ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

31 Май 2020

Гэты артыкул прысвечаны рэдакцыі, якая сабралася вакол газеты «Наша ніва». Каманда аднадумцаў здолела паказаць, што друкаваны беларускамоўны часопіс можа быць запатрабаваным прадуктам на рынку. Гутарым з рэдактарамі новых – і ўжо папулярных – выданняў «Дуду», «Асцярожна: дзеці!» і «Наша гісторыя».

Навіны бібліятэк

30 Май 2020

1928 год. У часопiсе “Узвышша” з’яўляецца новая паэтычная публiкацыя. Над адным з вершаў стаiць прысвячэнне “Р.М.”, а гучыць верш зусiм не ў духу эпохi: гэта любоўная лiрыка…

Навіны бібліятэк

26 Май 2020

Wir.by публікуе лекцыі пра беларускую культуру. Гэта відэа, падкасты, артыкулы і нават гульні. Сярод асноўных тэм — лінгвістыка, літаратура, жывапіс, гісторыя, міфалогія, архітэктура і кіно.

Навіны бібліятэк

22 Май 2020

Сёлета мы адзначаем 75-ю гадавіну Перамогі над фашысцкай Германіяй, а летась споўнілася роўна 75 гадоў са зняцця блакады Ленінграда. Данііл Гранін сумесна з Алесем Адамовічам паспелі сабраць успаміны відавочцаў тых страшных ваенных дзён. Іх сумесная работа над выданнем пачалася 45 гадоў таму – у красавіку 1975 года.

Навіны бібліятэк

19 Май 2020

Сёлета святкуецца 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра і 550-годдзе цудоўнага з'яўлення Жыровіцкага абраза Багародзіцы. На канец мая былі запланаваны шматлікія юбілейныя мерапрыемствы.

Навіны бібліятэк

18 Май 2020

У 1985 годзе краіна рыхтавалася шырока і ўрачыста адзначыць 40-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Паўсюль — у школах і ВНУ, на прадпрыемствах і арганізацыях — праходзілі вечары памяці, сустрэчы з ветэранамі вайны, творчыя вечары.

Навіны бібліятэк

16 Май 2020

Разам з кампаніяй A1 працягваецца рубрыка “Дзейныя” пра пасіянарных і крэатыўных беларусаў, якія штодзень паспяхова ствараюць сучасную беларускамоўную культуру.

Навіны бібліятэк

13 Май 2020

Як гэта ні парадаксальна, але кніга ў часы пандэміі здольная ператварыцца з крыніцы ўсяго самага прыгожага і здаровага ў пераносчыка заразы. І каб падобнага не адбылося, работнікі нашых кніжніц распачалі пэўныя крокі. Якія? Давайце даведаемся аб тым з першых вуснаў.

Навіны бібліятэк

10 Май 2020

Уначы з 7 (20) на 8 (21) красавіка 1910 года ў Кіеве ва ўзросце дзевятнацці з паловай гадоў узяў свой «грозны жэрабій» (М. Багдановіч) яркага таленту і кіпучай энергіі нашанівец Сяргей Палуян. На Брагіншчыну, да бацькоў пісьменніка, і ў Вільню, у  рэдакцыю «Нашай нівы», паляцелі тэлеграмы з сумнаю весткаю. Згуртаваная вакол часопіса «Українська хата» творчая моладзь, у колы якой уваходзіў нябожчык, занялася арганізацыяй грамадскага развітання. З падачы «хацянаў» (у першую чаргу — найбліжэйшага Палуянавага сябра Мікіты Шапавала, якому Сяргей пакінуў свой апошні ліст) паведамленне пра смерць, некралог і абвестка з інфармацыяй пра час і месца пахавання былі надрукаваны ў найбуйнейшай украінскамоўнай газеце Расійскай імперыі — штодзённіку «Рада», а таксама ў шэрагу прагрэсіўных рускамоўных выданняў Кіева.

Навіны бібліятэк

9 Май 2020

Барэльеф на вялікім валуне ўвекавечыў профіль чалавека са светлым позіркам, скіраваным у далячынь. Паэт на барэльефе застаўся такім, як і ў жыцці: натхнёным, рамантычным, задуменным. Аўтар вершаў незабыўнага “Майскага вальса”, што гучыць кожнае свята, стваральнік сотні лірычных і патрыятычных песень (“Абеліскі”,”Памяць сэрца” і інш.), паэт-франтавік Міхаіл Ясень, як жывы, глядзіць на тых, хто прыходзіць памянуць яго.

Навіны бібліятэк

7 Май 2020

Літаральна праз пару тыдняў, 18 мая, акурат у Міжнародны дзень музеяў, споўніцца шэсць дзясяткаў гадоў з таго часу, як гасцінна расчыніў дзверы для наведвальнікаў добра вядомы сучаснікам будынак, дзе месціцца адна са старэйшых культурных устаноў Беларусі — Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам