ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Казкі ці рэальнасць
Экскурсія для ўдзельнікаў фальклорнага шоу “Хата на хату”

Шматтомная “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” перададзена ў дар БДУКіМ

Шматтомная “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” перададзена ў дар БДУКіМ
Іншыя навіны

7 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшло пасяджэнне круглага стала па тэме “Факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны як унікальнае дасягненне беларускага скарыназнаўства”.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вядомыя вучоныя, выкладчыкі і супрацоўнікі, аспіранты, дактаранты, магістранты і студэнты універсітэта. На пасяджэнні абмяркоўвалася шырокае кола праблем падрыхтоўкі і рэалізацыі маштабных культурных праектаў, накіраваных на папулярызацыю дасягненняў нацыянальнай культуры.

Падчас пасяджэння намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша зрабіў ключавое выступленне, у якім не толькі прэзентаваў вынікі пяцігадовай працы над падрыхтоўкай факсімільнага выдання, але і падзяліўся вопытам рэалізацыі падобных праектаў у сферы культуры.

У рамках круглага стала адбылася прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па аднаўленні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, завяршыўся напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і стаў кульмінацыяй юбілейных мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой.

Фота Юрыя Іванова.

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам