ГалоўнаяМерапрыемствы“Фантастычная вандроўка” ў Нацыянальнай бібліятэцы
“У природы нет плохой погоды”
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясновы букет”

“Фантастычная вандроўка” ў Нацыянальнай бібліятэцы

“Фантастычная вандроўка” ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
28 лютага – 16 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

28 лютага ў атрыуме 2-га паверха адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Фантастычная вандроўка” ў межах штогадовага праекта “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі”.

Мэта праекта – папулярызаваць кніжнае мастацтва, звярнуць увагу грамадскасці на каштоўнасць мастацкага аздаблення, асаблівасці і гісторыю развіцця жанру ілюстрацыі ў беларускіх і замежных друкаваных выданнях рознай тэматыкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлены выданні аўтараў ХІХ–ХХ стст.: пачынаючы з вынаходнікаў і стваральнікаў жанру навуковай фантастыкі Ж. Верна і Г. Уэлса да іх паслядоўнікаў – Я. Перыльмана, А. Бяляева, А. Талстога, К. Чапека, С. Лема, А. Азімава, Р. Брэдберы і далей да аўтараў першых знакавых твораў сучаснага фэнтэзі. Выстаўка дае магчымасць параўнаць вобразныя, стылістычныя і тэхнічныя прыёмы ўвасаблення аднаго і таго ж сюжэта рознымі кніжнымі графікамі. З вокладак і старонак кніг пазіраюць іншапланетныя істоты («Вайна сусветаў»), увасобленыя Энрыке Карэа ці Валерыем Юрловым, жывёлалюдзі з вострава ў Ціхім акіяне («Востраў Доктара Маро») ці нашчадкі атлантаў, што жывуць на Марсе («Аэліта»), якімі іх убачыў Валерый Слаук.

Дапаўняюць экспазіцыю і робяць яе больш відовішчнай і прыцягальнай работы сучасных беларускіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўнага мастацтва. На выстаўцы прадстаўлены арыгіналы ілюстрацый да літаратурных твораў, якія інтэрпрэтуюць знакамітыя фантастычныя сюжэты сусветнай культуры.

Выстаўка дае магчымасць наведвальнікам вандраваць з зорак выданняў на планеты твораў, са старонкі на ілюстрацыю, скрозь стагоддзі і кантыненты, спасцігаючы прыгоды вынаходнікаў, капітанаў, касмічных падарожнікаў, незямных істот і экспедыцыі фантастычных народаў і паралельных сусветаў.

Запрашаем на прыемную фантастычную вандроўку!


Экспазіцыя будзе працаваць да 16 чэрвеня 2023 г.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам