ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк

Навіны бібліятэк

У Гродна прэзентавалі факсіміле першага ў свеце буквара на славянскай мове

22 Сне 2018

Прэзентацыя адбылася ў Гродзенскай дзяржаўнай бібліятэцы імя Яўхіма Карскага. У свеце захавалася ўсяго дзве арыгінальныя кнігі, на жаль не ў Беларусі. Адно выданне захоўваецца ў Капенгагене, але яно няпоўнае, а вось паўнацэнны экзэмпляр знаходзіцца ў Лонданскай бібліятэцы.

Навіны бібліятэк

Магічны рэалізм сучаснай маўкі

19 Сне 2018

Кнігі – уцёкі ад рэчаіснасці? Ці рэальнасць, што ствараецца на старонках, сапраўднейшая за свет, у якім жывём? Дый ці жывём? Магчыма, жыццё кожнага з нас паасобку – таксама кніга, якую хтосьці піша.

Навіны бібліятэк

Прэзентацыя факсімільнага выдання першага "Буквара" ў Брэсце

18 Сне 2018

17 снежня 2018 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага “Буквара”. Кніга была выдадзена ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўі. Па наяўных сведках у свеце захаваліся толькі два асобнікі выдання.

Навіны бібліятэк

Кнігалюб, эрудыт, менеджар, псіхолаг, экскурсавод у адной асобе

12 Сне 2018

Апошнім часам шмат гавораць пра трансфармацыю бібліятэк, абумоўленую часам. Прыходзяць новыя фарматы, методыкі. Кніжніцы сутыкаюцца з тым, што трэба трымаць ціск з боку сацыяльных сетак, інтэрнэту. На першы план выходзіць электронная камунікацыя. Некаторыя лічаць, што кніжніца там, дзе чытач. Ці гатовы кніжніцы да перамен? І якая роля бібліятэкара ў сучасным інфармацыйным грамадстве? Мы прапанавалі дапамагчы разабрацца ў гэтым прафесіяналам у сваёй сферы з розных рэгіёнаў Беларусі.

Навіны бібліятэк

Цікавыя факты пра кнігі

11 Сне 2018

У сучасным цывілізаваным свеце чытаць умее амаль кожны, а вось пра некаторыя асаблівасці чытання ведае мала хто. Вашай увазе – крыху цікавых фактаў з даследаванняў вучоных розных краін пра кнігі і тых, хто іх піша і чытае.

Навіны бібліятэк

Невядомы сшытак Максіма Багдановіча

7 Сне 2018

У айчыннай гуманітарнай навукі ёсць багаты вопыт працы з архівамі, беларускімі і замежнымі. Публікацыі Сцяпана Александровіча, Уладзіміра Калесніка, Генадзя Каханоўскага, Генадзя Кісялёва, Адама Мальдзіса адназначна могуць быць залічаны да асноватворчых у фарміраванні асобнай літаратуразнаўчай школы. Апошнія з названых, па сутнасці, запачаткавалі новы сінкрэтычны жанр – дэтэктыўнае літаратуразнаўства, які ў сённяшнім дбанні пра папулярызацыю навукі можа стаць надзвычай запатрабаваны.

Навіны бібліятэк

Бесклапотныя каралі беларускай літаратуры

4 Сне 2018

Cпаўняецца 95 гадоў з часу заснавання “Маладняка”. Менавіта 28 лістапада 1923 года ў пакойчыку рэдакцыі газеты “Чырвоная змена” сабраліся шэсць маладых пісьменнікаў і вырашылі стварыць літаратурнае аб’яднанне, у якім пачыналі шлях многія паэты, празаікі, крытыкі, драматургі, як вядомыя, так і забытыя.

Навіны бібліятэк

Літаратурны анлайн-праект Mainbooks

27 Ліс 2018

Беларуска Таццяна Славінская, вядомая сваёй кніжнай інтэрнэт-крамай «Куфэрак дзіцячых кніг», абвясціла пра запуск новага літаратурнага праекта пад назвай Mainbooks.

Навіны бібліятэк

Успаміны пра першую дарогу да Жэні Янішчыц

23 Ліс 2018

У канцы лета 1965 года закончылася мая журналісцкая практыка ў газеце 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі ва Уруччы. Узгадаю, што сяржант гэтай дывізіі ў жніўні 1963 года стаў у Львове курсантам факультэта журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча СА і ВМФ. Яшчэ вясной 1965 года ўдалося выпрасіцца на стажыроўку ў “родную” мне дывізію, а па праўдзе – насыціцца радзімай.

Навіны бібліятэк

Як “Дзеці Аліндаркі” загаварылі па-французску

23 Ліс 2018

У Францыі ў незалежным выдавецтве Le Ver à soie выйшаў у перакладзе на французскую мову раман Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі”. Гэта першы ў гісторыі раман, перакладзены на французскую непасрэдна з беларускай мовы.

Навіны бібліятэк

“Адысея Саламеі Русецкай” – новы віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі

13 Ліс 2018

Мемуары, мемуарная літаратура... Такія дакументы выклікаюць увагу ў шматлікіх даследчыкаў гісторыі літаратуры. Адной з такіх крыніц стала кніга-дзённік з квяцістай назвай “Рэха, на свет пададзенае, заняткаў падарожжа і жыцця майго авантураў...”, напісаная ўраджэнкай Беларусі – Русецкай, у замужжы Пільштыновай.

Навіны бібліятэк

Выстава "Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг."

12 Ліс 2018

На выставе, прысвечанай падзеям на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў часы Першай сусветнай вайны, можна ўбачыць фотаздымкі і рэліквіі са збору Нацыянальнай бібліятэкі і прыватнай калекцыі.

Навіны бібліятэк

Што пачытаць з дзеткамі па-беларуску: топ захапляльных кніг

8 Ліс 2018

Цікавая кніга – выдатны спосаб абудзіць і падтрымаць дзіцячую цікавасць да роднага слова. У якасці альтэрнатывы народным казкам прапануем сучасныя творы для сямейнага чытання па-беларуску.

Навіны бібліятэк

Юлія Алейчанка

6 Ліс 2018

Юлія Алейчанка – самая маладая з сёлетніх лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У свае няпоўныя 27 гадоў яна – яркі прыклад сучаснай паспяховай дзяўчыны: аспірантка БДУ, літаратуразнаўца, аўтар ужо двух выданняў: зборніка вершаў “Пад чароўным шкельцам” (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2017), адзначанага ў намінацыі “Дэбют”, і кнігі перакладной паэзіі “Вецер у валасах” (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2018).

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам