ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падзяка калектыву бібліятэкі
Культурныя цэнтры Украіны папоўніліся кніжнай спадчынай Францыска Скарыны

Кніжная спадчына Францыска Скарыны – у дар Бібліятэцы Лідара нацыі

Кніжная спадчына Францыска Скарыны – у дар Бібліятэцы Лідара нацыі
Іншыя навіны

26 снежня ў Назарбаеў цэнтры ў Астане прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.


Шматвектарны дыялог паміж Беларуссю і Казахстанам працягваецца ўжо чвэрць стагоддзя – сёлета споўнілася 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дружалюбнымі краінамі. За гэты працяглы перыяд наладжана цеснае супрацоўніцтва па многіх кірунках, у тым ліку і культурна-гуманітарным.

Мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, арганізавана пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан у рамках міжнароднага праекта Бібліятэкі Лідара нацыі “Дыялог праз культуру”.

Падчас свята адбылася цырымонія перадачы ў дар Бібліятэцы Лідара нацыі факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Падчас прывітальнай прамовы пасол Беларусі ў Казахстане Анатолій Нічкасаў расказаў аб мерапрыемствах, якія адбыліся сёлета ў Беларусі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Асабліва адзначыў ролю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў частцы культурна-асветніцкай дзейнасці і развіцці нацыянальнай мовы, арганізацыі шэрага мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце.

Намеснік дырэктара бібліятэкі Амерхан Рахімжанаў выказаў словы ўдзячнасці за бясцэнны падарунак, “які годна характарызуе ўсебаковае супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне, якое склалася паміж нашымі краінамі і народамі”.

У цырымоніі таксама ўзяў удзел генеральны менеджар Бібліятэкі Назарбаеў універсітэта Пётр Лапо выступіў з відэапрэзентацыяй “500-годдзе беларускага кнігадрукавання”. У сваім выступленні ён падкрэсліў значнасць захавання нацыянальнай культурнай спадчыны і беражлівых адносін да гісторыі сваёй дзяржавы, распавёў пра асобу Францыска Скарыны і яго ролю ў станаўленні і развіцці беларускай мовы.

На мерапрыемстве прысутнічалі главы дыпламатычных місій замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Казахстане, вучоныя-бібліёграфы, прадстаўнікі дзелавога асяроддзя, творчай інтэлігенцыі, беларускай дыяспары, студэнты ВНУ, прадстаўнікі СМІ.

Факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” адкрые жыхарам Казахстана каштоўны пласт беларускай гісторыі і культуры, у аснове якога ляжыць кніжная спадчына вядомага першадрукара і гуманіста. Праект па яе вяртанні і аднаўленні рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ на працягу пяці гадоў (2013–2017 гг.). На сённяшні дзень шматтомнае выданне ўпрыгожвае калекцыі самых буйных культурных устаноў многіх краін і прэзентуе іх жыхарам сінявокую самабытную Беларусь.

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам