ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Яны звар’яцелі ці што?! Гэта каманда год таму пачала выдаваць друкаваныя часопісы – іх усе адгаворвалі, а ў іх крута атрымліваецца!
Знаёмімся: візітная картка культурнай сталіцы Беларусі – 2020

“Каханне нiчога не просе…”

“Каханне нiчога не просе…”
Іншыя навіны

1928 год. У часопiсе “Узвышша” з’яўляецца новая паэтычная публiкацыя. Над адным з вершаў стаiць прысвячэнне “Р.М.”, а гучыць верш зусiм не ў духу эпохi: гэта любоўная лiрыка…

Каханню нiчога не трэба,
Каханне нiчога не просе, –
Так радуе сiняе неба,
Так цешыць валошка ў калоссi…

Iмя аўтара знаўцам казала шмат… Уладзiмiр Жылка. Ён толькi за два гады да гэтай публiкацыi пераехаў у Савецкую Беларусь з-за мяжы, з Прагi: запрасiлi ў Мiнск на акадэмiчную канферэнцыю па рэформе беларускага правапiсу, i паэт вырашыў застацца.

Напачатку ўсё складвалася добра. Ён працуе ў Iнстытуце беларускай культуры, у газеце “Звязда”, шмат перакладае. А ў 1928-м яго ўжо напоўнiцу крытыкуюць за тое, што “не наблiжаецца да пралетарскай лiтаратуры”. Выключаюць з “Маладняка”, звальняюць са “Звязды”.

Жылку пашанцавала: паэт Язэп Пушча, якога таксама даставала “аглабельная” крытыка, пераязджаў у Ленiнград i прапанаваў сваё месца выкладчыка лiтаратуры ў Мiнскiм музычным тэхнiкуме.

Там i пачалася гiсторыя, у вынiку якой узнiк верш.

Уладзiмiр Жылка быў рамантык i ў душы, i знешне. Высокi, з тонкiмi рысамi i яснымi сiнiмi вачыма. А смяротная хвароба надавала асаблiвы сумны арэол… Паэт хварэў, i вельмi цяжка, на сухоты. Але не развiтваўся з марай аб сапраўдным каханнi. I вось у музычным тэхнiкуме ён i напаткаў сваю, як верыў, адзiную – студэнтку Рыму Маневiч. Менавiта ёй i прысвечаны верш. Уладзiмiр Жылка паведамляе знаёмай: “Ведаеш, я закахаўся ўжо месяцаў са тры, i, здаецца, па самюськiя вушы. Яна маленькая, рыжая i злюшчая, язычлiвая. Мяне кахае”.

Уладзiмiр i Рыма ўзялi шлюб. Дачку, якая нарадзiлася, назвалi Беатрычэ. Як у Дантэ. Жылка, шчаслiвы, складае калыханкi для маленькай Атачкi…

А потым пачалася фальсiфiкаваная справа Саюза вызвалення Беларусi.

Уладзiмiра Жылку арыштоўваюць адным з першых, улетку 1930-га, калi яны з жонкаю былi на лецiшчы пад Мiнскам з маленькаю дачкою.

Але паэт настолькi хворы, што праз нейкi час яго адпускаюць дадому… Аднак памерцi ва ўласным ложку не далi: адправiлi ў высылку ва Уржум.

Uladzimir-i-Ryma.jpg

Уладзiмiр Жылка з 19-гадовай жонкай Рымай Маневiч. 1929 год

А што ж тая, якой прысвечаныя радкi:

Каханая, любая, квеце!
Ў палоне вясёлае долi
Ёсць песняй аб кiм летуцецi,
I сэрцу даволi, даволi…?

Праз год Рыма прыехала да мужа ў высылку. Але дружнага жыцця не атрымалася. Як пiша Уладзiмiр Калеснiк: “Жылка, як гавораць пагалоскi, паехаў у Вятку хадайнiчаць аб дазволе на пераезд у Крым, прастудзiўся i праляжаў там два месяцы ў бальнiцы. Калi вярнуўся, пачуў благiя перасуды пра паводзiны жонкi, загаварыла ўроджаная жылкава сумленнасць, вернасць, i Рыма Маневiч пасля сямейнай сцэны выехала ў Ленiнград, дзе жыў, прайшоўшы «перавыхаванне» працай, яе бацька, нядаўнi гомельскi нэпман, а цяпер партовы грузчык”.

Рыма падала на развод.

Паэт часта ўспамiнаў сваю маленькую дачку Атачку i да самай смерцi ў 1933 годзе хаваў яе цацку-бразготку i пасмачку яе валасоў, перавязаную стужкай.

Знаёмыя па высылцы абмяркоўвалi: як магла Рыма Маркаўна пакiнуць такога цудоўнага чалавека, ды яшчэ ў такую цяжкую хвiлiну?

Беатрычэ выхоўвала бабуля, экзатычнае iмя змянiлi на Наталлю.

У 1960 годзе Уладзiмiра Жылку рэабiлiтавалi.

Што ж, у гiсторыi лiтаратуры такое бывае: каханне не вытрымала выпрабавання часам, але народжаныя iм радкi сталi вечнымi.

I сэрца бясхмарнае ясней
Схiляецца постаццю спелай,
Хоць сэрца яшчэ было б шчасней,
Каб дбацi аб кiм яно мела.


Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.
На хвалі часу, у плыні жыцця

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.
Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111