ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навагодні “Рюкзачок”
У бельгійскай Альбярціне прэзентавалі кніжную спадчыну Францыска Скарыны

Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны перададзена ў дар Іспаніі

Факсіміле кніжнай спадчыны Скарыны перададзена ў дар Іспаніі
Іншыя навіны

У дар Нацыянальнай бібліятэцы Іспаніі перададзена факсімільнае выданне спадчыны беларускага першадрукара Францыска Скарыны.


Перадаў збор твораў часовы павераны Беларусі ў Іспаніі Аляксей Панфёраў падчас сустрэчы ў Мадрыдзе з намеснікам дырэктара – загадчыцай фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі Іялантай Руіс Эстэбан.

Беларускі дыпламат расказаў пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, 500-годдзе якога святкуецца сёлета, а таксама пра асобу першага на ўсходнеславянскіх землях друкара Францыска Скарыны.

Іяланта Руіс Эстэбан запэўніла, што кнігі зоймуць ганаровае месца ў іспанскай Нацыянальнай бібліятэцы.

Бакі абмеркавалі таксама магчымасці супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі бібліятэкамі абедзвюх краін, адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

Крыніца: БелТА

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам