ГалоўнаяМерапрыемствыВялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Беларусь і ЮНІСЕФ – партнёрства дзеля дзяцей
Інфармацыйная бяспека ў структуры права

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя мерапрыемствы
17 студзеня – 30 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрываецца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2022 год.

30 снежня 2022 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы № 452 “Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»”, № 453 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва” і № 454 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп»”.

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” – сведчанне дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, тых, хто асабліва вызначыўся ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці, прысвяціў сябе высакароднай справе – захаванню нашых духоўных вытокаў. Прэмія прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, якія спрыяюць умацаванню духоўных каштоўнасцей.

У 2023 годзе глава дзяржавы ўручыў прэміі за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці, выдатныя дасягненні ў галіне музычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музейнай справы, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі.

Не засталіся незаўважанымі дасягненні грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, якая атрымала спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, рэалізацыю сацыяльна-значных дзіцячых праектаў і ініцыятыў, выхаванне ў моладзі любові да Айчыны.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, каталогі, буклеты, артыкулы з перыядычных выданняў, выяўленчыя дакументы – матэрыялы з фондаў бібліятэкі пра ўсіх лаўрэатаў 2022 года, якія сваёй высокай духоўнасцю і плённай працай славяць родную Беларусь.


Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца” працуе з 17 студзеня да 30 красавіка 2023 года ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам