ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да біяграфічнай БД Prabook
Першая экскурсія па творчасці Васіля Быкава

Прэзідэнцкая бібліятэка Турцыі атрымала ў дар калекцыю беларускіх кніг

Прэзідэнцкая бібліятэка Турцыі атрымала ў дар калекцыю беларускіх кніг
Іншыя навіны

У мэтах папулярызацыі беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы 18 снежня пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў Прэзідэнцкую бібліятэку Турцыі.

Прэзідэнцкая бібліятэка, афіцыйнае адкрыццё якой адбылося 20 кастрычніка, выбудавана ўнутры прэзідэнцкага комплексу, размешчанага ў раёне Бестэпе ў Анкары. Для шырокай публікі бібліятэка адчыніць дзверы ў 2020 годзе. Тут можна будзе знайсці кнігі не толькі пра культуру, навуку, мастацтва і філасофію Турцыі, але і асноўныя творы вядучых культур і цывілізацый свету. Бібліятэка стане своеасаблівым “акном” Турцыі ў свет.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам бібліятэкі Айханам Туглу Раман Матульскі расказаў аб кніжнай культуры нашай краіны і значнасці захавання культурных каштоўнасцей, пазнаёміў з выдавецкімі праектамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па факсімільным узнаўленні каштоўных кніжных помнікаў Беларусі. У якасці падарунка турэцкаму боку Раман Сцяпанавіч паднёс факсімільныя выданні “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і “Буквар”, а таксама копію фрагмента татарскага кітаба з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Калекцыю бібліятэкі таксама папоўніў камплект кніг у рамках праекта “Беларусь сёння”. Прэзідэнцкая бібліятэка Турцыі стала 23-й установай, якая атрымала ў дар ад “алмаза ведаў” выданні, што найбольш поўна адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё нашай краіны, яе шматвяковую гісторыю і культуру.

У гэты ж дзень Раман Матульскі наведаў Нацыянальную бібліятэку Турцыі. Узаемадзеянне дзвюх бібліятэк пачалося ў 2010 годзе з падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве. У 2018 годзе з турэцкім бокам быў заключаны мемарандум аб узаемаразуменні, які адпавядае сучасным патрэбам дзвюх бібліятэк. Падчас сустрэчы з кіраўніком бібліятэкі Хамдзі Туршуджу былі абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы, правядзення сумесных навуковых праектаў і даследаванняў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама пра візіт дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага ў Стамбул
Навіны

У бібліятэцы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

7 Сне 2023

7 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця 9 снежня 1948 г. Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зімовыя карункі

8 Сне 2023

Святочная выстава “Зімовыя карункі”, прымеркаваная да Новага года і Каляд, працуе з 8 снежня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Кніжныя выстаўкі

Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

7 Сне 2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 7 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам