ГалоўнаяМерапрыемствыАд літары да слова. Ад слова да мовы
Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы разам з Нацыянальнай бібліятэкай!
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Звярок у норцы”

Ад літары да слова. Ад слова да мовы

Ад літары да слова. Ад слова да мовы
Іншыя мерапрыемствы
20 лютага – 26 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

20 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы распачала працу выстава “Ад літары да слова. Ад слова да мовы”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, як і няма мовы без яе носьбіта. Беларусы могуць ганарыцца такім набыткам. Яны не страцілі родную мову і змаглі данесці да нас магчымасць адчуваць асалоду ад яе.

Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаваць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

На выставе ў наведвальнікаў ёсць цудоўная магчымасць узгадаць каларытныя словы роднай беларускай мовы, якія былі ўпершыню сабраныя разам у рамках асветніцкага праекта Нацыянальнай бібліятэкі ў сацыяльных сетках. Ён вядомы пад хэштэгам #хвілінка_беларускай_мовы@nlb_by. А падмацаваць вобразнае ўяўленне пра іх можна дзякуючы творам, у назвах якіх гэтыя словы сустракаюцца. Кнігі экспануюцца ў алфавітным парадку.

Сярод экспанатаў выставы – кніжныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі ад 1920-х гг. да сучаснасці. Гэта творы класікаў беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Івана Навуменкі і інш.; кнігі для дзяцей Уладзіміра Ліпскага, Уладзіміра Паўлава, Сяргея Грахоўскага, Анатоля Вялюгіна і інш.; пераклады на беларускую мову замежнай класікі – твораў Максіма Горкага, Джэйн Остэн, Астрыд Ліндгрэн.

Кніжная выстава дапамагае гледачу наталіць душу прыгажосцю і мілагучнасцю беларускай мовы, адчуць сэрцам, як мова натхняла аўтараў на стварэнне яскравых твораў розных жанраў, а таксама ўзгадаць некаторыя з іх.


Экспазіцыя працуе да 26 сакавіка 2023 года ў кальцавой галерэі 3-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам