ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гамеапатычным метадам раскрываюць тып Элізы Ажэшкі
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – адзін з пераможцаў XVI Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД

Беларусь – Швейцарыя: супрацоўніцтва працягваецца

Беларусь – Швейцарыя: супрацоўніцтва працягваецца
Іншыя навіны

Факсімільнае выданне кніг Францыска Скарыны стала асновай для правядзення шматлікіх мерапрыемстваў, як у Беларусі, так і за мяжой, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Навуковыя і культурныя акцыі на працягу 2017–2018 гг. адбыліся ў шэрагу краін, стаўшы найважнейшай падзеяй у міжнародных міжкультурных узаемаадносінах нашай краіны. У 2019 г. факсіміле працягвае папаўняць фонды замежных устаноў культуры і адукацыі.

Вялікую цікавасць да выдання праяўляюць заходнія ўніверсітэты і каледжы. Асаблівую каштоўнасць выданне ўяўляе для студэнтаў, якія спецыялізуюцца па славістыцы, рускай і беларускай філалогіі. Факсімільнае выданне ўжо папоўніла фонд Усходнееўрапейскай бібліятэкі Швейцарыі, якая з’яўляецца найбуйнейшай бібліятэкай краіны па гісторыі і сучаснасці Усходняй Еўропы.

Zurih_1.jpg

12 чэрвеня ў самай вялікай навуковай бібліятэцы ў галіне славістыкі ў Швейцарыі – Цюрыхскай бібліятэцы славістыкі – адбыліся ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае беларускаму кнігадрукаванню, а таксама перадача ў дар факсімільных выданняў “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і “Буквар” (1618).

На мерапрыемстве з вітальным словам і прэзентацыяй беларускага кнігадрукавання і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выступіў дырэктар Раман Матульскі. Паводле яго слоў, падзеі падобнага роду паслужаць далейшаму развіццю беларуска-швейцарскага супрацоўніцтва ў сферы культуры і будуць спрыяць фарміраванню станоўчага іміджу Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі.

Zurih_2.jpg

Напрыканцы мерапрыемства адбылася двухбаковая сустрэча з кіраўніцтвам Цюрыхскай бібліятэкі славістыкі, дзе ўдзельнікі абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне паміж установамі і перспектыўныя праекты.

Візіт адбыўся пры арганізацыйнай падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі.
Партнёрам па факсімільным узнаўленні кніг Францыска Скарыны стаў Банк БелВЭБ. Факсіміле першага ў свеце “Буквара” было выдадзена пры падтрымцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Беларускага банка развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”.

Заўтра, 13 чэрвеня, пра “алмаз ведаў”, спадчыну Скарыны і міжнародны праект па яго ўзнаўленні ў выглядзе шматтомнага факсіміле будуць гаварыць у г. Фрыбуры і сценах Музея Гутэнберга.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам