ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Бібліятэка анлайн” – усё, што трэба ведаць чытачам “на аддаленцы”
Краязнаўчыя рэсурсы ВЧЗ – педагогам Мінскай вобласці

“Мой заснежаны рай…”

“Мой заснежаны рай…”
Іншыя навіны

Новае выданне паэзіі Уладзіміра Караткевіча.

Да 90-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры ў серыі “100 вершаў” выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла зборнік “Беларуская песня”.

О мой цудоўны край,
Мой заснежаны рай…
Ціхі званочкаў смех.
Снег у лесе начным,
Смех у садзе пустым,
Коней спакойны бег…

Karatkievich-1.jpg

Што ні радок – адусюль вынікае маляўнічы партрэт нашай Айчыны, нашы беларускія краявіды, нашы краскі і фарбы жыцця і прыроды. “Беларуская песня”, укладзеная цудоўным знаўцам паэзіі Віктарам Шніпам, адкрываецца вершам “Матчына душа”. Твор напісаны ў 1955 годзе. Так – “Матчына душа” – называецца і першы паэтычны зборнік У. Караткевіча, выдадзены ў 1958 годзе. Літаратурная крытыка неадназначна ацаніла тую знакавую кнігу. Недахопам лічылася і тое, што Караткевіч, пішучы на сур’ёзныя тэмы, захапляецца жартамі. Час вынес свае вердыкты. Сёння, пэўна, мяркуючы па чытацкай зацікаўленасці (за мінулыя дзесяць гадоў выдадзена каля 50 (!) кніг класіка), няма ў беларускай літаратуры болей сур’ёзнай з’явы, як здзейсненае Караткевічам у прозе, драматургіі, публіцыстыцы і паэзіі. А другі верш нараджэннем з 1955 года (ён і ў “Беларускай песні” ідзе следам за вершам “Матчына душа”). “Заяц варыць піва” даўно стаў хрэстаматйным творам.

“Орша”, “Паўлюк Багрым”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, “Машэка”, “Чорная балада Гаркушы” – з вершамі, адпаведна з падзеямі і героямі, якіх яны ахапілі, з думкамі, паэтычнымі вобразамі і сімваламі Уладзіміра Караткевіча можна смела выпраўляцца ў падарожжа па Беларусі сённяшняй і ўчарашняй, па гісторыі і сучаснасці.

Нагадаем, што ў серыі “100 вершаў” ужо пабачылі свет зборнікі Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Яўгеніі Янішчыц, Міхася Стральцова… З такой кніжніцы выбудоўваецца адмысловая бібліятэка, якая сведчыць пра сталасць, пра вышыні беларускай паэзіі.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж
Крыніца: Созвучие

Навіны

30 Май 2020

1928 год. У часопiсе “Узвышша” з’яўляецца новая паэтычная публiкацыя. Над адным з вершаў стаiць прысвячэнне “Р.М.”, а гучыць верш зусiм не ў духу эпохi: гэта любоўная лiрыка…

Навіны бібліятэк

Беларускі бэстселер 1920-х: аповесць Міхася Зарэцкага “Голы звер”

28 Май 2020

Міхась Зарэцкі, паводле ягоных уласных успамінаў,распачаў свае літаратурныя спробы пасля яркага ўражання ад незвычайнага сну. Надалей, атрымліваючы ўсё болей і болей жыццёвага ды пісьменніцкага досведу, ён адтачыў сваё майстэрства на кароткай прозе. І аповесць “Голы звер” (1926) стала як бы лагічным працягам творчага і асобаснага сталення пісьменніка.

Блог прафесійнага чытача

111