ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Запрашэнне ў антыўтопію
Відэаархіў найноўшых даследаванняў, прысвечаных Жыровічам і беларускай кніжнасці

Што лiтаратурны музей Петруся Броўкi паказаў на вiртуальнай “Ночы музеяў”?

Што лiтаратурны музей Петруся Броўкi паказаў на вiртуальнай “Ночы музеяў”?
Іншыя навіны

Мiжнародны дзень i Ноч музеяў сёлета – адна з нешматлiкiх культурных акцый, якiя ў Беларусi вырашылi не пераносiць i не адмяняць, але адаптаваць да цяперашнiх рэалiй.

Тыя музеi, бiблiятэкi i выставачныя пляцоўкi, якiм дазваляюць плошчы цi ўмовы, 16–18 мая запрашалi наведаць экспазiцыi асабiста – бясплатна цi за адносна невялiкую плату, але абсалютная большасць музейных устаноў правяла свята за зачыненымi дзвярыма, цалкам у вiртуальнай прасторы – праз анлайн-квэсты i экскурсii, стрымы з экспазiцыйных залаў i запаснiкаў, трансляцыi ў сацыяльных сетках i на YouTube-каналах.

Карэспандэнты “Звязды” падгледзелi, як рыхтавалiся да “Ночы музеяў–2020” у лiтаратурным музеi Петруся Броўкi – фiлiяле Дзяржаўнага музея гiсторыi беларускай лiтаратуры.

– Мы разумелi, што не можам прапусцiць гэтае свята, якое ўсе музейшчыкi вельмi любяць, таму нават не разглядалi пытанне перанесцi акцыю на восень, ды і невядома, што там будзе, – сустракае нас у ахоўнай амунiцыi загадчыца фiлiяла Наталля Мiзон. – Вырашылi максiмальна прытрымлiвацца музейнай мiсii: не прыдумляць пiяр-акцыi, а паказаць менавiта тое, што мы сабой уяўляем, якiя мы ёсць.

Адчуваючы сябе Магамедам, да якога не iдзе гара, каманда музея Петруся Броўкi прапанавала сваiм заўсёднiкам i выпадковым гасцям 16 мая застацца там, дзе яны пачуваюцца бяспечна i зручна, i прыйшла да ахвотных сама. Зразумела, не з пустымi рукамi, а з анлайн-праектам “Дваічны код”, што ўключаў экскурсii (у сацсетках i на YouTube) па пастаяннай экспазiцыi i часовай выстаўцы, лiтаратурную сустрэчу з Васiлём Дранько-Майсюком, якi расказаў у ZOOM пра беларускiх аўтараў-экспрэсiянiстаў мiнулага стагоддзя, а таксама некалькi новых iдэй.

muziej-Brouki-14.jpg

Напрыклад, Вольга Уладыка, натхнiўшыся штодзённай работай у музейным асяродку i паездкамi на радзiму паэта ва Ушаччыну, адлюстравала свае пачуццi ў малюнках – iх назбiралася на асобную выстаўку “Музейная iмпрэсiя”. А Дарыя Карчашкiна сфатаграфавала... музейныя рукi – што i як яны робяць. Але, мабыць, найбольш цiкавай стала прэзентацыя “Калi не цяпер, то праз 100 гадоў”, якую правяла Наталля Мiзон.

– У мяне спачатку была iдэя паказаць своеасаблiвую кнiгу рэкордаў музея – самую вялiкую карцiну, самы цяжкi прадмет, самы маленькi i гэтай далей, – прызнаецца Наталля Аляксандраўна. – Але дзяўчаты, якiя працуюць з фондамi, прапанавалi iншае – расказаць пра прадметы, у якiх амаль няма шанцаў быць выстаўленымi на якой-небудзь экспазiцыi проста таму, што мы пра iх нiчога не ведаем.

Сярод гэтых прадметаў – высушаны гранат, нiбы маракас, у якiм грукоча зерне. Адмыслова яго высушылi ў сям’i Пятра Броўкi цi проста забылiся з’есцi, невядома. Альбо белая сава, якая “сядзела” цi то на шпяньку, цi на асадцы або алоўку. Керамiчнае кашпо, якiм вiдавочна не карысталiся. Мiнi-падушка – магчыма, жонка Пятра Усцiнавiча скарыстоўвала яе для iголак, а магчыма, з нейкай iншай мэтай. Альбо вось накрыўка ад графiна – яна не падыходзiць нi да аднаго з сямi графiнаў, што ёсць у калекцыi музея. Паўлiнава пяро – адкуль яно прывезенае цi кiм падоранае? Цi вось сувенiрная рыбiна, зробленая з казiнага цi каровiнага рога, – у свой час такiя сувенiры былi даволi папулярныя ў СССР, але адкуль менавiта гэты трапiў да паэта, пакуль што не ўстаноўлена. Шкляны каўпачок, знойдзены ўнутры iншага прадмета – прывезенага са Славакii мядзведзя, якi складаецца з дзвюх палавiнак.

muziej-Brouki-8.jpg

– Я была практычна ўпэўненая, што гэта адна з формаў медыцынскiх банек, пералапацiла “Гугл” i ўсе даступныя крынiцы, але нiчога падобнага не знайшла, – расказвае дырэктар музея.

– А вы абвясцiце сярод наведвальнiкаў конкурс на лепшы варыянт тлумачэння, адкуль узялiся i для чаго выкарыстоўвалiся гэтыя рэчы, – прапануем мы.

– Дарэчы, неблагая iдэя, – пагаджаецца Наталля Мiзон, – магчыма, хтосьцi будзе больш дасведчаны за мяне i раскажа падрабязнасцi альбо прыдумае цiкавыя гiсторыi пра гэтыя рэчы.

Сярод iншых музейных артэфактаў нам паказваюць два патэфоны: адзiн – чырвоны i блiскуча-прыгожы, хоць ты яго зараз у кiно альбо рэтраклiпе здымай (дарэчы, i здымаюць), другi ўтойвае цiкавую пласцiнку – калi джаз у Савецкiм Саюзе быў пад забаронай, нелегальныя копii рабiлi на рэнтгенаўскiх плёнках, i гэта якраз адзiн з такiх запiсаў, на якiм бачны нечыя рэбры.

muziej-Brouki-6.jpg

muziej-Brouki-7.jpg

– Гэты патэфон быў у адным з тых 17 чамаданаў асабiстых рэчаў, якiя ў 2016 годзе перадаў нам Юрый Пятровiч, сын Петруся Броўкi, – згадваюць супрацоўнiкi музея.

muziej-Brouki-12.jpg

Каля 20 чамаданаў, мiж iншым, таксама сталi часткай экспазiцыi – на часовай выстаўцы “З мiсiяй – у падарожжа”, якая расказвае пра шматлiкiя вандроўкi пiсьменнiка, акадэмiка i ўдзельнiка многiх дэлегацый афiцыйных асоб i дзеячаў культуры СССР. Пятрусь Броўка аб’ездзiў мноства краiн сацыялiстычнага i капiталiстычнага лагеру, i амаль з кожнага падарожжа прывозiў штосьцi цiкавае – нататкі, вершы i ўражаннi для новых кнiг, падарункi для блiзкiх i сяброў, незвычайныя сувенiры. Вось, напрыклад, на памяць пра Швецыю пiсьменнiк прывёз дзiўны тэрмометр-ключ (1950-я гады), з Балгарыi – набор для ракii (1968), з ГДР – капялюш-трылбi i брытву, якая “спявае” (1949) – нямецкая фабрыка Bonsawerk вырабляла такiя з высакаякаснага сплаву, таму лязо пры галеннi гучала цiхiм прыемным шолахам, было ўпрыгожана гравiроўкай “Лiсце i лаза” i пазначана канкрэтным лiчбавым нумарам.

muziej-Brouki-13.jpg

muziej-Brouki-10.jpg

muziej-Brouki-11.jpg

– З паездкi ў ЗША на 14-ю сесiю Генеральнай асамблеi ААН пiсьменнiк прывёз, акрамя думкi, што толькi тады нацыя можа лiчыцца нацыяй, калi мае ўласныя сцяг, герб, буквар i энцыклапедыю (менавiта пад яго кiраўнiцтвам, нагадаем, была падрыхтавана першая нацыянальная дванаццацiтомная Беларуская савецкая энцыклапедыя. – “Зв”.), таксама элегантныя замшавыя туфлi Citation для жонкi Алены, – расказваюць супрацоўнiкi лiтаратурнага музея. – А ў Францыi для яе ж Пётр Усцiнавiч набыў стылёвыя акуляры – мiж iншым, сёння акуляры той самай фiрмы Frame France носiць Лэдзi Гага, аднак калi ў наш час гэта вiнтаж, то паўстагоддзя таму – самы модны пiск.

muziej-Brouki-2.jpg

Вось iмправiзаваны чамадан-падарожнiк – прыкладна такi набор з усiм неабходным, ад акуляраў да сталовых прыбораў i праса, мог браць з сабою Пятрусь Броўка ў чарговую паездку. Асобнае месца на выстаўцы займае памятка для ўдзельнiкаў савецкай дэлегацыi на Кангрэсе за раззбраенне i мiжнароднае супрацоўнiцтва, што праходзiў у Стакгольме ў 1958-м, – “неабходна прыняць усе меры да таго, каб былi выкрытыя сцвярджэннi пра тое, што Савецкi Саюз нiбыта не хоча гэтага кантролю (над раззбраеннем. – «Зв».)...

muziej-Brouki-3.jpg

– А вось паглядзiце, якi цiкавы пiнжак, – звяртае нашу ўвагу Наталля Мiзон, – гэта прататып смокiнга. Такiя ўвайшлi ва ўжытак у другой палове XIX стагоддзя дзякуючы прэм’ер-мiнiстру Вялiкабрытанii Бенджамiну Дызраэлi i называлiся “пiнжакамi для палення” – функцыя iх была ў тым, каб воўна паглынула пах тытуню, а попел лёгка злятаў з атласных лацканаў i манжэтаў. Пятрусь Броўка скарыстоўваў гэты пiнжак проста як дамашнi халат, а да яго мы падабралi некаторыя iншыя рэчы, каб паспрабаваць уявiць, якiм класiк мог быць у нефармальнай абстаноўцы.

muziej-Brouki-5.jpg

Паказалi нам i прадметы, з якiх, магчыма, усё ж будзе складзена кнiга рэкордаў музея, – самая вялiкая карцiна, партрэт Петруся Броўкi аўтарства Уладзiмiра Гардзiенкi (памер карцiны – 180х160 см, з улiкам рамы вышэй за чалавечы рост); самы цяжкi экспанат, радыёла вагой 40 кiлаграмаў, самая старая ўваходная група – мэбля даваеннага часу, дзе яшчэ вiдаць чырвоны аксамiт... Усяго ж на сёння ў фондах – паспрабуйце ўявiць – каля 25 тысяч прадметаў. А гэта значыць, што можна не абмяжоўвацца адной Ноччу музеяў, каб адкрыць для сябе Броўку з розных бакоў – пакуль што вiртуальна (усе праекты будуць дасяжныя на анлайн-платформах), а потым непасрэдна ў музейнай прасторы – на радзiме паэта ва Ушацкiм раёне цi ў доме на Карла Маркса, 30, дзе амаль 30 гадоў жыў народны паэт Беларусi.

Аўтар публікацыі: Вiкторыя Целяшук.
Фота Таццяны Ткачовай.

Крыніца: Звязда

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам