнікі творчасці Навума Гальпяровіча.

На творчым вечары Навум Якаўлевіч падзяліўся ўспамінамі аб яркіх і запамінальных момантах сваёй біяграфіі, расказаў пра гісторыю стварэння твораў і адказаў на шматлікія пытанні прысутных. На працягу мерапрыемства гучалі запісы песень на словы паэта. Цёплую атмасферу сустрэчы надалі выступленні Алеся Мойскага і Алега Вінярскага, якія прадэкламавалі вершы юбіляра.

На мерапрыемстве была прадстаўлена выстаўка-прагляд выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая адлюстроўвае шматгранны творчы шлях пісьменніка.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам