ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Першыя. Нацыянальныя. Універсальныя. Шматтомныя
Даведайцеся, якія кнігі выдаваліся ў Беларусі ў адыходзячым годзе

Кропкі ўзаемадзеяння: Беларусь – Турцыя

Кропкі ўзаемадзеяння: Беларусь – Турцыя
Іншыя навіны

17 снежня пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле адбылася сустрэча дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага з Махмутам Акам, рэктарам найстарэйшага ў Турцыі Стамбульскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1453 годзе.

Бакі абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы і правядзення сумесных праектаў.

Раман Сцяпанавіч перадаў у дар універсітэту факсімільнае выданне “Буквар”, а таксама копію фрагмента татарскага кітаба з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З мэтай развіцця далейшага ўзаемадзеяння быў падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Стамбульскім універсітэтам і “алмазам ведаў”.

На сустрэчы з дырэктарам бібліятэкі Стамбульскага ўніверсітэта, доктарам Первін Безірджы бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і дамовіліся садзейнічаць сумесным даследчым праектам, арганізоўваць узаемныя візіты, канферэнцыі, семінары, майстар-класы і выстаўкі, абменьвацца навуковымі дакументамі.

З’яўленне бібліятэкі Стамбульскага ўніверсітэта адносяць да сярэдзіны XV стагоддзя, часу яго заснавання султанам Фаціхам Мехметам. Бібліятэка валодае шматтысячнай калекцыяй рукапісаў Сярэднявечча. Толькі ў калекцыі рэдкіх кніг і старадрукаў знаходзіцца каля 65 тысяч найменняў на турэцкай, арабскай мовах, фарсі, латыні і інш.

На 18 снежня запланаваны візіт дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Прэзідэнцкую і Нацыянальную бібліятэкі Турцыі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

7 Сне 2023

7 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця 9 снежня 1948 г. Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зімовыя карункі

8 Сне 2023

Святочная выстава “Зімовыя карункі”, прымеркаваная да Новага года і Каляд, працуе з 8 снежня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Кніжныя выстаўкі

Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

7 Сне 2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 7 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам